У лесе пад Мазыром муж і жонка Генадзь і Ганна Кашэвічы ратуюць ад веснавой паводкі статак козаў — 32 галавы.
Разьлівам Прыпяці затапіла дачны каапэратыў «Ветразь», дзе жыла сямейная пара. І яны змушаны разам з жывёлай ратавацца ад вады на высокіх лясных пагорках.
Ад залітых веснавою паводкай лецішчаў узьбіраемся на пагорак, густа парослы мядзянымі соснамі. У лесе сьнег хоць і страціў зімовую белізну, але зьнікаць нібыта й ня думае.
Пратаптаная дробнымі капыткамі сьцежка забірае ўлева, і неўзабаве ў хваёвым водары выразна чуваць разьліты пах смалістага дымку. Яшчэ празь нейкія тры ці чатыры сотні крокаў нас галасіста й зусім нечакана абкладае брэхам белы сабачка.
Перад вачыма паўстае малюнак ці не з «Палескіх рабінзонаў» — зь невялікай папраўкай на асобы. На дне неглыбокай лясной лагчыны тлее цяпельца. Двое, мужчына й жанчына, сядзяць побач на заскарузлым сасновым цурбаку, які служыць ім лаўкай. Яны падсілкоўваюцца сырам, падаецца, свайго вырабу. Вакол — дзясятак козаў, дарослых і маленькіх. Яны таксама грэюцца ля цяпельца на падсохлым лапіку зямлі. Іншыя на прамэнадзе па навакольным сасоньніку. У асобных козаў на баках бурыя плямы — падгарэла поўсьць ля вогнішча.
Гаспадар, 65-гадовы пэнсіянэр, былы капітан рачнога флёту ў Мазырскім порце Генадзь Кашэвіч, зь неахвотай тлумачыць:
«Ну, што здарылася? Паводка! У балоце жывем! Усё жыцьцё тут жывем! Былі козы белыя, а сталі чорныя, бо яны дымам падкурваюцца. Белая каза — вунь, а бок падсмалены. Яна ж цяпла шукае».
Жонка капітана Ганна Нікіфараўна дадае, што ў лес яны перабраліся, калі разьлілася Прыпяць і вада лінула ў іхні левабярэжны дачны каапэратыў, дзе яны й трымалі козаў:
«Хляўчук затапіла, склеп затапіла. Затопленыя гарод і вуліца. Вуліцу затапіла, што няможна хадзіць. Каб вуліца не затопленая была, мы б сядзелі на месцы».
Сямейная пара цьвердзіць, што іх ніхто не ратаваў — самі перабіраліся ў лес. Дый асаблівай патрэбы ў нейкіх лодках яны ня мелі. Іхні каўчэг — лясныя пагоркі, якіх, дзякаваць богу, хапае ў ваколіцах Мазыра. Кепска тое, што не папярэдзілі пра паводку, не прапанавалі прыдатнага месца, дзе можна з трыма дзясяткамі козаў перачакаць вялікую ваду. Кашэвічы нават не назапасілі ў лесе кармоў для жывёлы.
Ганна: «Да людзей трэба ставіцца як мае быць. А ня так: не зрабілі, а сказалі. Вось гэтага я не любіла й не люблю — ты праўду скажы. Зрабілі — не зрабілі: праўду скажы! Козы вельмі схуднелі, вельмі. Раней яны былі поўненькія, а цяпер такія — схуднелыя».
Спадар Генадзь, ратуючы пагалоўе козаў ад голаду, прабіраецца сушэйшымі мясьцінамі й кладкамі на сваё лецішча і прыносіць адтуль у мяшку то сена, то бульбу:
«Я вось цяпер хадзіў, набраў бульбы — бульба ў мяне ёсьць. І сена ёсьць, сена прыношу. На кожным дрэве ў нас вісяць мяшкі: там — з сухарамі, там — з бульбай, там — зь іншай падкормкай».
Начуе Генадзь у лесе пры вогнішчы, вартуе жывёлу. Радзей сьпіць у недалёкім вагончыку. Жонку, якая перанесла інсульт, найчасьцей выпраўляе ў Мазыр у гарадзкую кватэру.
Рачнікі ў каапэратыве «Ветразь» кажуць: паводка ў Мазыры ўсчалася з тае прычыны, што ратавальная служба своечасова не змагла ліквідаваць лядовы затор на Прыпяці. Былы капітан не пагаджаецца:
«Гэта не ратавальнікі вінаватыя, а вінаватыя тыя, хто рэчку псуе. Калі
я працаваў капітанам, нам не дазвалялі нават упоперак фарватэру грабануць вінтом. Цяпер бяруць цеплаход, дамбы робяць, затоны ўзломваюць і ўсё такое. Трэба, каб на адпаведным узроўні ўсё вырашалася, каб цеплаход быў напагатове. І кіруе цяпер спэцыяльным цеплаходам у Мазыры чалавек, якому каля сямідзесяці гадоў. Больш ледаколам кіраваць ніхто ня можа — ніводнага маладзёна не навучаць. Няма ўжо тых капітанаў, хто лёд на рацэ ламаў. Гэта трэба ўмець — лёд паламаць!»
Раней уся сям’я Кашэвічаў працавала ў мазырскім порце ў Пхове — Генадзь, Ганна, іхні сын. Але, як апавядае Ганна Нікіфараўна, багацьця вялікага не прыдбалі. Таму й завялі козаў:
«А то я галодная хадзіла. Працавалі з адной арганізацыі ўтрох — ён, я і сын. Я пайшла на пэнсію, разьвяла козаў — і мы не галадаем. У нас і мяса, і малако сваё, і тваражок свой. І мы, дзякуй Богу, не галадаем».
У сваю чаргу, галава сям’і згадвае, што купіў першых козаў, можна сказаць, дзякуючы Лукашэнку. На пачатку дзьвюхтысячных кіраўнік дзяржавы прылятаў у Мазырскі порт глядзець разгрузачна-перагрузачны комплекс на шляху «чыгунка — рака — мора». Патрэбная была «карцінка» — яе й стварылі рачнікі:
«Лукашэнка даў мне гэтыя козы. А чаму ён даў? Ён прылятаў у порт, і мы для яго рабілі адпаведную абстаноўку. Па вядру саляркі залілі, завялі машыны,
сталі нібыта грузіць соль. Ён прыляцеў на верталёце, паглядзеў. І мне за гэта далі поўны заробак. Я пайшоў, за гэты заробак купіў казу й козьліка. Праз год яны разьвяліся — даходзіла да сямідзесяці».
Козы-ратавальніцы дапамаглі сям’і капітана выжыць. Цяпер наадварот — Генадзь з Ганнай ратуюць козаў ад паводкі. Але гэта, як яны кажуць, бадай, апошні год, калі яны трымаюць рэдкую цяпер жывёлу. І сілы ня тыя, і здаць казу на мяса альбо казіную скуру — ніякай выгады.
Генадзь: «Я іх загнаў бы далей у лес, за „Дружбу“ — няхай ваўкі зьядуць. Бо й дарма за тры капейкі аддаваць ня хочацца. Я іх, можа, сотню зарэзаў і ніводнай скуры ня здаў — усе выкідаю сабакам».
Ад залітых веснавою паводкай лецішчаў узьбіраемся на пагорак, густа парослы мядзянымі соснамі. У лесе сьнег хоць і страціў зімовую белізну, але зьнікаць нібыта й ня думае.
Пратаптаная дробнымі капыткамі сьцежка забірае ўлева, і неўзабаве ў хваёвым водары выразна чуваць разьліты пах смалістага дымку. Яшчэ празь нейкія тры ці чатыры сотні крокаў нас галасіста й зусім нечакана абкладае брэхам белы сабачка.
Перад вачыма паўстае малюнак ці не з «Палескіх рабінзонаў» — зь невялікай папраўкай на асобы. На дне неглыбокай лясной лагчыны тлее цяпельца. Двое, мужчына й жанчына, сядзяць побач на заскарузлым сасновым цурбаку, які служыць ім лаўкай. Яны падсілкоўваюцца сырам, падаецца, свайго вырабу. Вакол — дзясятак козаў, дарослых і маленькіх. Яны таксама грэюцца ля цяпельца на падсохлым лапіку зямлі. Іншыя на прамэнадзе па навакольным сасоньніку. У асобных козаў на баках бурыя плямы — падгарэла поўсьць ля вогнішча.
Гаспадар, 65-гадовы пэнсіянэр, былы капітан рачнога флёту ў Мазырскім порце Генадзь Кашэвіч, зь неахвотай тлумачыць:
«Ну, што здарылася? Паводка! У балоце жывем! Усё жыцьцё тут жывем! Былі козы белыя, а сталі чорныя, бо яны дымам падкурваюцца. Белая каза — вунь, а бок падсмалены. Яна ж цяпла шукае».
Жонка капітана Ганна Нікіфараўна дадае, што ў лес яны перабраліся, калі разьлілася Прыпяць і вада лінула ў іхні левабярэжны дачны каапэратыў, дзе яны й трымалі козаў:
«Хляўчук затапіла, склеп затапіла. Затопленыя гарод і вуліца. Вуліцу затапіла, што няможна хадзіць. Каб вуліца не затопленая была, мы б сядзелі на месцы».
Сямейная пара цьвердзіць, што іх ніхто не ратаваў — самі перабіраліся ў лес. Дый асаблівай патрэбы ў нейкіх лодках яны ня мелі. Іхні каўчэг — лясныя пагоркі, якіх, дзякаваць богу, хапае ў ваколіцах Мазыра. Кепска тое, што не папярэдзілі пра паводку, не прапанавалі прыдатнага месца, дзе можна з трыма дзясяткамі козаў перачакаць вялікую ваду. Кашэвічы нават не назапасілі ў лесе кармоў для жывёлы.
Ганна: «Да людзей трэба ставіцца як мае быць. А ня так: не зрабілі, а сказалі. Вось гэтага я не любіла й не люблю — ты праўду скажы. Зрабілі — не зрабілі: праўду скажы! Козы вельмі схуднелі, вельмі. Раней яны былі поўненькія, а цяпер такія — схуднелыя».
Спадар Генадзь, ратуючы пагалоўе козаў ад голаду, прабіраецца сушэйшымі мясьцінамі й кладкамі на сваё лецішча і прыносіць адтуль у мяшку то сена, то бульбу:
«Я вось цяпер хадзіў, набраў бульбы — бульба ў мяне ёсьць. І сена ёсьць, сена прыношу. На кожным дрэве ў нас вісяць мяшкі: там — з сухарамі, там — з бульбай, там — зь іншай падкормкай».
Начуе Генадзь у лесе пры вогнішчы, вартуе жывёлу. Радзей сьпіць у недалёкім вагончыку. Жонку, якая перанесла інсульт, найчасьцей выпраўляе ў Мазыр у гарадзкую кватэру.
Рачнікі ў каапэратыве «Ветразь» кажуць: паводка ў Мазыры ўсчалася з тае прычыны, што ратавальная служба своечасова не змагла ліквідаваць лядовы затор на Прыпяці. Былы капітан не пагаджаецца:
«Гэта не ратавальнікі вінаватыя, а вінаватыя тыя, хто рэчку псуе. Калі
Гэта не ратавальнікі вінаватыя, а вінаватыя тыя, хто рэчку псуе
Раней уся сям’я Кашэвічаў працавала ў мазырскім порце ў Пхове — Генадзь, Ганна, іхні сын. Але, як апавядае Ганна Нікіфараўна, багацьця вялікага не прыдбалі. Таму й завялі козаў:
«А то я галодная хадзіла. Працавалі з адной арганізацыі ўтрох — ён, я і сын. Я пайшла на пэнсію, разьвяла козаў — і мы не галадаем. У нас і мяса, і малако сваё, і тваражок свой. І мы, дзякуй Богу, не галадаем».
У сваю чаргу, галава сям’і згадвае, што купіў першых козаў, можна сказаць, дзякуючы Лукашэнку. На пачатку дзьвюхтысячных кіраўнік дзяржавы прылятаў у Мазырскі порт глядзець разгрузачна-перагрузачны комплекс на шляху «чыгунка — рака — мора». Патрэбная была «карцінка» — яе й стварылі рачнікі:
«Лукашэнка даў мне гэтыя козы. А чаму ён даў? Ён прылятаў у порт, і мы для яго рабілі адпаведную абстаноўку. Па вядру саляркі залілі, завялі машыны,
Лукашэнка даў мне гэтыя козы