Новы сэзон і новыя хвалі Свабоды

Увага! Ад нядзелі 31 сакавіка мяняюцца хвалі і час выхаду ў эфір нашых радыёпраграмаў.
Новыя хвалі Свабоды

07.00-08.00 6075 кГц, 6105 кГц (49 м)
18.00 −20.00 6105 кГц (49 м), 7270 кГц (41 м)
20.00 −21.00 5930 кГц (49 м), 6105 кГц (49 м)

Апрача гэтага нас і надалей можна слухаць на сярэдняй хвалі 612 кГц (490 м)

Зьмены ў раскладзе

Ад 18.00 да 20.00 кожная першая поўгадзіна — навіны, апэратыўная інфармацыя, рэпартажы зь месца падзеяў, гутаркі з нашымі карэспандэнтамі і шмат інтэрактыўнасьці — узаемапранікненьне матэрыялаў нашага эфіру і інтэрнэт-сайту. Кожная другая поўгадзіна — аналітыка, культура, агляд вашых лістоў і званкоў.

Ад 20.00 да 21.00 — выніковая гадзіна з аглядам усіх падзеяў дня, размова з госьцем эфіру і бягучы аналіз актуальных падзеяў.

Ад 7.00 да 8.00 — паўтор выніковай гадзіны папярэдняга дня.

Тыднёвы расклад спэцыяльных тэматычных праграмаў

Панядзелак: Праскі акцэнт — беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі абмяркоўваюць падзеі і тэндэнцыі за круглым сталом.

Аўторак: Экспэртыза Свабоды — усебаковы аналіз актуальнай праблемы ці падзеі, у Вольнай студыі — інтэлектуальны дыялёг з творчымі асобамі.

Серада: У Паштовай скрынцы 111 і Званочках чытаем вашы лісты і слухаем званкі. Адказы даюць Валянцін Жданко і Ян Максімюк.

Чацьвер і пятніца: Новыя падарожныя нататкі нашых карэспандэнтаў у Падарожжах Свабоды і Свабода бяз гальштукаў — новая магчымасьць слухаць па радыё апошнія выпускі нашага інтэнэт-тэлебачаньня. Двойчы на тыдзень мы вядзем лёгкую дыскусію на актуальныя тэмы.

Субота: адказы на вашы пытаньні чарговага госьця Онлайн-канфэрэнцыі і радыёвэрсія нашай перадачы Зона Свабоды на тэлеканале Белсат.

Нядзеля: новы выпуск Праскага акцэнту, перадача Яна Максімюка Званочкі і перадача Алены Струвэ Свабода ў турмах — парады, як чалавеку не здавацца ў экстрэмальных умовах няволі. Таксама ў нядзелю — яшчэ адна магчымасьць паслухаць Вольную студыю, агляд вашых лістоў і Падарожжы Свабоды.

Кожны дзень у эфіры — Што было заўтра, каляндар пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча. Ён выбірае гістарычную падзею з датай заўтрашняга дня і прапануе яе аўтарскае асэнсаваньне.

Як заўсёды чакаем вашых водгукаў і прапановаў. Трымайце сувязь са Свабодай.

Пішыце на адрас: 220005, Менск-5, Паштовая Скрынка 111.


Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

Адрас у інтэрнэце: svaboda.org i svaboda.by

Мы таксама прысутнічаем у сацыяльных сетках Фэйсбук, Твітэр, ВКонтакте.