На Таіці! Туды, дзе цьвіце гардэнія, ад якой так прыемна круціцца галава, туды, дзе каралавыя рыфы і стракатыя птушкі, дзе ні мужчыны, ні жанчыны не саромеюцца сваіх целаў, туды, куды яшчэ не дабралася гэтая пошасьць, якую называюць так напышліва: цы-ві-лі-за-цы-я. Дзе грошы яшчэ не вырашаюць усё, дзе сутаны ды сурдуты яшчэ ня вымелі зь людзей рэшткі годнасьці і волі, дзе чалавек яшчэ жыве на цёмнай далоні маці-прыроды... На Таіці!
1 красавіка 1891 году францускі мастак Поль Гаген, маючы ў кішэні трохі грошай і выдадзены яму ў дэпартамэнце народнай асьветы і прыгожых мастацтваў дакумэнт, які пацьвярджаў, што прад’яўнік яго едзе ня проста так, а з культурнай місіяй, узыходзіць у Марсэлі на борт параходу «Акіянія» — каб выправіцца да сваіх любімых таіцянцаў і назаўжды забыць пра ўчадзелы і атручаны мясам залатога цяляці Захад.
Ён прыедзе ў Папээтэ ажно 10 чэрвеня — і неўзабаве расчаруецца настолькі, што пераселіцца далей ад эўрапейскай калёніі, будзе есьці толькі какосы і рыбу, пасівее і схуднее, а на высьпе пойдзе пагалоска, што гэты француз — ён трохі маа-маа, то бок не ў сабе. Эўрапейцы, якіх служба і «цяжар белага чалавека» закінулі ў гэты куточак Ціхага акіяну, таксама будуць стукаць пальцам па сваіх загарэлых ілбах, пабачыўшы дзіўную, схуднелую постаць Гагена і ягоныя сівыя дзікунскія пасмы, што ўжо самі па сабе кампрамэтавалі высокую цывілізатарскую місію, зь якой сюды прыяжджалі суайчыньнікі мастака. Яму спрабавалі замаўляць партрэты — але кожны, хто бачыў карціны Гагена, зразумее, што наўрад ці чалавек, які ЗАМАЎЛЯЕ ПАРТРЭТЫ, застаўся б задаволены імі ў Гагенавым выкананьні. Хто-хто, а ён — гэта ня той выпадак, калі мастака можна паэксплюатаваць у якасьці фотакамэры. Цікава, што б яны сказалі, калі б атрымалі сваю замову ў выкананьні Пікаса...
На два гады Гаген вернецца ў Францыю, у тую самую Эўропу, дзе яго, дарэчы, таксама лічылі маа-маа: бо некалі ён ахвяраваў дзеля мастацтва сваёй сям’ёй: кінуў у Даніі сваю бледнатварую жонку, па-таіцянску «вахіну», забыў дзяцей, каб цалкам прысьвяціць сябе жывапісу. А потым зноў выправіцца ў Францускую Палінэзію, ажэніцца з таіцянкаю, напіша ўсе свае самыя лепшыя працы, у якіх столькі сьвятла і цеплыні, што каля іх можна грэцца доўгімі зімовымі вечарамі. А яшчэ ў іх ёсьць нейкая трывога — трывога і адзінота. Ён памрэ на малой высьпе, нікому не вядомы, безь ашчаднасьцяў, пэнсіі і страхоўкі, сярод папугаяў і пальмаў, у шчасьлівым атачэньні людзей, якія падаваліся яму самымі прыгожымі на сьвеце.