Цэлы пакет старых папераў, датаваных пачаткам ХХ стагодзьдзя, удалося ўратаваць падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру.
Гісторыкі абмяркоўваюць незвычайную знаходку, якая сьведчыць пра маральныя памкненьні беларускага грамадзтва напярэдадні лёсавызначальнай падзеі 25 сакавіка 1918 году. Якраз пад 95-гадовы юбілей абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў атрымаў цэлы пакет старых папераў, датаваных пачаткам ХХ стагодзьдзя, якія падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру ўдалося ўратаваць неабыякавым людзям. Сярод унікальных знаходак — выява бел-чырвона-белага сьцяга на шэрым кардоне. Адмыслоўцы не выключаюць, што такія карткі выкарыстоўвалі ў часе галасаваньня дэлегаты І Усебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917-га.
Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў дэманструе цэлы стос паперак, многім зь якіх ужо пад сотню гадоў. Тут і кантрамаркі па-расейску і па-нямецку на спэктаклі Менскага гарадзкога тэатру, і чыесьці нататнікі, і выразкі з газэтаў на ідыш, і асобныя старонкі зь вершамі, і абгорткі цукерак — сярод іх, дарэчы, легендарныя «ландрынкі» петраградзкай фабрыкі Ландрына. Але самы каштоўны асобнік — невялікая кардонка, на якой друкарскім спосабам набіты бел-чырвона-белы сьцяжок і надпіс: «Нехай жыве Вольная Беларусь!». Зацёртая часам чырвоная рамка сьведчыць, што такія адбіткі былі размножаныя ў вялікай колькасьці:
«Прыйшоў адзін з будаўнікоў, электрык, які працаваў на рэстаўрацыі Купалаўскага тэатру, прынёс цэлы пакет унікальных пісьмовых крыніцаў. Знайшоў іх на даху пад старымі бэлькамі. Калі мы прааналізавалі са спадаром Суднікам, рэдактарам газэты „Наша слова“, усе гэтыя матэрыялы, то атрымалі найцікавейшую калекцыю — пачынаючы ад тэатральных квіткоў і заканчваючы ўнікальнай пляншэткай з выявай бел-чырвона-белага сьцяга. Ня выключана, што гэта зьвязана з 1917 годам, з І Усебеларускім зьездам, які менавіта ў гэтым тэатры і адбываўся. Прынамсі, датаваньне па месцы і часе супадае. Інфармацыю пра знаходку мы надрукавалі ў апошнім, 12-м нумары „Нашага слова“ ў артыкуле „Вестачка з часоў БНР“. Лічу, што гэта прынцыпова новая выява бел-чырвона-белага сьцяга ўзору, як я мяркую, 1917 году. Такім чынам, мы да 95-х угодкаў БНР атрымалі вестачку з таго месца, дзе непасрэдна адбываліся гэтыя падзеі».
У сьнежні 1917 году ў Менскім гарадзкім тэатры (цяпер тэатар імя Янкі Купалы) пачаў працу І Усебеларускі кангрэс. Прыехалі больш за 1800 дэлегатаў з усіх мясцовасьцяў Беларусі — ад палітычных, вайсковых, уцякацкіх арганізацыяў. Найперш дыскутавалі пра будучыню Беларусі. ЦІ павінна краіна застацца ў складзе Расеі, альбо дамагацца аўтаноміі, ці ўвогуле незалежнасьці? Удзельнікі ў бальшыні сваёй схіліліся да апошняга варыянту, што і стала пераломным момантам — бальшавікі з ужываньнем сілы разагналі зьезд. Балазе, дэлегаты пасьпелі абраць Выканаўчы камітэт, які абвясьціў сябе законнай уладай, абранай народам, і прывёў да стварэньня 25 сакавіка 1918 году незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Алег Трусаў усьцешаны, што акурат напярэдадні 95-гадовага юбілею ўтварэньня БНР такія важныя сьведчаньні тых падзеяў не апынуліся ў кучы будаўнічага сьмецьця:
«Для многіх людзей гэта, магчыма, сьмецьце старое, а на справе аказаліся такія ўнікальныя дакумэнты. Таму нават самыя простыя, як здавалася, паперкі кшталту „звычайнага сьмецьця“ могуць даць вельмі цікавы расповед пра нашу мінуўшчыну. Так што сябры ТБМ разумеюць каштоўнасьць любых гістарычных сьведчаньняў. Але самая галоўная знаходка, безумоўна, — вось тая выява нашага сьцяга. І знайшлі ж якраз як адмыслова да гэтага часу! І гэта надзвычай важна, бо мы маем рэальнае сьведчаньне таго, што сымболіка сапраўды была, калі ўжо былі такія вось плякеткі на кардоне. Вяртаньне сьцяга ўжо было непазьбежным, раз яны друкаваліся на такіх важных элемэнтах».
Ня меней цікавыя і іншыя знаходкі, якія сталі грамадзкім набыткам дзякуючы перабудове Купалаўскага тэатру. Пра іх расказвае Алег Трусаў:
«Ёсьць фанцікі ад цукерак часоў Першай усясьветнай вайны, вырабленых у тагачасным Петраградзе. Ёсьць пашкоджаны фрагмэнт дакумэнту ЛітБелу. Ёсьць усялякія паперы, газэты на ідышы, на польскай мове, на нямецкай. Вось, падаецца, вучнёўскі сшытак нейкага дзіцяці — бачна, што настаўнік выпраўляў памылкі. Ці, прыкладам, этыкетка ад францускай цукеркі ці шакаляду. Чаго толькі няма! То бок у гэтых знаходках надзвычай яскрава адлюстраваная ўся гісторыя 1917–1920 гадоў. Неўзабаве ўсе гэтыя дакумэнты будуць перададзеныя альбо ў музэй, альбо ў архіў».