Сёньня – Міжнародны дзень тэатру. Ці адпавядае сучасны беларускі тэатар запатрабаваньням грамадзтва?
Пра гэта – гутарка з тэатральным крытыкам Вячаславам Ракіцкім і акторам Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы Раманам Падалякам.
Навумчык: Раман, Вы цяпер з намі на сувязі па тэлефоне і знаходзіцеся ў сьценах Купалаўскага тэатру. З чаго для Вас пачаўся гэты дзень?
Падаляка: Тэатар зараз рыхтуецца да адкрыцьця. І як традыцыйна на пачатку кожнага сэзону, гэта будзе спэктакль «Паўлінка». Але гэта будзе абноўлены спэктакль – абноўленыя дэкарацыі, абноўленыя касьцюмы, трошкі пераробленая сама сюжэтная лінія спэктаклю. Вялікіх зьменаў спэктакль не пацярпеў. Скажам так, зьмяніўся падыход да матэрыялу. Узьнікла больш гратэскнасьці, вобразы сталі больш яскравыя, выпуклыя.
Навумчык: Відавочна, што час дыктуе новую эстэтыку, нейкія новыя формы, але мы павінны прыгадаць і вытокі беларускага тэатру, што ўвасабляў тэатар у беларускім мастацтве, якую ролю ён адыграў у станаўленьні беларускай нацыі. Бо выглядае, што менавіта ў Беларусі роля тэатру была выключная. А што – сёньня?
Ракіцкі: А сёньня, мне падаецца, ён вельмі шмат згубіў. Ён згубіў сваю арыентацыю. Сучасны беларускі тэатар не разумее таго кантэксту, у якім ён існуе. І гэта пры відавочнай запатрабаванасьці ў гледача – залі запаўняюцца. Тэатар існуе сёньня ў драматургіі, якой як бы апраўдваецца. Апраўдваецца, што ня хоча чапляць злабадзённыя праблемы, ня хоча паглыбляцца ў іх, а проста бярэ забаўляльныя п'есы і мысьліць у катэгорыях, у эстэтыцы 20-30-ці гадовай даўніны. Гэта тычыцца і дзьвюх вядучых сцэнаў Менску – як Купалаўскага тэатру, так і тэатру імя Горкага. Калі Купалаўскаму яшчэ можна нешта дараваць у зьвязку з тым, што ён зачынены, мусіць на розных чужых пляцоўках зарабляць грошы, і пры гэтым усё ж мы чуем пра нейкія пэрспэктывы, дык тэатар імя Горкага зьведзены да сярэдняга ўзроўню колішніх абласных тэатраў. Апошнім часам я вельмі часта паўтараў, што тэатар нібыта топчацца на месцы. Усё ж гэта недакладна. Калі нядаўна я паглядзеў спэктакль Барыса Луцэнкі «Загадкавы візыт» Дзюрэнмата, я зразумеў, што гэтае вяртаньне ў 1980-я гады ў нейкай ступені нават прагрэсіўнае на тле іншых спэктакляў гэтага тэатру, якія існуюць на ўзроўні 1960-ых гадоў.
Навумчык: Вячаслаў прыгадаў 80-ыя гады, я працягну гэтую рэтраспэктыву – але не ў другую іх палову, «гарбачоўскую», зь «перабудовай», а – на пачатак 80-ых, у брэжнеўска-андропаўскія гады – паміж гэтымі двума пэрыядамі калясальная розьніца. Тады, у пачатку 80-ых, у самы змрочны пэрыяд як на маёй памяці – андропаўскі – менчукі ехалі ў Віцебск у Коласаўскі тэатар глядзець спэктакль «Клеменс», які паводле п'есы Казіса Саі паставіў Валеры Масьлюк. І я добра памятаю, якім моцным у спэктаклі быў зарад нацыянальнай ідэі. Так, нейкія рэчы, магчыма, там чыталіся і «між радкоў», але гэта не было адчуваньне «дулі ў кішэні». Гэта было высокае мастацтва. «І гэты час, і гэты лад – не назаўсёды» – памятаеце? Раман, а Вы як актор, ці адчуваеце запатрабаванасьць сваёй прафэсіі, ці адчуваеце са сцэны нейкую ўзаемную повязь зь цяперашняй публікай?
Падаляка: Ну, па-першае, пагаджуся з вашым дыялёгам. Сапраўды, цяпер у Купалаўскім прэм'еры, накіраваныя на забаўляньне гледача. І не ўзьнікае адчуваньня, што ў тэатры ўздымаюцца нейкія вострыя пытаньні і праблемы. Існуе крызыс і драматургіі, і рэжысуры. Згодны, што можна дараваць Купалаўскаму нешта з прычыны рэканструкцыі, але, як казаў Таркоўскі, калі ты думаеш, што ты зробіш тры фільмы дрэнныя, каб зарабіць сабе на адзін добры – дык ты памыляесься. Гледача таксама трэба выхоўваць, трэба яму прапаноўваць для асэнсаваньня тыя праблемы, якія ёсьць цяпер у грамадзтве, і гэта будзе правільна. Таму што калі яго карміць нечым смачным і салодкім, ён прызвычаіцца і нічога іншага больш ня здолее разумець і ўспрымаць. Мне здаецца, тэатар павінен быць тым асяродкам, дзе нараджаецца ідэя, дзе яна пераварваецца акторамі і выдаецца гледачу. Гэта ня проста ўвасабленьне нейкай п'есы, але і асэнсаваньне, з разуменьнем таго, што мы хочам сказаць гледачу. Вось Вы сказалі пра спэктакль «Клеменс», я памятаю, што Міхал Анемпадыстаў зрабіў афішу да гэтага спэктаклю, яна і цяпер у мяне дома, як знакавая рэч. Вось такія знакавыя рэчы павінны зьяўляцца ў такія часы. Забаўляльнасьць таксама павінна быць, але трэба вярнуцца да сацыяльна важкіх і глябальных тэмаў.
Навумчык: Дзякуй. Раман. Вячаслаў, я вось прыгадваю Коласаўскі тэатар часоў Валерыя Мазынскага – гэта другая палова 1970-ых, і 1980-ыя. На сцэне – Караткевіч, пазьней – Дудараў, мы ўжо казалі тут і пра Казіса Саю. Валеры Мазынскі (нават калі ён запрашаў нейкіх рэжысэраў збоку) выбіраў рэпэртуар, які сапраўды нёс важкую ідэю. Ці, як цяпер модна казаць, – мэсыдж. Што сёньня ўяўляе сабой рэпэртуар? Альбо праблема ня ў рэпэртуары, а ў рэжысуры ці ўзроўні акторскага майстэрства?
Ракіцкі: Мне здаецца, што сучасны тэатар у Беларусі знаходзіцца па-за часам. Ён нават не ў абсяжным для нашай памяці мінулым. Ён у абсалютнай разгубленасьці ад той рэальнасьці, у якой знаходзіцца. Ён не жыве. Не разьвіваецца, а менавіта існуе без асэнсавана ўкладзенага ў яго сэнсу. Хіба нейкі сэнс укладзены ў спэктакль Купалаўскага тэатру «Лістапад. Андэрсэн»? Ні эстэтычнага, ні зьмястоўнага сэнсу там не адшукаеш. Спэктакль існуе па-за беларускім часам і па-за беларускай прасторай. А акторы, добрыя акторы, існуюць на ўзроўні аматарскага тэатру. Я ўзгадваю працу ў 1970-1980 гадох рэжысэраў Барыса Луцэнкі, Валерыя Раеўскага, Валерыя Мазынскага, Валерыя Масьлюка. Тады тры вядучыя сцэны краіны змагаліся і за нацыянальную ідэю, нацыянальныя каштоўнасьці. І эстэтыка спэктакляў, і беларуская драматургія (яна тады была!), і сусьветная клясыка, якая інтэрпрэтавалася, былі адпаведнымі часу. Калі хочаце, яны бралі чынны ўдзел нават у разбурэньні нялюдзкай камуністычнай сыстэмы, арыентавалі людзей на агульначалавечыя маральныя каштоўнасьці, за што афіцыйная крытыка ў асобе Ўладзімера Няфёда абвінавачвала іх у «абстрактным гуманізьме». На якія каштоўнасьці арыентуюць сёньняшнія «Русские водевили» рэжысэра Сяргея Кавальчыка, якія ідуць на той жа сцэне, дзе Барыс Луцэнка ставіў Шэксьпіра, Брэхта, Мадача? І тым ня меней, пры ўсім рэжысэрскім крызысе, які перадусім выяўляецца ў адсутнасьці таленавітай зьмены, у Беларусі ёсьць некалькі рэжысэраў, якія стваралі і яшчэ маюць сілы стварыць адметны тэатар.
Навумчык: Можаце назваць прозьвішчы?
Ракіцкі: Так. Гэта – Мікалай Пінігін, Аляксей Ляляўскі, Валянціна Еранькова, Алег Жугжда. Сьпіс, праўда, караткаваты. У нас вельмі добрыя акторы. Прычым, маладыя і тыя, каму ад 30 да 40 гадоў. Я шмат гляджу спэктакляў за мяжой. Паверце, падрыхтоўка нашых актораў ня горшая, чым, да прыкладу, у Чэхіі. Толькі ў Чэхіі яны выходзяць на сцэну ў сусьветным клясычным і сучасным рэпэртуары, а ў нас часьцей у другаснай драматургіі. Яны здольныя сыграць і Чэхава, і Шэксьпіра. Але... Мяне нядаўна зьдзівіла і нават абурыла выказваньне маладога рэжысэра, чые пастаноўкі далёкія ад вяршыняў рэжысуры і нават экспэрымэнту, які ён дэкляруе, выпускніка і выкладчыка Беларускай акадэміі мастацтваў Яўгена Карняга, што ў ягонай alma mater выкладаюць выпадковыя людзі і што яны не даюць прафэсіі. Вось так можна ўласную праблему з прафэсіяй перакласьці на галовы іншых. У нас клясныя акторы. Хто хацеў, той навучыўся... Акторскага крызысу няма. Ёсьць істотны крызыс рэжысуры і зусім жахлівы крызыс драматургіі. Акрамя чыста прафэсійнай праблемы, яго паглыбляе самацэнзура, страх перад уладамі тэатраў. Тэатар частка грамадзтва, і ён, як і ўсё грамадзтва, падкантрольны ўладам. Вось жа пасьля невялікага зацішша нядаўна зноў узьняў свой голас добра ўсім вядомы крытык, доктар мастацтвазнаўства Рычард Смольскі. Бачце, ён абураецца, што праблемы тэатру ад усёдазволенасьці, ад свабоды. За ягонымі словамі – прага цэнзуры.
Навумчык: Я добра памятаю гэтыя прыёмы-здачы спэктакляў, калі прыяжджалі чыноўнікі мінкультуры, прыходзілі людзі з абкамаў партыі і нават з ЦК. Яны праз лупу глядзелі, каб усё было правільна, адпавядала партыйным устаноўкам. Аж да заўвагаў пра даўжыню спадніцаў актрысам: чаму ў вас там на 2 сантымэтры спадніца вышэй за калена? А-ну апусьціце!...
Ракіцкі: Так. І вось ужо вучоны крытык заяўляе, што ня трэба ставіць Тэатру імя Янкі Купалы «польскага» (?!) паэта Адама Міцкевіча. Не патрэбныя нам «Дзяды», «Пан Тадэвуш». А што патрэбна? «Русскоязычная» драматургія мясцовых аўтараў, якія як мовай, так і зьместам вельмі далёкія і ад Беларусі, і ад увогуле сучаснага тэатру. Вось і пайшоў на кампраміс, паставіў Пінігін такі «русскоязычный» «Лістапад. Андэрсэн»... А Тэатар імя Горкага пры поўнай адсутнасьці беларускай драматургіі абвясьціў сэзон беларускай драматургіі па-расейску: і зь перакладам на расейскую мову Макаёнка, і з п'есай Андрэя Курэйчыка пра расейскую падводную лодку, і іншымі, як з майго гледзішча, недарэчнымі драматургічнымі праектамі. Беларуская мова ў краіне зьнішчаецца, і тэатар робіць свой унёсак у гэты працэс, называючы беларускай драматургіяй напісанае па-расейску.
Навумчык: Але ж нават у часы татальнай русыфікацыі – у 1950-я, 60-я, 70-я гады – менавіта тэатры былі паходняй беларушчыны. А зараз пытаньне Раману. Адбылася рэканструкцыя будынка тэатру імя Янкі Купалы. Шмат хто лічыць яе вельмі спрэчнай. Нават вяртаньне яго да першапачатковага варыянту можа падавацца спрэчным, бо зьнішчанае тое, што было апошнімі дзесяцігодзьдзямі, што стала выдатнай гісторыяй, што захоўвала памяць і пра Стэфанію Станюту, і пра Андрэя Макаёнка, і пра Віктара Тарасава і шмат-шмат пра каго яшчэ. Дзе, калі ўжо на тое пайшло, адбываліся зьезды БНФ, які прывёў Беларусь да незалежнасьці – з выступамі Васіля Быкава... Але ж гэта адбылося. Ці задавальняе вас гэтая рэстаўрацыя? Чаго вы чакаеце ад гэтай новай сцэны? Ці стане гэты будынак для вас вашым домам?
Падаляка: Па-першае, я хачу сказаць, што домам мы можам яго зрабіць толькі самі. Безумоўна, сьцены дапамагаюць. Але напаўненьне таго, што паміж сьценамі, залежыць ад людзей, якія там працуюць. А якасьць рэпэртуару, спэктакляў, у першую чаргу, залежыць ад таго, хто вядзе гэты тэатар, таксама ж і ад актораў, якія напаўняюць сцэнічныя творы сэнсам і духам. Зараз ужо няма сэнсу гаварыць пра тое, што тут было. Зараз важна думаць, што тут будзе. Тэатар ствараюць людзі, у тым ліку, і памяцьцю пра тых, хто тут працаваў, пакуль пра іх памятаем, пакуль памятаем гісторыю. Мы павінны захаваць беларускую мову. Лічу гэта задачай нумар адзін нашага тэатру. А значыць, і рабіць сапраўдны ўнёсак у нашу культуру. Толькі мы можам напоўніць гэтыя сьцены важным, сэнсоўным.