Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне шэсьця 26 красавіка.
Яе падпісалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зьміцер Кавалгін, грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» — Таццяна Новікава, Партыі БНФ — Рыгор Кастусёў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — Анатоль Сідарэвіч, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» — Дзяніс Садоўскі.
Арганізатары просяць гарадзкія ўлады дазволіць збор удзельнікаў акцыі 26 красавіка ў 18.00 на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік». Адтуль пачнецца шэсьце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе пройдзе мітынг. Акцыя завершыцца ўскладаньнем кветак да памятнага знаку ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Заяўнікі просяць вызваліць для дэманстрантаў адну паласу праезнай часткі і забясьпечыць выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу ў парку.
Беларуская апазыцыя праводзіць «Чарнобыльскі шлях» штогод з 1988 году ў Менску. У 2011 годзе праводзіць акцыю ў традыцыйнай форме гарадзкія ўлады забаранілі.