Каля віцебскага Сьвята-Ўсьпенскага катэдральнага сабору 7 красавіка плянуюць адкрыць помнік былому патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II. У Віцебску шмат незадаволеных гэтай ініцыятывай. Многія мясцовыя жыхары кажуць, што гэты помнік сюды не пасуе.
Менавіта месца, абранае для помніка, выклікае найбольш вострыя спрэчкі. Ці ня кожны гараджанін ведае, што тут, на Ўсьпенскай горцы, у 1623 годзе быў закатаваны Язафат Кунцэвіч, вядомы рэлігійны і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гэта быў полацкі грэка-каталіцкі арцыбіскуп, якога забілі праваслаўныя змоўшчыкі. Забілі жорстка: расьсеклі галаву, а потым прывязалі да ног і шыі камяні ды скінулі ў Дзьвіну.
У 1867 годзе папа Пій ІХ абвясьціў уладыку Язафата сьвятым. Ад 1963 году ягоныя мошчы спачываюць у галоўным храме каталікоў сьвету — рымскім саборы Сьвятога Пятра.
Намер усталяваць у гэтым месцы помнік герарху праваслаўнай царквы сьвятар віцебскай грэка-каталіцкай суполкі айцец Зьміцер называе «дзіўным»:
«Мы зьдзіўленыя, што яго тут паставяць. І ўсё! Ён не кандыдат на алтары, ён нічым не заслужыўся для гораду і для Беларусі — асабліва для Беларусі. Адно зьдзіўленьне, бо незразумела — чаму? Калі каля касьцёла паставілі помнік Яну Паўлу ІІ, то той — сьвяты, кананізаваны. Так што гэта нармальна! Але тут? Я чытаў пра гэта інфармацыю, але думаў, што будзе доўга цягнуцца...»
Інфармацыя пра тое, што Сынод Беларускай праваслаўнай царквы абмеркаваў пытаньне пра помнік Аляксію ІІ у Віцебску, зьявілася ў сьнежні мінулага году. Сынод прыняў рашэньне зьвярнуцца па дазвол на ўсталяваньне помніка да Аляксандра Лукашэнкі, як таго патрабуе заканадаўства. Але сам помнік на той час ужо быў гатовы — пра гэта заявіў Сыноду архіяпіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Пэўны час помнік знаходзіўся на падворку рэзыдэнцыі архіяпіскапа. Гэта бронзавая постаць на гранітным пастамэнце, агульная вышыня помніка — каля 5 мэтраў.
Аўтары помніка — менскі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, архітэктар Ігар Марозаў і дызайнэр Ігар Воюш. Гэта той самы творчы калектыў, які працаваў над помнікам Аляксію ІІ, адкрытым у Менску ў кастрычніку мінулага году, падчас візыту патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Ставяць помнік рабочыя будтрэсту № 9. Вернікі-ўніяты абураныя. Але ці ёсьць сэнс распачынаць кампанію пратэсту — прыкладам, зьбіраць подпісы супраць помніка? Айцец Зьміцер разважае так:
«У нас падпісаліся б людзі, але ніхто не гаварыў пра гэта... Мы б падпісалі, але каб было грамадзкае абмеркаваньне. А так — раз паставілі, то што, здымаць яго будуць?»
Ніякіх ініцыятываў пакуль няма і ў аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, сябры якога якраз на Ўсьпенскай горцы зьбіраюцца на малітву за палітвязьняў. Віцебская каардынатарка аргкамітэту Тацяна Севярынец таксама адзначае, што грамадзкага абмеркаваньня гэтага помніка не было:
«Не было, ніякага. Але я ведаю, што помнік будзе там, дзе загінуў Кунцэвіч. Ну, але ж тут храм гэты важны, дык тут, відаць, і ставяць. Не, мы ня думалі, ці займацца гэтым пытаньнем. Аляксій — асоба, вартая помніка, і Кунцэвіч — таксама. Дык што ўжо цяпер...»
Раней у Віцебску ладзіліся абмеркаваньні помнікаў, якія меркавалася ўсталяваць. Многія жыхары нэгатыўна паставіліся да ідэі ўладаў усталяваць у Віцебску помнік Аляксандру Неўскаму і легендарнай княгіні Вользе — нібыта заснавальніцы гораду. Затое шмат прыхільнікаў мела прапанова ўшанаваць віцебскага князя Альгерда. Толькі помніка яму няма й дагэтуль — ёсьць толькі пастамэнт, які стаіць пустым ужо другі год.
Помнік Аляксію ІІ усталявалі нашмат хутчэй: адкрываць яго плянуюць ужо 8 красавіка, на сьвята Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Мастачка Сьвятлана Баранкоўская агучвае пытаньні наконт помніка, якія для жыхароў Віцебску засталіся без адказу:
«Хто яго зацьвярджаў і хто пра гэта ведаў? І, дарэчы, ці падпісаў прэзыдэнт загад аб усталяваньні помніка ў абласным цэнтры? Можна праваслаўнай царкве ўзяць такі мэтад на ўзбраеньне і „меціць“ ня толькі беларускія помнікі архітэктуры „цыбулінамі“, але і помнікамі... Да прыкладу, месца, дзе закатавалі Каліноўскага. Ці паставіць цэлы шэраг помнікаў у тых месцах, дзе ў 1937-м расстрэльвалі беларускіх пісьменьнікаў, інтэлігенцыю, гісторыкаў...»
Прэсавы сакратар Менскай эпархіяльнай управы протаярэй Сяргей Лепін нічога ня змог патлумачыць адносна таго, што помнік патрыярху Аляксію паставяць на месцы, дзе быў закатаваны ўніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч:
«У мяне няма інфармацыі наконт гэтай дэталі, пра якую вы кажаце. Таму я не магу пацьвердзіць і пракамэнтаваць».
На пытаньне, ці было грамадзкае абмеркаваньне праекту помніка, протаярэй Сяргей Лепін сказаў:
«А што вы пад гэтым разумееце? Гэта рэфэрэндум, ці што? Наколькі я разумею, помнік пастаўлены паблізу праваслаўнай царквы, на яе тэрыторыі. Усе будынкі, у тым ліку царкоўныя, заўсёды ўзгадняюцца з адпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі. То бок тут няма ніякай адсябеціны».
Пра ўсталяваньне помніка віцяблянаў не спыталі, але ніхто не перашкодзіць ім інтэрпрэтаваць яго па-свойму: адны будуць ушаноўваць тут Аляксія ІІ, а іншыя — Язафата Кунцэвіча.