Паводле ўказу Лукашэнкі на месцы менскага аўтавакзалу «Маскоўскі» «Газпром» пабудуе сабе шматфункцыянальны комплекс.
4 красавіка Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» цягам бліжэйшых 5 гадоў.
У межах вуліц Філімонава, Макаёнка і праспэкту Незалежнасьці «Газпром» пабудуе гатэль, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, мэдыцынскі цэнтар, аўтаномную электрагенэруючую ўстаноўку«, — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі.
«Газпром» атрымае ў арэнду зямельны ўчастак плошчай 8,27 га, за што выплаціць у бюджэт Менску 17,2 млн даляраў.
Згодна з указам інвэстар мае пакрыць у бюджэт Менску страты, зьвязаныя з адабраньнем зямельнага ўчастку і зносам разьмешчанага на ім комплексу будынкаў і збудаваньняў аўтавакзалу «Маскоўскі», што складае ў суме 13,7 млн даляраў.
Акрамя таго, прадугледжваецца, што інвэстар пералічыць у бюджэт Менску грашовыя сродкі ў мэтах бязвыплатнага фінансаваньня будаўніцтва ў сталіцы шматузроўневай транспартнай разьвязкі на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Філімонава (у памеры 50% каштарыснага кошту праекту), а таксама будаўніцтва ў Менску жылога дома на 30 кватэр для шматдзетных сем’яў (у суме 3,3 млн даляраў).