У Расеі адбываюцца ператрусы ў няўрадавых арганізацыях, у тым ліку ў маскоўскім офісе Amnesty International.
Кіраўнік офісу АІ у Маскве Сяргей Нікіцін пацьвердзіў, што ў панядзелак у памяшканьні арганізацыі праходзіў «неплянаваны ператрус».
«У панядзелак раніцай трое сьледчых з маскоўскай пракуратуры і супрацоўнік падатковай службы прыйшлі да нас у офіс і паказалі сьпіс дакумэнтаў, копіі якіх яны хацелі б атрымаць», — паведаміў Нікіцін.
Неўзабаве пасьля зьяўленьня сьледчых на месца падзеяў прыехалі журналісты.
«Праз 15 хвілін пасьля прыезду сьледчых у дзьверы пазванілі людзі, якія прадставіліся журналістамі тэлеканалу НТВ. Вядома, мы іх не пусьцілі», — кажа кіраўнік офісу.
Ператрус адбыўся таксама ў офісе расейскага руху «За правы чалавека».
Адзін зь лідэраў руху, Аляксандар Буквароў, сказаў, што ў панядзелак офіс наведалі прадстаўнікі пракуратуры, падатковай паліцыі і міністэрства юстыцыі.
Буквароў заявіў:
«Мы не дамо ім ніякіх дакумэнтаў. Яны нядаўна нас правяралі, усе дакумэнты ёсьць у Міністэрстве юстыцыі.
Кіраўнік руху «За правы чалавека» Леў Панамароў даслаў ліст пракурору Масквы Сяргею Кудзянееву, у якім назваў ператрус у офісе арганізацыі незаконным.
Ад мінулага тыдня па ўсёй Расеі ператрусы адбыліся ў офісах соцень няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку ў памяшканьні «Мэмарыялу» — адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацыяў Расеі.
Як заявіла Amnesty International, ператрусы закранулі арганізацыі, якія маюць замежнае фінансаваньне.