Цыклён «Хавэр» разбушаваўся. Абясточаныя дзясяткі населеных пунктаў, замеценыя дарогі, у аварыях на сьлізкіх дарогах зьбіраюцца па паўсотні аўтамабіляў.
Цыклён «Хавэр», які ў першай палове дня накрыў Беларусь, разбушаваўся не на жарт. Абясточаныя дзясяткі населеных пунктаў, замеценыя дарогі, у аварыях на сьлізкіх дарогах зьбіраюцца па паўсотні аўтамабіляў. Апроч таго, кліматолягі папярэджваюць пра доўгатэрміновыя эканамічныя наступствы стыхіі.
Такога каляпсу з надвор’ем не было цягам усёй каляндарнай зімы. З-за моцнага сьнегападу і ветру бачнасьць на вуліцы амаль нулявая. Пры гэтым калі ў паўночных і цэнтральных раёнах краіны трымаецца мароз, то на поўдні лье дождж.
Хуткасьць руху аўтамабіляў на менскай кальцавой дарозе абмежаваная 60 кілямэтрамі на гадзіну. Кантралююць супрацоўнікі ДАІ і магістралі, дзе таксама выстаўляюцца часовыя знакі абмежаваньня хуткасьці. Але захады гэтыя ў шэрагу выпадкаў прыпозьненыя: так, паведамляецца, што на дарозе Менск — Дзяржынск сутыкнуліся некалькі дзясяткаў машын. З-за аварыяў заторы на асобных участках трасы М-1, а таксама ў напрамках Менск — Магілёў і Менск — Гомель. Практычна стаіць дарога на менскі аэрапорт.
У даведачнай службе лётнішча паведамілі, што ўзьлётна-пасадачная паласа закрытая на неакрэсьлены тэрмін — з-за складаных умоваў самалёты не ўзьлятаюць і не прызямляюцца. Парушаны графік міжгародніх маршрутных таксі і аўтобусаў — затрымкі па некалькі гадзінаў. Паступаюць зьвесткі пра збоі ў падачы электрычнасьці. Але маштабную аварыйнасьць спэцыялісты прагназуюць бліжэй да ночы найперш у паўднёвых рэгіёнах: тэмпэратура пачне паніжацца, на лініях электраперадач пачне ўтварацца наледзь. З гэтай жа прычыны ў каток рызыкуюць ператварыцца аўтадарогі.
Ці можна лічыць гэткую прыродную зьяву анамальнай для сярэдзіны сакавіка? Пытаньне да галоўнага кліматоляга Беларусі Паўла Каўрыгі:
«Наўрад ці можна казаць, што гэта анамалія. Але гэта сапраўды больш рэдкая зьява. Штармавое надвор’е абвешчанае нашым нацыянальным гідрамэтэацэнтрам. Дадзенае адпаведнае папярэджаньне для ўсіх сфэраў гаспадарчай і чалавечай дзейнасьці з улікам вось гэтага штармавога надвор’я. Гэта зьвязана з прыходам паўднёвага цыклёну. Паколькі ён з поўдня, то больш энэргетычны, і, зразумела, нават у нашых больш высокіх шыротах мае большую магутнасьць, ажно да разбуральнай. Непасрэдна зь ім зьвязаныя замеці, мяцеліцы, моцныя вятры хуткасьцю 20–24 мэтры на сэкунду. Мяркуецца, што дзесьці каля сутак будзе „Хавэр“ буяніць на нашай тэрыторыі. Ён прайшоў ужо паўднёвую Эўропу, таксама пакінуўшы свой сьлед у выглядзе вялікіх сьнегападаў і нагрувашчваньня сьнегу».
Спадар Каўрыга прагназуе, што дзякуючы «Хавэру» толькі за суткі ў некаторых мясьцінах краіны аб’ём нагрувашчваньня сьнегу павялічыцца ў два-тры разы:
«Той сьнег, які ў нас цягам зімы зьбіраўся дзесьці каля 20 сантымэтраў, дык за адну такую замець ад паўднёвага цыклёну гэты запас павялічыцца ў два, а ў асобных месцах Беларусі нават у тры разы. Вось што цікава. Таму, з аднаго боку, не выпадае казаць, што гэта анамальная зьява, але, зь іншага боку, зьява больш рэдкая, чым мы прызвычаіліся ва ўмовах спакойнага надвор’я».
Павал Каўрыга лічыць, што неўзабаве наступствы «Хавэра» можна будзе ацаніць і рублём. На яго думку, гэтыя страты будуць нашмат больш адчувальныя, калі зазірнуць у недалёкую пэрспэктыву:
«Гэта прадугледжвае прыпыненьне вясны і зацягваньне зімовых атмасфэрных працэсаў, як мы кажам, надвор’еўтваральных. Калі ацэньваць з прагматычнага пункту гледжаньня, то гэта не зусім добра найперш для сельскай гаспадаркі. Часта ў нас у поле выходзілі амаль што ў сярэдзіне сакавіка, у канцы месяца. Але тут, мяркуючы па ўсім, усё можна зацягнуцца на даўжэйшы тэрмін.
Перадусім, спазьненьне зь сяўбой вясновых яравых культур, што адцягвае пэрыяд вэгетацыі расьлінаў. З гэтага можна прагназаваць, што больш позьнія тэрміны ўборкі пачнуцца, дзесьці ў жніўні. Бо пры нармальных умовах у нас камбайны выходзілі ў поле ўжо ў сярэдзіне ліпеня. Прынамсі, у першай палове ўжо распачыналіся ўборачныя працы. Таму зрушацца ўсе тэрміны сельскагаспадарчых працаў, а таксама ўся зьвязаная з гэтым дзейнасьць чалавека ўвогуле. То бок адаб’ецца і на прамысловай дзейнасьці, ня толькі на сельскай. Цыклён суправаджаецца маразамі, а гэта значыць, трэба браць добры шуфель і шураваць у топку вугаль, торф, дровы; мацней адчыняць газавыя засланкі для ацяпленьня. А гэта, несумненна, эканамічныя страты. Надвор’е — гэта кошт нашага жыцьця. І гэта ўсё можна ацэньваць рублём».
Камунальныя службы сталіцы і іншых гарадоў абяцаюць, што ачышчальная тэхніка будзе працаваць на дарогах і на вуліцах круглыя суткі. Іншая справа, што не дадаюць аптымізму зводкі на 16 сакавіка — характар надвор’я істотна ня зьменіцца, штармавое папярэджаньне не адмяняецца.

Your browser doesn’t support HTML5

За адну такую замець ад паўднёвага цыклёну гэты запас павялічыцца ў два, а ў асобных месцах Беларусі нават у тры разы