Пятнаццаць працэнтаў дарослага насельніцтва з тэрыторыі былога Савецкага Саюза хочуць эміграваць у іншую краіну назаўсёды. Такія вынікі апытаньня амэрыканскага інстытуту Гэлапа, праведзенага ў перыяд паміж 2010 і 2012 гадамі на тэрыторыі былых савецкіх рэспублік (за выключэньнем краінаў Прыбалтыкі).
Пятнаццаць працэнтаў дарослага насельніцтва з тэрыторыі былога Савецкага Саюза хочуць эміграваць у іншую краіну назаўсёды. Такія вынікі апытаньня інстытуту Гэлапа, праведзенага ў перыяд паміж 2010 і 2012 гадамі на тэрыторыі былых савецкіх рэспублік (за выключэньнем краінаў Прыбалтыкі).
Гэтае жаданне вагаецца ў залежнасьці ад краінаў — ад 40% у Арменіі да 5% ва Ўзбекістане. Дарослае насельніцтва з краінаў Цэнтральнай Азіі выказала найменшую схільнасьць да пераезду ў іншую краіну. Ва Ўкраіне 21 працэнт апытаных былі гатовыя да эміграцыі, у Беларусі — 17, а Расеі і Грузіі 14 працэнтаў.
Большая частка патэнцыйных мігрантаў тлумачыць, што перадусім спадзяецца на вышэйшыя стандарты жыцьця. Кожны дзясяты кажа, што хоча атрымаць добрую працу або што ня можа знайсьці працу ва ўласнай краіне. Кожны восьмы думае, што галоўным матывам павінна быць ня іх ўласная будучыня, але будучыня іх дзяцей. Фактару будучыні нашчадкаў найбольшую перавагу аддаюць у Туркмэністане (29%) і Казахстане (21%). Аднак толькі 7 % апытаных беларусаў назвалі будучыню дзяцей матывам магчымай эміграцыі.
Патэнцыйныя мігранты ва ўзросце 50 гадоў і старэйшыя часцей, чым маладзейшыя рэспандэнты ва ўсіх 12 краінах, гатовыя пераехаць, каб быць бліжэй да сваёй сям’і.
Аўтары дасьледаваньня мяркуюць, што лідэры краінаў павінны ведаць матывы, якія могуць падштурхнуць людзей да эміграцыі. У хадзе дасьледаваньня Гэлапа былі апытаныя 41072 рэспанэнтаў у Азэрбайджане, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кіргізстане, Малдове, Расеі, Таджыкістане, Туркмэністане, Украіне і Узбэкістане.