Карзай перадумаў

Прэзыдэнт Афганістана Хамід Карзай адкарэктаваў свае ранейшыя заявы пра тое, што ЗША ўступілі з талібамі ў змову, каб каб захаваць у гэтай краіне нестабільнасьць.
Гэтая нестабільнасьць у сваю чаргу, паводле Карзая, дасьць нагоду, каб сілы міжнароднай кааліцыі засталіся ў Аўганістане пасьля 2014-га.

«Прэзыдэнт назваў Злучаныя Штаты сябрам і стратэгічным партнэрам Афганістану і сказаў, што яго апошнія камэнтары былі зробленыя дзеля таго, каб адкарэктаваць, а не папсаваць гэтыя стасункі», — заявіў прадстаўнік адміністрацыі Карзая.

Абедзьве краіны знаходзяцца ў «крытычным этапе адносінаў, таму цалкам натуральна, што кожны бок спрабуе адстойваць і засяроджвацца на сваіх нацыянальных інтарэсах».