Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед назваў свой перасьлед «палітычным рашэньнем — помстай за выдадзеную кнігу «Гродназнаўства. Гісторыя эўрапейскага горада».
Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед фактычна звольнены з Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы. Спачатку яго звольнілі з пасады загадчыка катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка Рада ўнівэрсытэту не абрала яго на пасаду прафэсара па конкурсе. Прафэсар Вячаслаў Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Ён заявіў, што лічыць сваё звальненьне «палітычным рашэньнем — помстай за выдадзеную кнігу «Гродназнаўства. Гісторыя эўрапейскага горада».
Вячаслаў Швед адказаў на пытаньні Свабоды.
Раней быў звольнены гісторык Андрэй Чарнякевіч. Прычым, як высьветлілася, звальнялі на асабісты загад Сямёна Шапіры,старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму. І гэта ўсё за кнігу? За «Гродназнаўства. Гісторыя эўрапейскага горада», выдадзеную ў сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». Беларускія чыноўнікі баяцца кніг?
Атрымоўваецца, што так — баяцца кніг. Мы з Андрэем Чарнякевічам пісалі кнігу «Гродназнаўства», а Кузьмініч пісаў свае байкі, памяць гістарычную выхоўваў у нашых дзетках-беларусах. Гэта, значыць, забаронена рабіць, калі нас караюць за гэта.
І кніга разышлася такім вялікім накладам, мела такі вялікі ўплыў, што гэта занепакоіла чыноўнікаў?
Відаць так. Яна карысталася папулярнасьцю, яе шмат набывалі, яна хутка разышлася. Многія тэлефанавалі, казалі пра тое, што мы зрабілі вельмі харошую кнігу, якая вельмі патрэбная ўсім, асабліва настаўнікам у школах, дзе ёсьць курс гродназнаўства.
А што там было такога, што магло не спадабацца чыноўнікам?
Я магу толькі здагадвацца па тых пытаньнях, якія былі зададзеныя нам, як аўтарам, супрацоўнікамі КДБ. Гэта, па-першае, выданьне кнігі за мяжой, гаварылася пра падпольнае выданьне кнігі, хаця на самой справе гэта было выданьне польскай Акадэміі навук ва Ўроцлаўскай друкарні. Нам закідалі, што мы скончылі кнігу 1994 годам. Таксама было пытаньне да прадмовы выдаўца, зьмешчанай ў пачатку кнігі.
Спадар Вячаслаў, вы працавалі ў Гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы прынамсі 30 гадоў. Вы зьвярнуліся з адкрытым лістом да калегаў. Ці адчулі вы салідарнасьць, падтрымку, хто-небудзь адкрыта выступіў у вашу абарону?
Яшчэ да адкрытага ліста мне тэлефанавалі мае калегі па катэдры, зразумела, што тэлефанавалі ў першую чаргу суаўтары гэтай кнігі. Тэлефанавалі таксама студэнты. Але ніхто не тэлефанаваў з чальцоў Рады ўнівэрсытэту. Відаць, запалохала ўлада іх.
Калі я выйшаў пасьля галасаваньня, многія да мяне падыходзілі, выказвалі спачуваньне, салідарнасьць, казалі, што галасавалі за мяне. Такіх людзей было шмат. Мне цяжка сказаць, чаму атрымаўся такі вынік. Для гэтага не было ніякіх падставаў.
У прадмове да «Гродназнаўства» напісана, што Горадня — гэта якраз той горад у Беларусі, дзе амаль у першую чаргу гэтыя прынцыповыя пытаньні падымаліся і заўсёды былі навідавоку. Ці не падаецца вам, што тое, што такая сытуацыя адбываецца менавіта ў Горадні, гэта невыпадкова. У чым спэцыфіка, своеасаблівасьць Горадні?
Мяркую, што так, ёсьць спэцыфіка Горадні. З аднаго боку, гэта вялікая, багатая, цікавая, шматнацыянальная, шматканфэсійная гісторыя горада, якая ўсё ж уплывае на паводзіны сёньняшніх гарадзенцаў. А з другога боку, гэта наша сёньняшняя ўлада, якая вельмі адрозьніваецца ад улады ў іншых рэгіёнах, дзе шануюць помнікі культуры, аднаўляюць ратушы, храмы, будынкі. У нас гэтага ня робіцца, наадварот, руйнуюцца многія часткі гістарычнай памяці нашага гораду.

Нам закінулі выданьне кнігі за мяжой, а таксама што мы скончылі кнігу 1994 годам. Было пытаньне да прадмовы выдаўца, зьмешчанай ў пачатку кнігі.