Фота тыдня, 9-15 сакавіка 2013 году

Папа Францішак на балконе Сабору сьвятога Пятра пасьля абраньня.

Камэта Панстарс — від у тэлескоп ў амэрыканскім штаце Нью-Мэксыка.

Дзясяткі тысяч мёртвых рыбінаў каля акіянскага узьбярэжжа ў Рыё дэ Жанэйра. Паводле бразыльскіх уладаў, нядаўнія штормы зьменшылі ўзровень кіслароду ў затоцы каля гораду да небясьпечна нізкага ўзроўню.

Баец спэцназу Ўнтураных войскаў разьбівае галавой пліты падчас паказальных выступленьняў у Менску. (Фота Васіля Федасенкі, Reuters)

Удзельнікі пратэсту супраць скарачэньняў сацыяльных выдаткаў каля ўрадавага будынку ў горадзе Більбао, сталіцы краіны баскаў у Гішпаніі.

Жанчына зь дзіцём і сабакам ў менскім парку. (Фота Віктара Драчова / AFP)

Чалавек удзельнічае ў рытуале з агнём напярэдадні традыцыйнага індуісцкага сьвята на выспе Балі.

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын (у цэнтры) наведвае войска.

Больш за 15 тысяч чалавек прайшлі маўклівым шэсцем у дзясятую гадавіну забойства прэм'ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Джынджыч, першы дэмакратычна абраны прэме'р-міністар посткамуністычнай Сэрбіі, быў застрэлены снайпэрам 12 сакавіка 2003 году.

Вэса, двухтыднёвае птушаня каліфарнійскага Кандора, зь лялькай, якую выкарыстоўваюць для кармленьня яго мышамі. Калі птушка падрасьце, яе выпусьцяць на волю.

Сырыйскі паўстанец цэліць у пазыцыі ўрадавых войскаў каля гораду Алепа.

Сырыйцы шукюць сваіх сваякоў сярод людзей, знойдзеных забітымі ў рацэ ў горадзе Алепа.

Чалавек працуе на Станцыі дасьледваньня Марсу, якая месьціцца ў пустыні ў амэрыканскім штаце Юта. Умовы ў гэтай пустыні лічацца блізкімі да асяродзьдзя Марсу, таму менавіта там вядуцца дасьледаваньні наконт магчымасьці вывучэньня паверхні «чырвонай плянэты».

Гандляр у Каракасе прадае фігуркі нядаўна памерлага прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса.

68-гадовая Азра глядзіць на мёртвую птушку ў клетцы ў сваім доме, які двума днямі раней спалілі ў пакістанскім горадзе Лагор. Сотні пакістанскіх хрысьціян выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне, патрабуючы лепшай аховы, пасьля таго як быў спалены хрысьціянскі раён у той час як ў Пакістане абмяркоўвалі закон супраць блюзнерства.

Людзі загараюць каля Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Пецярбургу, Расея.

Жанчына ў адзеньні колераў баўрагскага сьцяга каля чыгуначнага вакзалу ў Сафіі, якую заблявалі ўдзельнікі пратэсту. Сотні баўгараў выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць манаполіяў і карупцыі.

Дзяўчынка бяжыць каля ветракоў, пастаўленых у форме Карэйскай паўвыспы, непадалёк ад дэмілітарызаванай зоны, якая аддзяляе Паўднёвую Карэю ад Паўночнай.

Удзельнік сабачага шоў у Бірмінгэме, Англія.