14 красавіка ў пасольстве Вэнэсуэлы ў Менску будзе працаваць выбарчы ўчастак па выбарах прэзыдэнта гэтай краіны.
Паводле інфармацыі дыпляматычнага прадстаўніцтва, у сьпісах для галасаваньня лічацца 63 чалавекі — гэта грамадзяне Вэнэсуэлы, якія пражываюць пастаянна ці часова знаходзяцца ў Беларусі.
Напярэдадні галасаваньня кіраўнік Нацыянальнай выбарчай Рады Вэнэсуэлы Цібісай Лусэна заявіла:
«Мы гарантуем, што выбары будуць надзейнымі і празрыстымі, як гэта было ва ўсіх выпадках, калі гаворка ішла пра выбарчы працэс. Мы таксама гатовыя да прыняцьця ўсялякіх меращ падчас выбарчай кампаніі з мэтай забясьпечыць высокі ўзровень правядзеньня саміх выбараў».
За пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы змагаюцца сем кандыдатаў. Пераемнікам былога прэзыдэнта Уга Чавеса, які памёр 5 сакавіка ў выніку анкалягічнага захворваньня, зьяўляецца Нікалас Мадура, які цяпер часова выконвае абавязкі кіраўніка краіны, яго асноўным супернікам — прадстаўнік апазыцыі Энрыке Капрылес.
Першы выступае за захаваньне палітычнага курсу Вэнэсуэлы, другі — заклікае да пераменаў.
Афіцыйны Менск спадзяецца, што прэзыдэнтам Вэнэсуэлы стане пераемнік Уга Чавэса.
«Мы шчыра спадзяёмся, што пасьлядоўнікі Чавэса, якія цяпер працягваюць яго справу, перамогуць на выбарах. Мы шчыра жадаем ім посьпеху», — заявіў у нядаўнім інтэрвію міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.