Хведару Нюньку — 85

Хведар Нюнька

Старшыні Таварыства беларускай культуры Літвы, сябру прэзыдыюму Рады БНР Хведару Нюньку споўнілася 85 гадоў.
Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Польшчы, у беднай сялянскай сям’і. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой спадар Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959-1992 гадох— супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вядзе актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Літве.

Прапануем вашай увазе дакумэнтальны фільм, прысьвечаны спадару Нюньку.

http://player.vimeo.com/video/20506060

Беларускія справы ч1 from filmbrama on Vimeo.