31 сакавіка, на каталіцкі Вялікдзень, у Гомелі журналіст, супрацоўнік «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі прэзэнтаваў сваю кнігу «Справа Бяляцкага».
Яна выйшла нядаўна ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» й прысьвечана выбітнаму беларусу й праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Як падкрэсьліў сам аўтар, кніга ня столькі пра крымінальную справу, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы, колькі пра справу ягонага жыцьця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека.
Зрэшты, прэзэнтавалася ў Гомелі ў офісе грамадзкіх арганізацыяў на вуліцы Палескай, 52 і ўласная кніга Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Яе прадстаўляў сябра Алеся са студэнцкіх гадоў, беларускі паэт і бард Эдуард
Акулін.
Такі творчы тандэм прадвызначыў шчырую, пранікнёную размову пра лёс чалавека, які прысьвяціў сябе грамадзкай дзейнасьці і праз гэта вылучаўся нават на Нобэлеўскую прэмію.
Атмасфэры шчырасьці й агульнага зацікаўленьня спрыялі і яшчэ, прынамсі, дзьве акалічнасьці. Адбывалася прэзэнтацыя на каталіцкі Вялікдзень, калі каталіцкія вернікі сьвяткуюць уваскрасеньне Хрыста як пераход да жыцьця ў новым вечным вымярэньні. Гэта сьвята і Алеся, які ў сьвядомым узросьце прыняў каталіцызм. Апрача таго, Гомельшчына ў нейкім сэнсе выступае калыскай беларускасьці Бяляцкага. Хаця нарадзіўся Алесь 25 верасьня 1962 году ў Карэліі, дзе бацькі апынуліся ў пошуках працы, але з двух гадоў жыў і вучыўся ў школе ў Сьветлагорску. А пазьней, будучы студэнтам гісторыка-філялягічнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Бяляцкі з Эдуардам Акуліным і Анатолем Сысам пакляліся размаўляць толькі па-беларуску і аддана служыць Бацькаўшчыне.
Бяляцкі стаў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», «Мартыралёгу Беларусі», сябрам аргкамітэту БНФ «Адраджэньне», дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча, дэпутатам Менскага гарсавету, а з 1996 году — ачольваў Праваабарончага цэнтар «Вясна». Гэта акурат тая «Вясна», якая прыходзіла й аказвала маральную й матэрыяльную дапамогу тысячам ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, у тым ліку і на Гомельшчыне.
4 жніўня 2011 году ўлады арыштавалі Бяляцкага, абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў са сродкаў, якія «Вясна» атрымлівала на дапамогу ахвярам рэпрэсіяў, і асудзілі на чатыры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз праваабаронца знаходзіцца ў папраўчай калёніі ў Бабруйску.
Усе, хто прыйшоў на прэзэнтацыю кнігі «Справа Бяляцкага», ня толькі слухалі аўтара, але й пачулі аўдыёзапіс ягоных перадачаў на радыё «Свабода», якая транслявала ўрыўкі з гэтай дакумэнтальнай аповесьці.
На экране ўзнаўляліся шматлікія фотаздымкі Бяляцкага, якімі багата ілюстравана кніга. Бяляцкі ў маленстве з братам, з мамай, з сябрамі ў беларускай вышыванцы, з сынам Адамам і жонкай Натальляй. А вось ён на шэсьці «Дзяды», на мітынгах у абарону свабоды й дэмакратыі. Новы здымак — Алеся валакуць па бруку людзі ў цывільным у атачэньні спэцназу.
Галярэя здымкаў адлюстроўвае ўдзел Бяляцкага ў якасьці міжнароднага наглядальніка на выбарах у Кіргізстане, ва Украіне, на паседжаньні Рады ААН па правах чалавека, падчас сустрэчы з былым прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам.
Мультымэдыйныя магчымасьці дазволілі на сустрэчы ў Гомелі паслухаць і самога Бяляцкага — захаваўся відэазапіс ягонага выступу ў Осла падчас уручэньня Прэміі свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвэскага Хэльсынскага камітэту.
Журналіст Каліноўскі апавёў, што быў на ўсіх судовых паседжаньнях па крымінальнай справе Бяляцкага. Яго надзвычай ўразіла жалезная клетка, куды падчас судовага паседжаньня пасадзілі праваабаронцу. Таму адразу й прыгадаўся аўтару герой рамана Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Фларыян Басяцкі з яго крылатай фразай: «Увесь сьвет — клетка. А ўжо такой клеткі, як княства Беларуска-Літоўскае, —пашукаць, дык ня знойдзеш...». Адсюль і выснова аўтара:
«Алесь Бяляцкі ўсё жыцьцё разгойдвае пруты клетак, у якія трапляла яго краіна, пачынаючы з савецкіх часоў».
Цікава было пачуць прысутным, што багата інфармацыі Валер Каліноўскі атрымаў праз ліставаньне зь Бяляцкім. Турэмная адміністрацыя, на ягоную думку, ня надта ўчытвалася ў неразборлівы почырк Алеся па-беларуску — таму й даходзілі лісты да журналіста.
Дадаў некалькі мазкоў да турэмнага побыту Бяляцкага ў Бабруйску й Эдуард Акулін. Ягоны юбілейны зборнік паэзіі дайшоў да Алеся за краты, і ён не прамінуў адгукнуцца на гэты зборнік рэцэнзіяй — у адрозьненьне ад трох іншых асобаў, якія на волі і якім Акулін таксама дасылаў сваю кнігу выбранай паэзіі.
Гомельскі актывіст «Вясны» Анатоль Паплаўны паведаміў, што, нягледзячы на турэмнае пакараньне лідэра, праваабарончы цэнтр не спыніў сваю дзейнасьць, у тым ліку і ў рэгіёнах.
Менскі праваабаронца Зьміцер Салаўёў давёў прысутным, што Камітэт ААН па правах чалавека прыняў адмысловую заяву аб тым, што дзяржавы ня маюць права ўчыняць перасьлед праваабарончым арганізацыям з нагоды іх крыніц фінансаваньня.
«Алесь Бяляцкі сядзіць за кратамі за тое, што зьбіраў сродкі на дапамогу семьям рэпрасаваных, аплату адвакатаў, на падтрымку палітвязьняў, якія выйшлі з турмаў».
Пры канцы імпрэзы Валер Каліноўскі прапанаваў напісаць калектыўны ліст Алесю Бяляцкаму ў бабруйскую турму, каб выказаць яму словы падтрымкі й пажаданьні найхутчэйшай свабоды.