Юрый Дорн сёньня выступіў у судзе з апошнім словам. Прысуд лідэру юдэйскай грамады Беларусі вынесуць 29 сакавіка.
Выступаючы ў судзе Цэнтральнага раёну Менску з апошнім словам, старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрый Дорн прызнаў сваю віну часткова, у прыватнасьці ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
Абвінавачваньня ж у перавышэньні службовых паўнамоцтваў Дорн не прызнаў, назваўшы яго «надуманым», і заявіў, што яно «не вынікае з матэрыялаў справы», паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Менску Сяргей Балашоў, прысуд будзе абвешчаны 29 сакавіка.
21 сакавіка дзяржабвінаваўца Тацяна Рак папрасіла ў суду пакараць Дорна пяцьцю гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а таксама забараніць яму займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасьцю, цягам 5 гадоў.
Абарона разьлічвае на апраўдальны прысуд Юрыю Дорну.
Дорна затрымалі летась 13 сакавіка. Сьледчы камітэт паведамляў, што Юрыя Дорна вінавацяць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу: апроч атрыманьня хабару, гэта яшчэ перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, ухіленьне ад выплаты падаткаў, выкраданьне альбо пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак і службовы падлог, а таксама іншыя махінацыі са здачай маёмасьці ў арэнду.
Паводле матэрыялаў сьледзтва, у 2001–2002 гадах Юрый Дорн незаконным чынам завалодаў домам у Радуні, дзе жыў Ісраэль Мэір Пупко, вядомы як Хафец Хаім. Гэты драўляны будынак разабралі з дапамогай мясцовых жыхароў, вывезьлі праз памежны пункт Беняконі, даставілі ў порт Клайпеды, а далей вывезьлі ў ЗША. Паводле сайту ешывы Хафеца Хаіма ў Нью-Ёрку, дом цяпер у іх. Цяпер дом належыць рабіну Заксу з ЗША.
Хафец Хаім — адзін з самых аўтарытэтных асьветнікаў габрэяў у XX стагодзьдзі. Адна зь ягоных кніг, «Мішна Брура», стала асноўным кодэксам жыцьця і паводзінаў рэлігійных габрэяў усяго сьвету. Хафец Хаім нарадзіўся ў Дзятлаве ў 1838 годзе. У Радуні ён стварыў ешыву, будынак якой захаваўся і дагэтуль. Цяпер там клюб. У Радуні таксама і магіла Хафеца Хаіма.