У Кастрычніцкі РАУС Віцебску забралі актывістаў партыі БНФ — цяперашняга старшыню абласной арганізацыі Леаніда Аўтухова і былога кіраўніка гэтай структуры Кастуся Смолікава. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на мітынг 25 сакавіка.
Паводле Леаніда Аўтухова, правесьці імпрэзу ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў яны вырашылі ў любым выпадку — нават калі ня будзе дазволу раённых уладаў:
«Адказу на маю заяўку мне так і не даслалі. Але я лічу, што трэба праводзіць імпрэзу незалежна ад вэрдыкту адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Мы — зарэгістраваная партыя, маем права на выказваньне сваёй пазыцыі. Гэта патлумачылі і ахове „Эвікома“, і міліцыянтам».
На 25 сакавіка ў Віцебску замаўлялі два мітынгі. Адзін — ад імя актывістаў партыі БНФ, другі — з ініцыятывы кіраўніка абласной структуры руху «За свабоду» Хрыстафора Жаляпава і сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава, аднапартыйца Мікалая Статкевіча. Спадары Жаляпаў і Гаўруцікаў атрымалі адмову ад адміністрацыі Першамайскага раёну: ім паведамілі, што якраз 25 сакавіка ў парку імя 30-годзьдзя УЛКСМ для іхнага мітынгу няма месца, бо там з 14.00 да 19.00 будуць праводзіцца спартовыя мерапрыемствы.