Паводле Віктара Стукава, цяпер ужо былога апэратара цэха № 7, яго звольнілі таму, што на прадпрыемстве актывізаваўся недзяржаўны прафсаюз.
Афіцыйная прычына звальненьня — парушэньні патрабаваньняў аховы працы. Віктар Стукаў кажа, што паводле такіх прычынаў можна звольніць ці ня кожнага рабочага, але ж звольнілі менавіта кіраўніка «пярвічкі» СПБ:
«Вось такая прычына, прыкладам: ня ўвесь час працуеш у акулярах. А ў іх нельга працаваць увесь час, бо яны нязручныя, іх прамываць трэба ад пылу кожныя 10 хвілін... Таму рабочыя іх то апрануць, то на лоб перасунуць.... Ці такая прычына: сышоў на 10 хвілін раней. А між тым у нас непарыўны цыкл вытворчасьці, і мы працуем са зьменшчыкам. Так што як ён прыходзіць на працу — я сыходжу, і наадварот. Сапраўдная прычына, я мяркую, ня ў гэтым, а ў нашай прафсаюзнай дзейнасьці. У 2012 годзе мы неаднаразова спрачаліся з адміністрацыяй па пытаньнях той самай аховы працы, за парушэньне правілаў якой мяне цяпер і звольнілі. Яшчэ — наш прафсаюз кансультаваў работнікаў іншых прадпрыемстваў наконт стварэння суполак СПБ. Вінзаводу, напрыклад, дзе работнікі зладзілі страйк, бо ім недаплацілі грошы».
Кіраўніка суполкі СПБ Віктара Стукава і яго калегу Мікалая Шараха, намесніка рэспубліканскай арганізацыі СПБ, спрабавалі звольніць з «Полацак-Шкловалакна» яшчэ ў мінулым сьнежні. Але зрабіць гэта не атрымалася: паводле тагачаснай калектыўнай дамовы, адміністрацыя мусіла ўзгадняць звальненьне з двума прафсаюзамі — і з іфіцыйным, і з СПБ. Сябры СПБ выказаліся супраць звальненьня, і актывістаў пакінулі на працы.
Але пасьля таго адміністрацыя «Полацак-Шкловалакна» выступіла з ініцыятывай зьменаў у калектыўнай дамове, іх зацьвердзілі, і цяпер згоды на звальненьне пытаюцца толькі ў прафсаюзу прадзяржаўнага, а ў СПБ толькі паведамляюць пра прынятае рашэньне.
Начальнік адзьдзела кадраў «Шкловалакна» Юрый Краўчанка адмовіўся патлумачыць прычыны звальненьня Віктара Стукава, спаслаўшыся на тое, што па тэлефоне ён камэнтароў не дае.
Віктар Стукаў, беспрацоўны з 12 сакавіка, зьбіраецца адстойваць сваё права на працу праз суд. Пачатак слуханьняў ў Полацкім гарадзкім судзе — 19 сакавіка ў 14.30.