Жыхары віцебскай вобласьці, якія едуць у Польшчу і хочуць атрымаць шэнгенскую візу, могуць зрабіць гэта ў латвійскім консульстве ў Віцебску.
У афіцыйным паведамленьні МЗС Польшчы гаворыцца, што гэта сталася магчымым дзякуючы падпісанаму 13 лютага ў Рызе пагадненьню паміж Польшчай і Латвіяй.
Шэнгенскія візы даюць грамадзянам Беларусі магчымасьць знаходзіцца на тэрыторыі краінаў-удзельніцаў шэнгенскай дамовы цягам трох месяцаў.
Летась польскія консульствы ў Менску, Берасьці і Горадні выдалі беларускім грамадзянам 350 тысячаў візаў.
«МЗС намагаецца выдаваць беларусам як мага болей візаў, але гэта, на жаль, вельмі цяжка зрабіць з прычыны малой колькасьці консулаў. Звароты да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць павялічыць колькасьць консулаў вынікаў не прынесьлі», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.