Вайна ў Іраку: 120 тысяч ахвяраў

З 2003 да 2011 загінулі як меней 116 тысяч мірных іракцаў і 4800 замежных вайскоўцаў.
Аўтарытэтны часопіс «The Lancet» публікуе дасьледаваньне пра вайну ў Іраку.

З 2003 да 2011 загінулі як меней 116 тысяч мірных іракцаў і 4800 замежных вайскоўцаў.

Дасьледаваньне, праведзенае двума амэрыканскімі прафэсарамі медыцынскай школы, таксама ацэньвае ролю ЗША у вайне.

Вайна каштавала Вашынгтону 810 мільярдаў даляраў.

Болей за 31 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў былі параненыя.

«Істотны адсотак» амэрыканскіх вайскоўцаў пакутаваў на псыхічныя парушэньні.

Дзясятая гадавіна пачатку вайсковай апэрацыі ў ЗША адзначаецца 19 сакавіка.