З 2005 па 2013 год колькасьць дзяцей-аўтыстаў у Беларусі вырасла ў 2,8 раза.
У 2005 годзе быў 251 выпадак, у 2013 годзе — амаль 700 выпадкаў захворваньня, паведаміла Інтэрфаксу галоўны пазаштатны дзіцячы псыхіятар Міністэрства аховы здароўя Іна Пятніцкая.
«Аўтызм на сёньня невылечны. Гэта адно з тых цяжкіх захворваньняў, якое, акрамя страты псыхічнага здароўя, мае шэраг сацыяльна прыкрых наступстваў» — адзначыла Пятніцкая.
Яна кажа, што ў Беларусі «нізкі ўзровень абазнанасьці лекараў, пэдагогаў, бацькоў пра раньнія праявы аўтызму».
Лекарка кажа, што дзіцячы аўтызм выяўляецца ў недастатковасьці або поўнай адсутнасьці імкненьня да кантакту з навакольнымі людзьмі, інтэлектуальнай недаразьвітасьці, слабасьці эмацыйных рэакцыяў на блізкіх людзей.
2 красавіка — Усясьветны дзень распаўсюду інфармацыі пра праблемы аўтызму.
2 красавіка міжнародная дабрачынная грамадзкая арганізацыя «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» пры падтрымцы інфармацыйнага аддзелу амбасады ЗША ў Менску ладзіць паказ дакумэнтальнага фільму рэжысэраў Вольгі Арлаўскас і Мікіты Ціханава-Раў «У аўце»
Стваральнікі фільму паклалі ў яго аснову дзёньнікі Соні Шаталавай, дзяўчыны з дыягназам «аўтызм».
Соні 18 гадоў, яна ня ўмее размаўляць, цалкам адасобленая і некантактная. Лекары казалі пра яе глыбокую разумовую адсталасьць, пакуль сямігадовая Соня не ўзяла асадку. Аказалася, што Соня ўмее чытаць і пісаць, у яе абсалютная пісьменнасьць, фатаграфічная памяць, паэтычны талент і недаступнае шматлікім «нармальным» людзям разуменьне нашага сьвету.
Прагляд фільму заплянаваны на 16.00 2 красавіка ў галерэі «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37а).
Працяг тэмы — на сайце «Свабоды» 2 красавіка