Сталкеры Свабоды. Ірына Шыдлоўская

Your browser doesn’t support HTML5

Сталкеры Свабоды. Ірына Шыдлоўская

Шлях да свабоды скарачаецца на кожны зьберажоны бабулін ручнік, — перакананая захавальніца фондаў Браслаўскага раённага аб’яднаньня музэяў, народная майстрыха Ірына Шыдлоўская.

І сваімі ўзорамі пракладвае шлях у будучыню дзецям і ўнукам. Яе спрытным рукам і багатай фантазіі падпарадкуюцца кужаль і зрэб’е, лямец і сукно, чарот і салома.

Творамі браслаўскае майстрыхі захапляюцца ўдзельнікі фэстаў аўтэнтычнай культуры Літвы і Польшчы, Латвіі і Ўкраіны, Нямеччыны і Расеі.