Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці пачаў прадаваць маёмасьць даўжнікоў праз акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках.
Як паведамілі карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе суду, адпаведныя старонкі заведзеныя на сайтах odnoklassniki.ru і на vk.com.
Пакуль попытам больш карыстаецца старонка ў «Одноклассниках». Да прыкладу, тут паведамляецца аб продажы аўтамабіля «Лада» коштам 62 951 000 рублёў і капітальнага будынка для апрацоўкі драўніны ў вёсцы Празарокі коштам больш за 43 мільёны рублёў. Тутсама створана група «Канфіскат, нерухомасьць, транспарт, абсталяваньне» і іншыя.
На гэтых старонках судовыя выканаўцы публікуюць зьвесткі пра арыштаваную маёмасьць, якая выстаўлена на продаж. Патэнцыйныя пакупнікі могуць далучыцца да групы і аўтаматычна атрымліваць зьвесткі пра новыя паступленьні.
Судовыя выканаўцы спадзяюцца, што гэта дазволіць прадаваць арыштаваную маёмасьць зь першага разу, а гэта ў інтарэсах як даўжнікоў, так і спаганяльнікаў. Таксама ў судзе спадзяюцца, што такім чынам можна падвысіць канкурэнцыю і цану маёмасьці.
Раней сацыяльныя сеткі (а старонка суду ёсьць на сайце «Вконтакте») выкарыстоўваліся судом для пошуку даўжнікоў і паведамленьняў пра запазычанасьць.