Аляксандар Лукашэнка пад час свайго замежнага турнэ наведвае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, дзе яго прыняў спадчынны прынц Эмірата Абу-Дабі шэйх Мухамэдон бэн Заід аль-Нахаян.
Лукашэнка заявіў у часе гэтай сустрэчы, што Беларусь разьлічвае на паглыбленьне супрацоўніцтва з ААЭ ў розных сфэрах:
«Імкненьне Рэспублікі Беларусь разьвіваць адносіны з ААЭ — усьвядомлены выбар і жаданьне будаваць паўнавартаснае ўзаемадзеяньне з дружалюбнай нам дзяржавай. Мы бачым вялікае поле дзейнасьці для нашых кампаній у Эміратах, але мы бачым велізарныя сфэры дзейнасьці і Эміратаў у Беларусі. Таму, калі мы тут сустракаемся, калі вам гэта выгадна і цікава, мы не павінны губляць час. Мы павінны супрацоўнічаць. Тым больш нас задавальняе, што Эміраты ніколі не выстаўлялі нам ніякіх папярэдніх умоў для супрацоўніцтва. Мы тым больш не маем намеру абумоўліваць наша супрацоўніцтва нейкімі палітычнымі ўмовамі», — цытуе Лукашэнку тэлеканал СТВ.
Паведамляецца, што бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, вайскова-тэхнічнай сфэры.
Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, «на знак асаблівай павагі» да кіраўніка Беларусі на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам спадчынны прынц запрасіў членаў кіруючых сем’яў розных эміратаў, прадстаўнікоў дынастый, урада, парлямэнту.
Апрача спадчыннага прынца Лукашэнка сустрэўся зь віцэ-прэм’ерам, міністрам унутраных спраў ААЭ шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам.
Гэта ўжо трэці візыт Лукашэнкі ў Эміраты. Папярэдні візыт адбыўся ў 2007 годзе.
Аднак з таго часу таваразварот асабліва не вырас, у 2008 годзе двухбаковы гандаль складаў каля 20 мільёнаў даляраў, летась таваразварот застаўся на прыблізна такім жа невысокім ўзроўні. Беларусь прадае ў ААЭ прадукцыю машынабудаваньня, нафтапрадукты, падшыпнікі, шыны, шкловалакно, сухое малако.
На тэрыторыі ААЭ дзейнічае прадпрыемства з удзелам беларускага капіталу «Белтэх Экспарт ФЗЕ», якое спэцыялізуецца на продажы ўзбраеньняў.