Эўрапейская камісія, асноўны фундатар ЭГУ, скароціць фінансаваньне на 50%, пачынаючы з наступнага году.
Укладаньне грошай у праекты, зьвязаныя зь Беларусьсю, рэзка зьнізілася, прыярытэты цяпер ляжаць у іншых рэгіёнах, заявіў рэктар Анатоль Міхайлаў.
Экспэрт Эўрапейскай камісіі Ўэбэр, даклад якога абмяркоўвалі на паседжаньні сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, прапануе далучыць ЭГУ да аднаго з літоўскіх ўнівэрсытэтаў альбо перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне.
Разглядаецца таксама варыянт скарачэньня колькасьці студэнтаў і навучальных праграмаў — тады ЭГУ будзе працаваць як каледж.
Іншы варыянт: разьвіцьцё расейкамоўнага навучаньня, каб прыцягнуць студэнтаў з Расеі.
«Адукацыя на рускай мове ў рэгіёне — такі праект магчымы, аднак гэта выкліча нэгатыўную рэакцыю ў беларускамоўнай публікі ў Беларусі і ў ЗША», — заявіў на такую прапанову Міхайлаў.
Зьвесткі пра будучае скарачэньне бюджэту ЭГУ і магчымае рэфармаваньне ўнівэрсытэту пракамэнтавала выкладчыца, сябар сэнату ЭГУ, якая папрасіла не называць яе прозьвішча.
— Як на мой погляд, гэта дастаткова чаканы крок, які зьвязаны з агульнай сытуацыяй ў Эўропе. ЭГУ ёсьць такім праектам, які доўгі час ужо фінансуецца і цяпер пераглядаюцца прынцыпы і ўмовы гэтага фінансаваньня.
— Ці магчымы як варыянт злучэньне ці нейкая форма каапэрацыі з літоўскім ўнівэрсытэтам?
— Да нас прыяжджаў экспэрт эўрапейскай камісіі, які праводзіў ацэнку таго, што робіцца ўва ўнівэрсытэце. І так, ў якасьці ягонай рэкамэндацыі гучала тое, што магчыма нейкая інтэграцыя ці больш сур’ёзныя сувязі з літоўскімі інстытуцыямі. Але не толькі літоўскімі, а і з усходнеэўрапейскімі. Пры гэтым нельга казаць, што гэта толькі адзін з кірункаў разьвіцьця. Гэта адна з прапаноў звонку.
— Яшчэ нібыта адным з варыянтаў ёсьць скарачэньне праграмаў і ператварэньне ЭГУ з унівэрсытэту ў каледж. Ці гэты варыянт разглядаецца?
— Не, гэта не зусім так. ЭГУ будзе праходзіць літоўскую атэстацыю, яна заплянаваная, я спадзяюся, мы пройдзем яе пасьпяхова і застанемся ўнівэрсытэтам, як мы і ёсьць. Бо няма сэнсу рабіць з нас каледж.
— А як вы пракамэнтуеце зьвесткі пра прапанову пераходзіць на расейскую мову навучаньня, каб мець больш студэнтаў з Расеі?
— Вы ведаеце, што ў ЭГУ дастаткова складаная сытуацыя з моўнай палітыкай. Большасьць ў нас беларускамоўных студэнтаў, але ў нас павялічваецца колькасьць студэнтаў з іншых краін. Яны едуць вучыцца альбо па-ангельску, альбо па-расейску. Такая тэндэнцыя ёсьць. Са свайго досьведу магу сказаць, што кожны раз трэба вырашаць, на якой мове ты будзеш выкладаць. Сапраўды ёсьць прапанова больш інтэнсіўна разьвіваць усходні накірунак, больш працаваць з адукацыйнымі рынкамі Расеі і Украіны. І ў такім выпадку гаворка сапраўды найперш пра расейскую мову. Але гэта як адна з прапановаў. Як на маю думку, ў гэтым няма нічога дрэннага, каб студэнты з Беларусі навучаліся побач са студэнтамі з усходняга, заходняга кірункаў. У такіх групах цікава працаваць, як мне падаецца.
На наступны год, як мне вядома, у нас рыхтуюцца трохі іншыя праграмы, на якія будзем набіраць. Па мастацтве, па гісторыі. Спадзяемся, што зьявіцца новая праграма па паліталёгіі, на ангельскай мове навучаньня, якая падрыхтаваная ў каапэрацыі з унівэрсытэтам Вітаўта Вялікага. Там будуць навучацца і беларускія студэнты з нашага боку і літоўскія студэнты. Гэта на ўзроўні праграмаў. А на ўзроўні стратэгічнага разьвіцьця — цяжка сказаць, бо зараз мы перажываем сапраўды цяжкі пэрыяд дыскусій. І згоды ў нашым акадэмічным коле пакуль няма.
Сапраўды, ёсьць і канфліктуючыя прапановы. Нехта кажа, што трэба скарачаць праграмы, скарачаць студэнтаў, нехта кажа, што наадварот, трэба скарачаць адміністрацыю. Ідуць дыскусіі на гэты конт».
Паводле выкладчыцы, у ЭГУ на розных формах навучаньня цяпер каля 3 тысяч студэнтаў, а калектыў выкладчыкаў складае каля 200 чалавек.

Выкладчыца ЭГУ «Ёсьць канфліктуючыя прапановы»

Ёсьць прапанова больш інтэнсіўна разьвіваць усходні накірунак, больш працаваць з адукацыйнымі рынкамі Расеі і Украіны