У расейскіх вязьніцах сёньня назіраецца сапраўдны страхавы бум. Сваё жыцьцё і здароўе ад набытых за кратамі захворваньняў ды катаваньняў, зьдзекаў турэмнай адміністрацыі застрахавалі тысячы зьняволеных. Беларускія вязьні такой магчымасьці пакуль пазбаўленыя.
«І ў Расеі, і ў Беларусі большасьць турэмных установаў пабудаваныя яшчэ ў гулагаўскія часы, — кажа госьць нашай сёньняшняй праграмы, заснавальнік маскоўскай праваабарончай сацыяльнай сеткі Gulagu.net і ініцыятар праекту страхаваньня расейскіх зьняволеных Уладзімер Асечкін. — Разам з гулагаўскімі пабудовамі захоўваюцца і гулагаўскія традыцыі ў дачыненьнях паміж турэмнікамі і ЗК. Страхаваньне здароўя і жыцьця вязьняў — свайго роду сродак прафіляктыкі супраць самаўпраўства турэмнай адміністрацыі, шлях да павагі паміж турэмнікамі ды вязьнямі».
Інтэрвію з Уладзімерам Асечкіным пры канцы праграмы. Таксама вы даведаецеся, чаму падобны досьвед страхаваньня ня хочуць пераняць беларускія страхоўшчыкі ды як губляюць здароўе ў беларускіх турмах.
На сайце Gulagu.net.нямала жорсткіх відэа са зьбіцьцём вязьняў, бруднай лаянкай міліцыянтаў, сабачым брэхам. Усе здымкі зробленыя ў расейскіх СІЗА ды турмах. Але, як кажуць беларускія вязьні, такое амаль адзін да аднаго можна ўбачыць і «дома».
Актыўны ўдзельнік нашай праграмы, былы асуджаны Ігар Міхнавец пракамэнтаваў убачанае на маскоўскім сайце так:
«У Жодзіне гэта здараецца кожны дзень. Тыя ж сабакі ды маты. Пры мне гэтаксама жорстка білі. Цяпер падобнымі прабежкамі ганяюць з усімі рэчамі ды матрацам у руках для большай вагі».
Гвалт, катаваньні, зьдзекі з арыштантаў, якія практыкуюць у беларускіх вязьніцах ня толькі мясцовыя турэмнікі, але і запрошаныя «людзі ў масках»
апісаў у сваім дзёньніку, які ён вёў у СІЗА КДБ, палітвязень Ігар Аліневіч.
«Б’юць у галаву, па вушах, па шыі, у пах, пад калена, у зубы, вочы ... Раніцай наступнага дня экзэкуцыя працягваецца...Яшчэ праз суткі запісваюся ў мэдпункт, каб зьняць пабоі. На ілбе — гематома, калені і локці разьбітыя. На галёнцы — шнар. Вусны, вуха... больш чым дастаткова. Аднак замест лекара ўся камэра ідзе на прыём да начальніка СІЗА...»
Турэмны дзёньнік «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча днямі выйшаў у сьвет асобнай кніжкай. Летась, калі гэтыя нататкі былі ўпершыню апублікаваныя ў інтэрнэце, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці назвалі іх адным з самых моцных літаратурна-дакумэнтальных уражаньняў на тэму беларускага ГУЛАГу.
У гэтым перакананы былы палітвязень, пэнсіянэр МУС Сяргей Парсюкевіч.
Парсюкевіч: «Калі я ехаў з Жодзіна па этапу ў Шклоў, то да мяне ў так званае купэ, дакладней — у клетку, падсадзілі дваіх хлопцаў, якіх этапавалі ў тубэркулёзную зону ў Воршу. Некалькі гадзін давялося знаходзіцца зь імі ў вельмі невялікай, набітай іншымі зьняволенымі прасторы. Калі напачатку гэтыя абодва былі ў марлевых павязках, то праз 20 хвілін яны пачалі задыхацца і папрасілі ў нас дазволу зьняць тыя павязкі. Мы дазволілі, хоць і ведалі пра іх адкрытую форму сухотаў. Лічу, мне вельмі пашчасьціла, што не заразіўся тады».
Сяргей Парсюкевіч хварэе на бранхіяльную астму. Ён заўсёды мусіць трымаць пры сабе інгалятар. У Жодзінскім СІЗА узяць яго з сабой у камэру не дазволілі. Кожны раз, калі зь Сяргеем здараўся прыступ, ён мусіў прасіць пра інгалятар калідорнага...
Парсюкевіч: «Здаралася, што гэты інгалятар калідорныя маглі не выдаваць цягам 20–30 хвілін. Мой кепскі стан нікога не хваляваў. Калідорнага магло ня быць на сваім посьце, ён мог проста недзе хадзіць па калідорах. Магчыма, яму было цікава пазьдзекавацца зь мяне, магчыма, ён меў адпаведны загад. Быў выпадак — калі б ён спазьніўся з інгалятарам на нейкія пару хвілін, то мяне, магчыма, ратавала б рэанімацыя, і то ня факт, што ўратавала б... Мае сукамэрнікі ў такіх выпадках вельмі дапамагалі. Яны проста калацілі ў дзьверы нагамі, рукамі... імкнучыся дагрукацца да чалавека, які, тэарэтычна, стаіць у калідоры».
Сяргей Парсюкевіч адзначае і такую набытую ў турмах праблему многіх вязьняў, як кепскія зубы:
«Зубы крышацца практычна ўва ўсіх. У той ежы, якую там даюць, ані вітамінаў, ані мінэралаў. А зубы ў вязьніцах ня лечаць. Калі зуб баліць, то адзінае, што прапануюць, — рваць яго. Вось таму пераважная большасьць сядзельцаў, якім за 40–45 гадоў — без зубоў».
Былы асуджаны Міхаіл Савасьцюк адбываў пакараньне ў івацэвіцкай ПК-5. Займаў там пасаду старшыні савету атраду, а гэта значыць — у параўнаньні зь іншымі ЗК меў шэраг прывілеяў. Напрыклад, мог свабодна рухацца па зоне. У абавязкі Міхаіла ўваходзіла і суправаджэньне вязьняў у мэдчастку. Ніводзін зьняволены, нават у самай экстранай сытуацыі, ня можа пайсьці да лекара без такога суправаджэньня, інакш яго пакараюць ШЫЗА.
Савасьцюк: «У лягеры ўстаноўленыя канкрэтныя дні наведваньня зьняволенымі мэдчасткі. Так, атрад з цотным нумарам ідзе ў санчастку па цотных днях, і наадварот — няцотныя нумары ў няцотныя дні. І калі я ў атрадзе 3, напрыклад, а мне кепска 2-га, то я да лекара ня траплю. Агулам, хваробы сядзельцаў распазнаюцца запозна і, зразумела, могуць прагрэсаваць. Тыя ж сухоты. Хвароба можа імкліва разьвівацца, а хворага будуць разам зь іншымі трымаць у перапоўненым, страшэнна вільготным бараку пабудовы 1960-х, з ложкамі ў два ярусы».
У размове з прадстаўнікамі маніторынгавай групы «Плятформы» Міхаіл расказаў пра лёс свайго сябра (рэдакцыя мае яго дакладныя дадзеныя), які памёр праз тыдзень пасьля вызваленьня. Як высьветлілася ўжо на волі, нябожчык меў адкрытую форму сухотаў.
Савасьцюк: «Мой сябар на момант сваёй хваробы сядзеў за кратамі ўжо каля шасьці гадоў. Пад канец тэрміну ён быў такі слабы, што ня мог самастойна хадзіць у прыбіральню. Я яго туды вадзіў. Дзесьці за некалькі месяцаў да вызваленьня ён прайшоў па ўмоўна-датэрміновым у сувязі са станам здароўя. Аднак зь нейкім подпісам ці то пракурора, ці то судзьдзі доўгі час марудзілі. Калі яго ўжо нарэшце вызвалялі, то яго выносілі з ПК на насілках. Ну, і хутка, у лічаныя дні ён памёр. А потым, ужо калі я сам вызваліўся, я сустрэўся зь яго маці, і яна расказала мне, як адразу павезла сына ў лякарню, дзе яму зрабілі рэнтген і паставілі адкрытую форму сухотаў... Дзіўна, што падчас зьняволеньня яго вывозілі на вольную бальнічку, аднак ніхто такога дыягназу ня ставіў. Або гэты дыягназ хавалі ад іншых?.. Думаю, калі б не марудзілі, а раней вызвалілі, быў бы ў яго шанец».
Як мяркуюць праваабаронцы, менавіта страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных, грашовая кампэнсацыя ім або іхнім сваякам у выніку калецтва ды сьмерці зь віны турэмнай адміністрацыі можа быць своеасаблівым бар'ерам на шляху самаўпраўства ў СІЗА ды турмах. Тым часам пераважная большасьць былых арыштантаў, зь якімі давялося пагутарыць нашаму карэспандэнту сьведчаць: на зоне пра гэтае страхаваньне ніхто нават ня думае.
Паводле жыхара Магілёва Віктара, які пяць гадоў адбыў у беларускіх папраўчых калёніях, ніхто і ніколі такіх пытаньняў не ўздымаў – ні самі асуджаныя, ні адміністрацыя.
«Ніхто там працоўных не страхаваў, як на волі. Нават людзей, якія працавалі ў шкодных умовах. У Горацкай калёніі разьбіраюць акумулятары. Ні выцяжной вэнтыляцыі, нічога. Умовы — як у пекле. Нават там гаворкі няма пра страхаваньне жыцьця ці здароўя. Выходзяць адтуль на волю з падарваным здароўем. Я вывучаў турмы ў Нямеччыне, Чэхіі, Прыбалтыцы — там гэта ўсё адладжана. І там адносіны да асуджаных сапраўды людзкія. У нас жа гэта працоўная скацінка».
Віктар лічыць, што сытуацыя на зонах з добраахвотным страхаваньнем зьвязаная зь фінансавым пытаньнем.
«Сумаў на страхаваньне ў людзей проста няма. Застрахавацца на волі, то бок сваякі асуджанага застрахуюць — я з такім, калі шчыра, не сутыкаўся і ня ведаю, ці магчыма такое».
Дык ці могуць удзельнічаць у страхаваньні асуджаныя? У адной з прыватных страхавых кампаніяў пытаньню зьдзівіліся. Ейны супрацоўнік зазначыў:
«Я нават не ўяўляю, якім чынам гэта ўсё будзе рэглямэнтавацца. Гэта трэба ў Белдзяржстраху спытаць. Яны, можа, будуць ведаць — ці ёсьць такое. Можа, ёсьць якая дзяржаўная праграма, а ў нас жа прыватная кампанія».
У Белдзяржстраху пытаньню зьдзівіліся ня менш, але паспрабавалі растлумачыць цяжкасьці, зьвязаныя з страхаваньнем асуджаных. Паводле супрацоўніцы, для выплаты страхоўкі неабходнае заключэньне лекара:
«Напрыклад, чалавек атрымаў траўму — там павінна быць пазначана, што з такога чысла па такое ён быў на бальнічным. У яго была такая вось траўма. Такія вось працэдуры ён рабіў. У нас практычна ўсе выплаты ідуць ад тэрміну лячэньня. А хто ім дасьць такі дакумэнт?»
У дзяржаўнай страхавой кампаніі на пытаньні, што рабіць у такой сытуацыі сваякам, якія пажадаюць застрахаваць асуджанага, адказу не далі.
Магілёўскі праваабаронца Ўладзімер Краўчанка неаднойчы наведваў калёніі і турмы. Ён кажа, што да яго ніводнага разу асуджаныя не зьвярталіся па дапамогу ў заключэньні дамоваў на страхаваньне. Паводле праваабаронцы, асноўная перашкода ў добраахвотным страхаваньні на зонах — гэта тое, што страхавальнікаў у зоны не пускаюць. А што тычыцца абавязковага страхаваньня, то, заяўляе Краўчанка, асуджаных такога права ніхто не пазбаўляў:
«Многія зь іх нават не здагадваюцца, што ніхто не пазбаўляў іх працоўных правоў. І Працоўны кодэкс на іх таксама распаўсюджваецца, як і на вольных людзей. І што страхоўка таксама на іх распаўсюджваецца — за стан здароўя, за працоўныя пашкоджаньні. Проста ніхто ня ведае, што ўсё гэта распаўсюджваецца».
Тым часам праваабаронцы «Плятформы», якія спрабавалі наладзіць падобнае страхаваньне, у якасьці прычынаў буксаваньня праекту называюць большую закрытасьць беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы ў параўнаньні з расейскай. Згодна з законамі Расеі, для маніторынгу сытуацыі з утрыманьнем вязьняў у турэмныя ўстановы дапускаюцца прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў, праваабаронцы, тыя ж страхоўшчыкі. У Беларусі падобная магчымасьць цалкам выключаная. Таксама ў страхавых кампаніях дапускаюць варыянты розных наўмысных калецтваў з боку ЗК. Ня менш актуальныя пытаньні: а якія ўвогуле даходы ў большай частцы сем'яў беларускіх зьняволеных, ці захочуць вязьні навешваць усе выдаткі на сваіх родных?
Як сьведчыць госьць «Свабоды ў турмах» маскоўскі праваабаронца Ўладзімер Асечкін, падобныя пытаньні яму і ягоным калегам па Gulagu.net даводзілася чуць не аднойчы ў пэрыяд, калі запускалася праграма страхаваньня расейскіх вязьняў.
Некалькі словаў пра праваабаронцу. Яму, у мінулым прадпрымальніку, 32 гады. Жыве ў Маскве. У 2007 годзе быў асуджаны паводле артыкула 159 Крымінальнага кодэксу Расеі (махлярства). Па гэтым артыкуле звычайна саджаюць расейскіх прадпрымальнікаў. Праз 4 гады, у 2011-м, Уладзімера вызвалілі ўмоўна-датэрмінова. Праваахоўнікаў, якія ініцыявалі перасьлед Асечкіна, потым саміх прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за вымаганьне хабару ў прадпрымальнікаў. Пасьля вызваленьня Ўладзімер заняўся праваабарончай дзейнасьцю.
Асечкін: «Перамовы са страхавымі кампаніямі цягнуліся ў нас прыкладна паўгода. Я пераконваў іх пайсьці на досыць сур’ёзныя рызыкі, бо ўсё ж гэта сацыяльна арыентаваны праект, мэта якога — абараніць жыцьцё і здароўе найперш тых зьняволеных, якім пагражае гвалт. І толькі летась увесну была запушчаная сыстэма страхаваньня зьняволеных. Мы дамовіліся, што Gulagu.net будзе браць усіх застрахаваных пад грамадзкі кантроль. Мы стварылі асобны праект «Страхаваньне зьняволеных», у якім пачалі весьці рэестар усіх нашых застрахаваных. І як толькі з боку любога застрахаванага паступаюць скаргі на зьнявагу, катаваньні і г.д., тут жа каардынатары праекту ды прадстаўнікі грамадзкіх камісіяў едуць на месца. Гэта робіцца ў адпаведнасьці з расейскім законам № 76, паводле якога праваабаронцы ў складзе камісіі з 40 чалавек могуць наведваць і СІЗА, і турмы.
Карэспандэнт: «Наколькі вядома, многіх страхоўшчыкаў палохаюць наступныя моманты: па-першае, зэкі дзеля ўзбагачэньня могуць інсцэніраваць пагрозу для жыцьця, наўмысна пакалечыць сябе ці іншых, а па-другое, самі турэмнікі могуць апраўдваць сьляды гвалту тым, што мусілі абараняцца ад удараў, якія наносіў ім зьняволены... Як застрахавацца ад усяго гэтага самім страхоўшчыкам?»
Асечкін: «Ведаеце, падобныя аргумэнты неаднойчы даводзілася чуць і мне, калі я падчас прасоўваньня праекту прыходзіў да страхоўшчыкаў. Што да крымінальнага ўзбагачэньня, на якое могуць пайсьці несумленныя зьняволеныя, то ў гэтай сувязі мы распрацавалі праект такім чынам, што выплаты па страхаваньні могуць быць зробленыя, калі прычынай хваробы, калецтва ці сьмерці сталі турэмныя ўмовы ці дзеяньні адміністрацыі. Тады за гэта будзе плаціць вінаваты бок — або ўстанова, або яе супрацоўнік.
Што да апраўданьня турэмнікамі свайго гвалту „вымушанымі мерамі“, калі службовыя асобы самі сябе падстрахоўваюць артыкулам 321. У гэтых мэтах фальсіфікуюцца рапарты нібыта пра напад зэкаў на адміністрацыю, і такім чынам апраўдваюць розныя траўмы на целе зьняволеных. З гэтым мы імкнемся змагацца і распрацоўваем палажэньне аб больш жорсткіх пакараньнях адміністрацыі за фальсыфікацыю дакумэнтаў».
Інтэрвію з Уладзімерам Асечкіным пры канцы праграмы. Таксама вы даведаецеся, чаму падобны досьвед страхаваньня ня хочуць пераняць беларускія страхоўшчыкі ды як губляюць здароўе ў беларускіх турмах.
«Падобнае робіцца і ў нас»
На сайце Gulagu.net.нямала жорсткіх відэа са зьбіцьцём вязьняў, бруднай лаянкай міліцыянтаў, сабачым брэхам. Усе здымкі зробленыя ў расейскіх СІЗА ды турмах. Але, як кажуць беларускія вязьні, такое амаль адзін да аднаго можна ўбачыць і «дома».
Актыўны ўдзельнік нашай праграмы, былы асуджаны Ігар Міхнавец пракамэнтаваў убачанае на маскоўскім сайце так:
«У Жодзіне гэта здараецца кожны дзень. Тыя ж сабакі ды маты. Пры мне гэтаксама жорстка білі. Цяпер падобнымі прабежкамі ганяюць з усімі рэчамі ды матрацам у руках для большай вагі».
апісаў у сваім дзёньніку, які ён вёў у СІЗА КДБ, палітвязень Ігар Аліневіч.
«Б’юць у галаву, па вушах, па шыі, у пах, пад калена, у зубы, вочы ... Раніцай наступнага дня экзэкуцыя працягваецца...Яшчэ праз суткі запісваюся ў мэдпункт, каб зьняць пабоі. На ілбе — гематома, калені і локці разьбітыя. На галёнцы — шнар. Вусны, вуха... больш чым дастаткова. Аднак замест лекара ўся камэра ідзе на прыём да начальніка СІЗА...»
Турэмны дзёньнік «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча днямі выйшаў у сьвет асобнай кніжкай. Летась, калі гэтыя нататкі былі ўпершыню апублікаваныя ў інтэрнэце, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці назвалі іх адным з самых моцных літаратурна-дакумэнтальных уражаньняў на тэму беларускага ГУЛАГу.
«Магчымасьцяў стаць калекам або памерці ў вязьніцы нямерана»
У гэтым перакананы былы палітвязень, пэнсіянэр МУС Сяргей Парсюкевіч.
Сяргей Парсюкевіч хварэе на бранхіяльную астму. Ён заўсёды мусіць трымаць пры сабе інгалятар. У Жодзінскім СІЗА узяць яго з сабой у камэру не дазволілі. Кожны раз, калі зь Сяргеем здараўся прыступ, ён мусіў прасіць пра інгалятар калідорнага...
Парсюкевіч: «Здаралася, што гэты інгалятар калідорныя маглі не выдаваць цягам 20–30 хвілін. Мой кепскі стан нікога не хваляваў. Калідорнага магло ня быць на сваім посьце, ён мог проста недзе хадзіць па калідорах. Магчыма, яму было цікава пазьдзекавацца зь мяне, магчыма, ён меў адпаведны загад. Быў выпадак — калі б ён спазьніўся з інгалятарам на нейкія пару хвілін, то мяне, магчыма, ратавала б рэанімацыя, і то ня факт, што ўратавала б... Мае сукамэрнікі ў такіх выпадках вельмі дапамагалі. Яны проста калацілі ў дзьверы нагамі, рукамі... імкнучыся дагрукацца да чалавека, які, тэарэтычна, стаіць у калідоры».
Сяргей Парсюкевіч адзначае і такую набытую ў турмах праблему многіх вязьняў, як кепскія зубы:
«Зубы крышацца практычна ўва ўсіх. У той ежы, якую там даюць, ані вітамінаў, ані мінэралаў. А зубы ў вязьніцах ня лечаць. Калі зуб баліць, то адзінае, што прапануюць, — рваць яго. Вось таму пераважная большасьць сядзельцаў, якім за 40–45 гадоў — без зубоў».
Your browser doesn’t support HTML5
«У калёніі да лекара водзяць не калі кепска, а па пэўных днях»
Былы асуджаны Міхаіл Савасьцюк адбываў пакараньне ў івацэвіцкай ПК-5. Займаў там пасаду старшыні савету атраду, а гэта значыць — у параўнаньні зь іншымі ЗК меў шэраг прывілеяў. Напрыклад, мог свабодна рухацца па зоне. У абавязкі Міхаіла ўваходзіла і суправаджэньне вязьняў у мэдчастку. Ніводзін зьняволены, нават у самай экстранай сытуацыі, ня можа пайсьці да лекара без такога суправаджэньня, інакш яго пакараюць ШЫЗА.
Савасьцюк: «У лягеры ўстаноўленыя канкрэтныя дні наведваньня зьняволенымі мэдчасткі. Так, атрад з цотным нумарам ідзе ў санчастку па цотных днях, і наадварот — няцотныя нумары ў няцотныя дні. І калі я ў атрадзе 3, напрыклад, а мне кепска 2-га, то я да лекара ня траплю. Агулам, хваробы сядзельцаў распазнаюцца запозна і, зразумела, могуць прагрэсаваць. Тыя ж сухоты. Хвароба можа імкліва разьвівацца, а хворага будуць разам зь іншымі трымаць у перапоўненым, страшэнна вільготным бараку пабудовы 1960-х, з ложкамі ў два ярусы».
У размове з прадстаўнікамі маніторынгавай групы «Плятформы» Міхаіл расказаў пра лёс свайго сябра (рэдакцыя мае яго дакладныя дадзеныя), які памёр праз тыдзень пасьля вызваленьня. Як высьветлілася ўжо на волі, нябожчык меў адкрытую форму сухотаў.
Савасьцюк: «Мой сябар на момант сваёй хваробы сядзеў за кратамі ўжо каля шасьці гадоў. Пад канец тэрміну ён быў такі слабы, што ня мог самастойна хадзіць у прыбіральню. Я яго туды вадзіў. Дзесьці за некалькі месяцаў да вызваленьня ён прайшоў па ўмоўна-датэрміновым у сувязі са станам здароўя. Аднак зь нейкім подпісам ці то пракурора, ці то судзьдзі доўгі час марудзілі. Калі яго ўжо нарэшце вызвалялі, то яго выносілі з ПК на насілках. Ну, і хутка, у лічаныя дні ён памёр. А потым, ужо калі я сам вызваліўся, я сустрэўся зь яго маці, і яна расказала мне, як адразу павезла сына ў лякарню, дзе яму зрабілі рэнтген і паставілі адкрытую форму сухотаў... Дзіўна, што падчас зьняволеньня яго вывозілі на вольную бальнічку, аднак ніхто такога дыягназу ня ставіў. Або гэты дыягназ хавалі ад іншых?.. Думаю, калі б не марудзілі, а раней вызвалілі, быў бы ў яго шанец».
«На зоне пра страхаваньне ня думаюць»
Як мяркуюць праваабаронцы, менавіта страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных, грашовая кампэнсацыя ім або іхнім сваякам у выніку калецтва ды сьмерці зь віны турэмнай адміністрацыі можа быць своеасаблівым бар'ерам на шляху самаўпраўства ў СІЗА ды турмах. Тым часам пераважная большасьць былых арыштантаў, зь якімі давялося пагутарыць нашаму карэспандэнту сьведчаць: на зоне пра гэтае страхаваньне ніхто нават ня думае.
Паводле жыхара Магілёва Віктара, які пяць гадоў адбыў у беларускіх папраўчых калёніях, ніхто і ніколі такіх пытаньняў не ўздымаў – ні самі асуджаныя, ні адміністрацыя.
«Ніхто там працоўных не страхаваў, як на волі. Нават людзей, якія працавалі ў шкодных умовах. У Горацкай калёніі разьбіраюць акумулятары. Ні выцяжной вэнтыляцыі, нічога. Умовы — як у пекле. Нават там гаворкі няма пра страхаваньне жыцьця ці здароўя. Выходзяць адтуль на волю з падарваным здароўем. Я вывучаў турмы ў Нямеччыне, Чэхіі, Прыбалтыцы — там гэта ўсё адладжана. І там адносіны да асуджаных сапраўды людзкія. У нас жа гэта працоўная скацінка».
Віктар лічыць, што сытуацыя на зонах з добраахвотным страхаваньнем зьвязаная зь фінансавым пытаньнем.
«Сумаў на страхаваньне ў людзей проста няма. Застрахавацца на волі, то бок сваякі асуджанага застрахуюць — я з такім, калі шчыра, не сутыкаўся і ня ведаю, ці магчыма такое».
Дык ці могуць удзельнічаць у страхаваньні асуджаныя? У адной з прыватных страхавых кампаніяў пытаньню зьдзівіліся. Ейны супрацоўнік зазначыў:
«Я нават не ўяўляю, якім чынам гэта ўсё будзе рэглямэнтавацца. Гэта трэба ў Белдзяржстраху спытаць. Яны, можа, будуць ведаць — ці ёсьць такое. Можа, ёсьць якая дзяржаўная праграма, а ў нас жа прыватная кампанія».
У Белдзяржстраху пытаньню зьдзівіліся ня менш, але паспрабавалі растлумачыць цяжкасьці, зьвязаныя з страхаваньнем асуджаных. Паводле супрацоўніцы, для выплаты страхоўкі неабходнае заключэньне лекара:
«Напрыклад, чалавек атрымаў траўму — там павінна быць пазначана, што з такога чысла па такое ён быў на бальнічным. У яго была такая вось траўма. Такія вось працэдуры ён рабіў. У нас практычна ўсе выплаты ідуць ад тэрміну лячэньня. А хто ім дасьць такі дакумэнт?»
У дзяржаўнай страхавой кампаніі на пытаньні, што рабіць у такой сытуацыі сваякам, якія пажадаюць застрахаваць асуджанага, адказу не далі.
Магілёўскі праваабаронца Ўладзімер Краўчанка неаднойчы наведваў калёніі і турмы. Ён кажа, што да яго ніводнага разу асуджаныя не зьвярталіся па дапамогу ў заключэньні дамоваў на страхаваньне. Паводле праваабаронцы, асноўная перашкода ў добраахвотным страхаваньні на зонах — гэта тое, што страхавальнікаў у зоны не пускаюць. А што тычыцца абавязковага страхаваньня, то, заяўляе Краўчанка, асуджаных такога права ніхто не пазбаўляў:
«Многія зь іх нават не здагадваюцца, што ніхто не пазбаўляў іх працоўных правоў. І Працоўны кодэкс на іх таксама распаўсюджваецца, як і на вольных людзей. І што страхоўка таксама на іх распаўсюджваецца — за стан здароўя, за працоўныя пашкоджаньні. Проста ніхто ня ведае, што ўсё гэта распаўсюджваецца».
Тым часам праваабаронцы «Плятформы», якія спрабавалі наладзіць падобнае страхаваньне, у якасьці прычынаў буксаваньня праекту называюць большую закрытасьць беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы ў параўнаньні з расейскай. Згодна з законамі Расеі, для маніторынгу сытуацыі з утрыманьнем вязьняў у турэмныя ўстановы дапускаюцца прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў, праваабаронцы, тыя ж страхоўшчыкі. У Беларусі падобная магчымасьць цалкам выключаная. Таксама ў страхавых кампаніях дапускаюць варыянты розных наўмысных калецтваў з боку ЗК. Ня менш актуальныя пытаньні: а якія ўвогуле даходы ў большай частцы сем'яў беларускіх зьняволеных, ці захочуць вязьні навешваць усе выдаткі на сваіх родных?
«Мы доўга пераконвалі расейскіх страхоўшчыкаў пайсьці на рызыку»