Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі.
У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.