КДБ лічыць гэта экстрэмізмам

Гран-пры, Паўсядзённае жыцьцё. I месца, Сяргей Гудзілін Прагляд вячэрніх навін абавязковы для ўсіх салдат. У 21.00 усе вайскоўцы тэрміновай службы абавязаныя глядзець інфармацыйную праграму "Панарама" на дзяржаўным канале беларускага тэлебачаньня. Беларусь, Менская вобласьць, Барысаў, 60 полк сувязі, 6 жніўня 2010 году.

Навіны. I месца, Васіль Фядосенка Жанчына спрабуе пачуць сваячку, якая знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе для затрыманых. Менск , 20 сьнежня 2010 году.

Навіны. II месца, Сяргей Гапон 19 сьнежня 2010 году, Менск, плошча Незалежнасьці. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Спэцназавец падымае ўдзельніка акцыі пратэсту каля разьбітых дзьвярэй Дома ўраду.

Навіны. III месца, Васіль Фядосенка Рабочыя перадаюць парэшткі нямецкіх салдат, якія загінулі ў Другую ўсясьветную вайну, у час перапахаваньня каля вёскі Шчаткава, 9 лістапада 2010 году.

Людзі ў навінах. I месца, Віктар Драчоў Жанчына адпачывае пасьля збору ўраджаю пшаніцы ў сьпякотны дзень (+32 C). Вёска Юр'ева, каля 75 км на поўнач ад Менску, 4 жніўня 2010 году.

Людзі ў навінах. II месца, Генадзь Мажэйка Беларускі паэт і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падчас перадвыбарчага туру па краіне. Менская вобласьць, Барысаўскі раён, сьнежань 2010 году.

Людзі ў навінах. III месца, Тацяна Зяньковіч 20 сьнежня 2010 году, Менск. Маці затрыманага падчас акцыі супраць фальшаваньня выбараў прэзыдэнта Беларусі 19 сьнежня чакае пад сьценамі СІЗА інфармацыі пра месцазнаходжаньне сына.

Спорт. I месца, Уладзімер Нікалайчык
25 чэрвеня 2010 году, на рацэ Іслач, мыцьцё з брандспойта.

Спорт. II месца, Віктар Байкоўскі
 
Напружаны момант. Футбольны матч «Дынама» (Берасьце) – «Дынама» (Менск). Берасьцейскі стадыён.

Спорт. III месца, Віктар Драчоў
Тэнісістка Каралін Вазьняцкі (Данія) жартам прымае ўдзел у дабрачынным матчы супраць беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.

Паўсядзённае жыцьцё. II месца, Віктар Байкоўскі. Ранішні цягнік Менск – Берасьце. Чыгуначны вакзал.

Паўсядзённае жыцьцё. III месца, Віктар Драчоў   Два чалавекі прымяраюць кепкі на вулічным рынку ў вёсцы Хваенск, каля 270 км на поўдзень ад Менску. 20 жніўня 2010 году.  

Народныя традыцыі. I месца, Натальля Аблажэй Вадохрышча.

Народныя традыцыі. II месца, Аляксандар Васюковіч  Сьвечкі на могілках у вёсцы Баруны, Гарадзенская вобласьць, Беларусь. Па традыцыі на Дзяды людзі ставяць на магілы запаленыя сьвечкі. 1 лістапада 2010 году.

Народныя традыцыі. III месца, Уладзімер Нікалайчык. 25 ліпеня 2010 году, Мядзел, праваслаўная царква. Шлюб.

Партрэт. I месца, Дзьмітры Кляпіцкі. Цені ад навагодніх упрыгожаньняў падаюць на праекцыйны экран у менскім начным клюбе The Black Door падчас навагодняга выступу прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Партрэт. II месца, Алег Рубчэня  9 кастрычніка 2010 году, Слуцак. Кадэты Менскай абласной кадэцкай вучэльні сабраліся ў холе пасьля цырымоніі пасьвячэньня ў кадэты, каб сваякі маглі зрабіць агульную фатаграфію на памяць.

Партрэт. III месца, Андрэй Лянкевіч   Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік. 2 лістапада 2010 году. Менск, Беларусь.

Мастацтва і забавы. I месца, Вячаслаў Цуранаў    3 лістапада 2010 году, Менск. Нацыянальны мастацкі музэй. Упершыню праходзіць выстава мастака Барыса Заборава.

 Мастацтва і забавы. II месца, Алена Жукава   Менск, Акадэмія мастацтваў, 4 сьнежня 2010 году. Плястычны спэктакль «Ня Танцы" пад кіраўніцтвам беларускага незалежнага рэжысэра Яўгена Карнягі.  

Мастацтва і забавы. III месца, Натальля Аблажэй    Артыст прымае ўдзел у нэон-шоў. Менск, 29 сакавіка 2010 году.

Прырода. I месца, Натальля Аблажэй.  Птушаняты махнаногага сыча сядзяць на галінцы дрэва ў лесе. Ускраіна Менску, 25 мая 2010 году.

Прырода. II месца, Аляксандар Васюковіч   Коні пасуцца ў полі непадалёк ад вёскі Навасёлкі, Беларусь. 30 кастрычніка 2010 году.

Прырода. III месца, Аляксей Мацюшкоў    Беларусь, Ворша. Паляўнічыя лайкі заганяюць кабана на найбуйнейшай у СНД фэрме па гадоўлі лаек. 5 лютага 2010 году.