2003 год: пачатак вайны ў Іраку

Дым над ірацкім міністэрствам плянаваньня на другі дзень амэрыканскіх налётаў на Багдад.

Адміністрацыя Джорджа Буша сьцьвярджала, што Ірак мае зброю масавага зьнішчэньня. Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл дэманструе на Радзе Бясьпекі ААН флякон нібыта са штамамі сібірскай язвы.

Амэрыканскія марскія пяхотнікі займаюць пазыцыі ў паўночнай частцы Кувэйту блізу мяжы з Іракам 18 сакавіка 2003 году.

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аб'яўляе аб пачатку ваенных дзеяньняў ЗША ў Іраку ў тэлевізійным звароце 19 сакавіка.

Авіяцыя вылятае з базы ў Кувэйце, 20 сакавіка 2003.

Першая ракета Тамагаўк запускаецца ў Пэрсіцкай затоцы раніцай 20 сакавіка 2003 году.

Прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн выступіў на дзяржаўным тэлебачаньні празь некалькі гадзін пасьля таго, як Злучаныя Штаты пачалі ваенную апэрацыю. У сваёй прамове Садам сказаў: "Крымінальнік Буш зьдзейсьніў злачынства супраць чалавечнасьці".

Масіўны абстрэл Багдаду, вядомы як апэрацыя "шок і трапятаньне".

Іракскія міліцыянты ў часе абстрэлу Багдаду.

Амэрыканскія жаўнеры пачынаюць наземную апэрацыю.

Абстрэл прэзыдэнцкага палацавага комплексу ў Багдадзе.

Марскія пяхотнікі ЗША пераходзяць з Кувэйту ў Ірак.

Ахінутая дымам статуя прэзыдэнта Садама Хусэйна на галоўнай плошчы Багдаду.

Забіты ірацкі жаўнер.

Узброеныя члены Асацыяцыі жанчын ахоўваюць штаб-кватэру кіруючай партыі Баас.

Амэрыканскія марскія пяхотнікі ўступаюць у Аль-Насір на поўдні Іраку. 

Пясчаная бура над цэнтрам Багдаду.

Жыхары Багдаду аплакваюць ахвяраў.

Уцёкі з захопленай амэрыканцамі Басры.

Амэрыканскія жаўнеры ў прэзыдэнцкім палацы.

Статуя прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна ў Багдадзе зрынутая 9 красавіка 2003 году.