Кіраўнік сэнату ЭГУ Павал Церашковіч заяўляе, што Эўракамісія яшчэ не прымала рашэньня пра скарачэньне фінансаваньня ўнівэрсытэту.
Павал Церашковіч: «Сапраўды, ва ўнівэрсытэце працаваў экспэрт Эўракамісіі Стывэн Ўэбэр. Ён падрыхтаваў даклад, у адпаведнасьці зь якім вызначаныя розныя сцэнары разьвіцьця нашага праекту. І цяпер нашая акадэмічная супольнасьць, экспэрты працуюць над тым, каб падрыхтаваць адказ на гэты даклад. І пакуль што аніякіх рашэньняў у Эўракамісіі няма. Аніякай канкрэтнай гаворкі пра скарачэньне фінансаваньня ці скарачэньне штатаў не вядзецца.
Але галоўнае, што я хачу падкрэсьліць: ЭГУ гатовы адмаўляцца ад донарскай дапамогі. Гэта ўстойлівы праект. І ёсьць праекты разьвіцьця нашай самастойнасьці ўжо без дапамогі донараў».
Учора стала вядома, што на пасяджэньні Сэнату ўнівэрсытэту рэктар Анатоль Міхайлаў заявіў пра верагоднае скарачэньне ў наступным годзе фінансаваньня ад Эўракамісіі на 50% і пра тое, што ўнівэрсытэт чакаюць значныя перамены.
«Укладаньне грошай у праекты, зьвязаныя зь Беларусьсю, рэзка зьнізілася, прыярытэты цяпер ляжаць у іншых рэгіёнах», — паведаміў рэктар Анатоль Міхайлаў.
Экспэрт Эўрапейскай камісіі Стывэн Ўэбэр, даклад якога абмяркоўвалі на паседжаньні сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, прапануе далучыць ЭГУ да аднаго зь літоўскіх унівэрсытэтаў альбо перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне.
Разглядаецца таксама варыянт скарачэньня колькасьці студэнтаў і навучальных праграмаў — тады ЭГУ будзе працаваць як каледж.
Іншы варыянт — разьвіцьцё расейскамоўнага навучаньня, каб прыцягнуць студэнтаў з Расеі.
Павал Церашковіч літаральна днямі быў звольнены з пасады кіраўніка дэпартамэнту гісторыі ЭГУ. Але гэтую сытуацыю камэнтаваць ён пакуль адмаўляецца.