Першамайскі суд Менску арыштаваў маладафронтаўца Ўладзя Яроменка на трое сутак.
Актывіст «Маладога фронту» Зьміцер Крамянецкі распавёў, што Ўладзь абскарджваў у менскім гарадзкім судзе свой 12-суткавы адміністрацыйны арышт напрыканцы студзеня. Тады яго асудзілі, абвінаваціўшы ў парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду.
Скрагу накіравалі ў Першамайскі суд, які яе разгледзеў 20 сакавіка.
«Пераглядалі тую справу і знайшлі яшчэ нейкае парушэньне. Перагледзелі тую справу, там 12 сутак так і засталося. Ён распавёў па тэлефоне, што яму далі яшчэ некалькі сутак і яму засталося адседзець яшчэ трое сутак», распавёў Зьміцер.
Ён сказаў, што цяпер Уладзь Яроменак знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.
«Уладзь папрасіў мяне, каб я прывёз яму туды цыгарэты і ягоныя рэчы. Адтуль яго павязуць ужо ў турму на Акрэсьціна», сказаў Зьміцер.
У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны да зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. З калёніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2010 году пасьля памілаваньня. Суд Першамайскага раёну Менску паставіў яго пад прафіляктычны нагляд цягам году. Раней Уладзя Яроменка неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.