Тыдзень у фота, 6-12.04.2013

Жалоба па ахвярах страляніны ў сэрбскай вёсцы Вэліка Іванча. Вэтэран вайны забіў 13 сваякоў і суседзяў, а пасьля застрэліўся сам.

Жанчына глядзіць праз мэталічную загародку на мужчынскую палову Сьцяны Плачу ў Ерусаліме.

SПаўднёваафрыканскі арцыбіскуп Дэзманд Туту танчыць с артыстамі Кейптаўнскай опэры на цырымоніі атрыманьня Прэміі Тэмплтана.

Сьвята Павозак у сталіцы Нэпалу катманду.

Паўночнакарэйскія жаўнеркі патрулююць бераг ракі Ялу на паўночнакарэйска-кітайскай мяжы.

Жыхар разбомбленага дома зьбірае асабістыя рэчы перад уцёкамі з Алепа, Сырыя.

Ганчар у Кабуле.

Курдзкая ўцякачка з Алепа ў часовым лягеры Афрын на поўначы Сырыі.

Паводка ў вёсцы Сьнядзін на беларускім Палесьсі.

Бяроза, падгрызеная бабрамі каля Ленгенвангу, паўднёвая Нямеччына.

Прыхільнік апазыцыйнага кандыдата Рафі Гаванісяна на антыпрэзыдэнцкім мітынгу ў Ерэване ў дзень інаўгурацыі прэзыдэнта Сэржа Саргсяна.

Бег зь дзіцячымі вазочкамі на Дзень Здароўя ў Брне, Чэхія.

Унучаты пляменьнік Пабла Нэруды Радольфа Рэес нясе труну паэта пасьля эксгумацыя яго парэштак. Цела Нэруды, памерлага каля сарака гадоў таму, было эксгумаванае пасьля таго, як ягоны былы кіроўца заявіў, што Нэруда быў атручаны ў часы дыктатуры Піначэта.

Актывісткі ФЭМЭН сустрэлі Пуціна на Гановэрскім прамысловым кірмашы ў Нямеччыне.

Хрысьцііяне-копты спрабуюць скінуць запаленую вопратку, пасьля таго, як невядомыя напалі на іх каля катэдральнага сабору ў каірскім раёне Абасія.