22 сакавіка адзначаецца Сусьветны дзень вады. Сьвята заснаванае ААН ў 1993 годзе з мэтай актывізацыі захадаў па захаваньні і засваеньні водных рэсурсаў.
Калі ў многіх краінах сьвету праблемай застаецца недахоп вады, то ў Беларусі — яе нерацыянальнае выкарыстаньне і якасьць. Узровень спажываньня вады ў Беларусі — адзін з самых высокіх у Эўропе. На аднаго жыхара краіны прыпадае 220 літраў спажытай вады за суткі, у той час як сярэдні паказьнік у Заходняй Эўропе — 135-150 літраў.
Прэм’ер-міністар ураду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч 21 сакавіка заклікаў кожную беларускую сям’ю сэканоміць як мінімум 10 працэнтаў спажываемай вады.
Беларусі дэфіцыт вады ў агляднай будучыні не пагражае, але ёсьць іншая праблема: якасьць таго, што беларусы ўжываюць.
Блогер valery-brest-by да Сусьветнага дня вады апублікаваў фота сваіх фільтраў для вады да і пасьля выкарыстаньня. За два тыдні фільтры зрабіліся чорнымі. Выснова блогера — вада з водаправодных трубаў безь фільтрацыі небясьпечная для здароўя людзей.
Фармальна аналiз якасьцi вады ў Беларусі павінен весьціся па 53 паказьніках: пах, мутнасьць, наяўнасьць бактэрый i шкодных хiмiчных рэчываў… Вызначаны санiтарнымi нормамi іх дапушчальны ўзровень не павінен перавышаць 5%. Паводле прадстаўніка арганізацыі «Экасоцыюм» Валерыя Шаўчэнкі, у Беларусі якасьць вады папросту не адсочваецца па ўсіх неабходных паказьніках:
«Не выконваюцца шмат якія парамэтры, рэкамэндаваныя Ўсясьветнай арганізацыяй аховы здароўя. Вялізная колькасьць месцаў ня маюць станцый абезжалезваньня, хоць вада ў нас вельмі шмат жалеза ўтрымлівае. У СанПіНе (санітарныя патрабаваньні і нормы), які сочыць за якасьцю пітной вады, шмат што ігнаруецца. Ён сам па сабе пабудаваны такім чынам, што калі існуючыя нормы нельга выканаць, то ўзьнікаюць „дапушчальныя“ нормы. А калі не выконваеш нават дапушчальныя нормы, то можаш з выканкамам пагаварыць і не выконваць нават гэтыя нормы. То бок, у нас не закон дзейнічае, а СанПіН, і канцоў знайсьці ніхто ня можа. Якая вада ёсьць — такая і ёсьць».
Некалькі гадоў таму ўрад ухваліў дзяржаўную праграму «Чыстая вада». Куратарамі — зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы. Фінансуе праграму Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя. Сярод кірункаў — рацыянальнае водакарыстаньне: распрацоўка нарматываў водаспажываньня для 115 прадпрыемстваў краіны і прыватнага сэктару, а таксама разьвіцьцё экспарту пітной бутэляванай вады.
Эпідэміёлягі канстатуюць: пасьля ачысткі ў абсалютнай бальшыні выпадкаў вада адпавядае дзяржстандарту «вада пітная». Аднак застаюцца пытаньні ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Самыя праблемныя з экалягічнага гледзішча месцы Беларусі, як правіла, церпяць ад суседзтва з цэнтрамі прамысловасьці, дзе сканцэнтраваныя шкодныя вытворчасьці. Гэта перадусім Наваполацак, Салігорск, Магілёў, прамысловыя зоны Менску. Іх адмоўны ўнёсак у экалёгію вялізны. Але пэрыядычнае трапляньне ў ваду небясьпечных хімічных рэчываў — толькі фрагмэнт на тле іншых праблемаў. Дзяржава калі і рамантуе састарэлыя сыстэмы водазабесьпячэньня, то, як кажа эколяг Мікалай Шаўчэнка, тэхнічна гэта атрымліваецца не заўсёды дасканала:
«У некаторых выпадках нават на магістралях не правяраюць ваду, а толькі ў водазаборах. У той час як вада ў гэтых трубах жахлівая! Трубы ў бальшыні выпадкаў у нас дрэнна абароненыя, яны хутка выходзяць са строю, і ў такой вадзе цэлы хімічны рэактар. Вось, прыкладам, ад Наваполацку пабудавалі 18-кілямэтровы водазабор. І празь пяць гадоў ужо выйшлі трубы са строю! Можаце ўявіць: 25 мільярдаў рублёў бухнуліся невядома куды. Цяпер праграма на 100 мільярдаў рублёў нешта рабіць, але яна разьлічаная на 20 гадоў. Яна затрымліваецца, яна не выконваецца, не хапае сродкаў. І па сутнасьці замест 20 можа расьцягнуцца гадоў на 40. А нам чакаць, каб адпаведная якасьць вады была».

Калі існуючыя нормы нельга выканаць, то ўзьнікаюць „дапушчальныя“ нормы