Шушкевіч: Тэтчэр была настаўніцай Гарбачова

Станіслаў Шушкевіч

Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч асабіста не сустракаўся з Маргарэт Тэтчэр, але ён мяркуе, што былая прэм’ерка Вялікабрытаніі ў свой час была добрай настаўніцай першага прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
«Мяркую, што менавіта яна яго многаму навучыла. Ён разумнеў пасьля кантактаў з Тэтчэр, і было зразумела, што ў яго ад Тэтчэр пакрыху зьяўляліся эўрапейскія схільнасьці ўзамен камуністычных.

Тэтчэр — моцны палітык, адна з геніяў улады. Яна першая жанчына-прэм’ер Вялікабрытаніі, вельмі разумная жанчына. Нам бы такую. У Нямеччыне цяпер ёсьць Ангела Мэркель, якая мае параўнальную пасаду, а да Тэтчэр у Эўропе такіх лідэраў-жанчын не было».