Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтра, пагаршэньне надвор’я чакаецца ў найбліжэйшыя суткі, 1 красавіка, у сувязі зь перамяшчэньнем цыклёну з паўднёвага захаду Эўропы праз цэнтральныя раёны Беларусі.
Ноччу і раніцай у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназуецца моцны мокры сьнег, месцамі наліпаньне мокрага сьнегу. На паўднёвым усходзе ападкі будуць ісьці галоўным чынам у выглядзе дажджу і месцамі суправаджацца туманамі.
Тэмпэратура паветра бліжэйшай ноччу 0 — мінус 2°С, днём у панядзелак 1—3°С вышэй за нуль. Парывы ветру ноччу месцамі будуць дасягаць 12 м/с, днём 3–5 м/с.
Такое ж надвор’е прагназуецца і на ўвесь наступны тыдзень.