Нядаўні выпадак з зоркай паралімпійскага спорту Людмілай Ваўчок, якую ахова сталічнага клюбу «Тытан» не пусьціла ўнутр памяшканьня, спаслаўшыся на меры бясьпекі, выклікаў хвалю абурэньня. Пры гэтым многія інваліды кажуць, што на ўласным досьведзе сутыкаюцца з нэгатыўным стаўленьнем з боку адміністрацый розных устаноў, але прызвычаіліся не даваць гэтаму агалоску.
Людміла Ваўчок — удзельніца летніх і зімовых паралімпійскіх гульняў 2006, 2008, 2010 і 2012 гадоў (адзін алімпійскі цыкль выпаў з графіку, бо яна нарадзіла дачку). На рахунку спартоўкі зь дзясятак алімпійскіх ўзнагародаў рознай вартасьці.
У мінулыя выходныя Людміла напярэдадні адлёту на зборы ў Сочы вырашыла з сяброўкамі адзначыць чарговую ўзнагароду чэмпіянату Эўропы па лыжных гонках. Аднак ахова менскага клюбу «Тытан» не пусьціла яе ў памяшканьне. Патлумачылі гэта тым, што з-за інваліднага вазочка нібыта існуе пагроза «аварыйнай абстаноўкі».
Сама Людміла на наступны дзень адляцела на зборы ў Расею і на гэты момант недаступная для тэлефоннай сувязі.
Самі інваліды акцэнтуюць увагу на тым, што ў дадзеным выпадку не было ніякай падставы аўтаматычны заносіць Ваўчок у шэраг «аварыйных». Распавядае вазочніца Дар’я Ліс:
«Асабіста я зь Людмілай не знаёмая, але пра яе шмат ведаю. Увогуле калясачнікі розныя, і ў той жа Ваўчок хапае моцы падымацца па прыступках. Таму тое, што яе не пусьцілі ў клюб, — гэта форменны бардак. Яна ж не прасіла насіць яе на руках! Ваўчок жыве на другім ці трэцім паверсе і скача туды-сюды па лесьвіцы. Што паказальна, яна нават цяжарная скакала, бо ўлады так і не стварылі ўмоў сваёй паралімпійскай чэмпіёнцы, там няма ні пад’ёмніка, ні ліфта — такі дом. І ўжо тое, што клюб быў на другім паверсе, для яе гэта зусім не праблема, калі яна амаль кожны дзень спускаецца з такой вышыні. Плюс да ўсяго, яна прыехала з трыма сябрамі, якія адназначна ёй дапамаглі б, правільна? Бо асабіста я, калі, напрыклад, еду на электравазочку з бацькам, папярэдне думаю: ёсьць там умовы ці не? Бо электравазочак ня так лёгка падняць. Калі ведаю, што ўмоваў няма, прашу дапамогі ці бяру простую каляску, лёгкую. Але такое, каб не пусьцілі — гэта папросту барбарства. Я прыходжу да вас — ладна, я ж не патрабую будаваць пандус мне тут і цяпер. Але такая рэакцыя, прабачце, дзікунства нейкае».
Аналягічная гісторыя пры канцы мінулага году здарылася зь менчуком Дзянісам Лесьніком. Маладога чалавека за адзін вечар адфутболілі двойчы — з клюбаў «Цэнтар» і «Дуда Кінг». І гэта пры тым, што ён спрабаваў трапіць на вечарынку нават не ў вазочку, а прыкульгаў з палачкай. Фармальнай прычынай стаў клопат пра «бясьпеку інваліда». Пры тым, што дзяўчыну Дзяніса, якая яго суправаджала, былі гатовыя пусьціць без усялякіх пытаньняў. Хлопец вырашыў стварыць прэцэдэнт, давёўшы справу да суда. Але кажа, што ў беларускіх умовах рэалізаваць задуманае пакуль складана:
«Справа ў тым, што ў Беларусі дагэтуль не ратыфікаваны кодэкс аб правах інвалідаў. Таму вельмі складана судзіцца, калі дыскрымінаваны менавіта інвалід. То бок, менавіта з гэтай прычыны ўсё зацягнулася. Калі вы ведаеце, аналягічны выпадак быў у Расеі. Хлопца гэтаксама не пусьцілі ў клюб і ён адсудзіў ад забаўляльнай установы 2 тысячы даляраў. Перадусім дзякуючы таму, што ў Расеі ратыфікаваны гэты біль аб правах, якім ён у судовым працэсе непасрэдна карыстаўся. І там гэта ўсё вельмі хутка вырашылася на ягоную карысьць. З улікам, што ў нас пакуль існуе такая вось прававая дзірка, свае шанцы ацэньваю як 50×50. Чаму яшчэ ў гэтай сытуацыі не хачу спускаць гісторыю на тармазах, бо папросту яшчэ няма такога прэцэдэнту для Беларусі. Таму абавязкова трэба гэтым займацца, каб стварыць прынамсі прэцэдэнт такой справы. Чым якраз і карыстаюцца розныя адміністрацыі — маўляў, няма прэцэдэнту, можам рабіць што заўгодна».
У вазочніка Дзьмітрыя Салаўя ёсьць у Менску любімае месца, дзе ён адпачывае зь сябрамі — «Кальянная № 1». Самі бармэны выходзяць сустракаць на вуліцу і нясуць кліента па крутой лесьвіцы. Але гэта, паводле суразмоўцы, рэдкае выключэньне. Як правіла, няма безбар’ернага асяродку ня толькі ў забаўляльных установах, але ў банках, на поштах, у кінатэатрах, салёнах сувязі, нават у паліклініках. Гэта ня кажучы пра грамадзкі транспарт — мэтро, аўтобусы, тралейбусы. Прычым, нярэдка стаўленьне да інвалідаў непрыхавана варожае:
«Учора, дапусьцім, была сытуацыя. Хадзіў краму, спатыкнуўся аб мужчыну, які, мяркуючы па ўсім, быў нападпітку. Калі ўжо выехаў з крамы, ён пайшоў за мной, прыстаў: чаму ты на калясцы? Можа, як ён сказаў, „прыкалваесься“? А потым увогуле заявіў: мне, кажа, не падабаецца, што ты на вазочку, больш тут ня езьдзі. У такой сытуацыі я апынуўся сам. Таму зусім ня дзіўна, што гэтак жа паводзяць сябе ахоўнікі ў клюбах. У іх жа тылы прыкрытыя, яны не баяцца казаць у такім жа ключы: ня маеце права, неадпаведна выглядаеце і г.д. Фактычна калі чалавек сам ня пойдзе скардзіцца, адстойваючы свае правы, то нічога і не атрымаецца. Разьлічана на тое, што людзі ня будуць нікуды зьвяртацца, скардзіцца. Як мне падаецца, трэба перарабляць сам мэнталітэт: калі так абыходзяцца, кожны раз чалавек мусіць зьвяртацца па інстанцыях. І калі кожны будзе так рабіць, то будзе і эфэкт. У Эўропе ўсе ведаюць: за такую самадзейнасьць дырэктарам клюбаў, кавярняў выпішуць вялікі штраф. Ня проста 100 эўра, а сума вылічваецца ў тысячах, ажно да звальненьня тых, хто гэта дазволіў. У нас, на жаль, не пусьціў — і не пусьціў. Прабачэньня папрасілі — больш так ня будзем — а насамрэч усё робяць, як і раней».
Адзін з абаронцаў правоў інвалідаў, вазочнік Сяргей Драздоўскі, зьвяртае ўвагу, што выбудоўваньне безбар’ернага асяродку прадугледжанае на заканадаўчым узроўні яшчэ ад 1992 году. Аднак нават новыя праекты рэалізуюцца з парушэньнем элемэнтарных правоў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Як прыклад — адзін з галоўных сымбаляў сучаснай Беларусі, Нацыянальная бібліятэка:
«У прынцыпе, будынак рабілі даступным і элемэнтаў даступнасьці ў ім насамрэч шмат. Можна патрапіць у сам будынак, таксама можна патрапіць у кніжныя залі. А вось з прыбіральнямі праблема. Аглядная пляцоўка, якая, па вялікаму рахунку, зьяўляецца адным з ключавых элемэнтаў бібліятэкі, яна сапраўды недаступная. Бо там — прыступкі. Чалавек з палачкай яшчэ пройдзе, што дае ім нагоду сказаць — маўляў, некаторыя ж інваліды могуць патрапіць — але ж гаворка не пра некаторых, гаворка вядзецца аб стандартнай даступнасьці. Ці „Менск-Арэна“. Там мы, дзеля справядлівасьці, часьцей сутыкаемся з адміністратыўнымі праблемамі. Так, архітэктурна будынак выкананы ў добрых эўрапейскіх традыцыях, нават абазначаныя месцы паркоўкі. Але ўзьнікае пытаньне распараджэньня ўсім гэтым. Калі зьяўляецца некалькі міліцэйскіх кардонаў, то трапіць на паркінг, які намінальна абазначаны і выдзелены, часам бывае вялікай праблемай. Не заўсёды архітэктурныя дасягненьні ёсьць праявай сапраўднай безбар’ернасьці. Часам адсутнасьць пэўнай арганізацыйнай культуры моцна перашкаджае людзям з інваліднасьцю».
У рэгіёнах інвалідам яшчэ цяжэй
Як паказвае практыка, у рэгіёнах сытуацыя зь безбар’ерным асяродкам яшчэ больш складаная, чым у Менску.
На Магілёўшчыне інвалідаў-вазочнікаў ня часта пабачыш на забаўляльным мерапрыемствах. Няшмат іх і на вуліцах. Людзі ў вазках увогуле зрэдку наважваюцца выбрацца са сваіх двароў.
У райцэнтры Глуск ад 1981 году ў вазку мясцовы жыхар Валеры Васілеўскі. У яго пашкоджаны пазваночнік. Першыя, як ён кажа, дзесяць гадоў пасьля траўмы сядзеў бязвылазна ў двары. Потым зьявіўся вазок. Мясцовыя забаўляльныя мерапрыемствы не наведвае. Спрабаваў некалькі разоў трапіць у кінатэатар:
«Каля кінатэатра я круціўся, круціўся. Што паказвалі на вуліцы — тое бачыў. Пры ўсім маім жаданьні гэта трэба было мяне з вазком падымаць. Я больш на вуліцу не выходжу. Займаюся жывапісам. Напісаў кнігу. Калі мне што трэба, то я іду ў інтэрнэт».
Прыкуты да вазка і жыхар Крычава спадар Аляксандар. На пытаньне — ці спрабаваў ён наведаць у райцэнтры забаўляльныя месцы — адказаў каротка: «Я на пятым паверсе жыву, нібыта ў турме»:
«Мама хадзіла, каб сацыяльная жытло далі на першым паверсе, то сказалі, што „не паложана“, бо пэнсія мая перавышае мінімум. Пэнсія ў мяне 1 мільён 260 тысяч рублёў. Можна будаваць каапэратыў, — так сказалі. А тут яшчэ кампутар зламаўся, дык сяджу, ня ведаю, што рабіць».
Наяўнасьць пандусаў і магчымасьць выбрацца з двара яшчэ ня ўсё, каб для інваліда-вазочніка былі даступныя забаўляльныя месцы. Аповяд жыхаркі з Бабруйску Інгі Татур пераконвае ў гэтым. Прыкладам, як яна намагалася паглядзець выставу карцін у адной з выставачных заляў гораду:
«Хацела ў „Галерэю“ трапіць. А там пандус зусім ня зручны. Ён вузкі, сьлізкі, бо пліткай выкладзены. І атрымліваецца пандус ля запаснога ўваходу. Па нядзелях, калі я выбіраюся з дому, то запасны ўваход зачынены. Гэта ўсё зроблена не для таго, каб чалавеку было проста туды трапіць. А зроблена, каб пандус прыгожа стаяў і радаваў чыноўнікаў. Жыцьцё ідзе, выставы нейкія праходзяць, але ўсе міма».
На ўскрайку Магілёва ў Доме вэтэранаў жыве блізу дзесяці інвалідаў-вазочнікаў. Адна зь іх, спадарыня Галіна, пераконвае: магілёўскія забаўляльныя месцы больш ці менш даступныя для чалавека ў вазку, але вось задача — як да іх дабрацца?
«На праспэкце Міру, дык там жа нічога не абсталявана. Мы сядзелі і плакалі. Куды ісьці? Стаялі пасярод дарогі. Чакалі людзей, каб нас паднялі. У горад без дапамогі з боку нам ніяк, хаця мы можам ехаць, калі ўсё роўненька».
Цяпер у абласным цэнтры ўсё засьнежана. Людзей у вазках на вуліцах няма. Усе па дварах. Увесну наважацца ў горад ня ўсе з тых 500 чалавек, якія прыкутыя да вазкоў. Для бальшыні жыцьцё праходзіць ў дэпрэсіі.
У райцэнтры Лёзна Віцебскай вобласці жыве вазочнік Віктар. Але ён катэгарычна супраць, каб яго называць «інвалідам-вазочнікам», або «прыкаваным да інваліднага вазка».
У Лёзьне яго добра ведаюць, але перадусім праз інтэрнэт: ён стварыў некалькі мясцовых інтэрнэт-старонак, а таксама займаецца «Першым беларускім парталам электравазочнікаў».
Вазок у Віктара, паводле ягоных словаў, даволі зручны. Але гэтага не дастаткова, каб мець магчымасьць трапіць у любое месца райцэнтру, бо пандусу, неабходнага для «вазочнікаў», няма нават у будынку Таварыства інвалідаў:
«У Дом культуры можна заехаць, у райвыканкам, я там быў аднойчы. У наша таварыства інвалідаў не заедзеш — там такі парожак... Ну, грошай у іх няма, і будынак такі стары. Ні ў адну кавярню, ні ў адну рэстарацыю... Быў у нас толькі «Дар’ін хутарок», там усё было зроблена як трэба, але ён зачыніўся гады два таму. Ёсьць яшчэ «Скарпіён», але там нічога няма, і калі пытаесься, то адказваюць: «Прадпрымальнікам і так цяжка, а ты яшчэ хочаш пандусы!»
Паводле Віктара, гаспадар зачыненага «Дар’інага хутарка» нават запрашаў яго «пратэставаць» пандус ды іншыя зручнасьці. А побач са «Скарпіёнам» можна хіба толькі сфатаграфавацца http://liozno.info/news/nedostupnyj_skorpion_s_dostupnymi_cenami/2010-12-03-274, бо па ганках ніяк не ўзьбярэсься...
«Да „Дажынак“ зрабілі дзесьці 12 пандусаў, я лічыў... Пандусы да „Дажынак“ зрабілі, але бардзюры зрабілі высокія. Калі заедзеш на ходнікі, то ня факт, што зможаш потым зь яго зьехаць! Таму ўсё перасоўваньне — па праезнай частцы. Вось едзеш, а цябе КамАЗ абганяе! Не, ужо ня страшна, прывыклі ўжо. Але такі цуд ніхто ня бачыў, і кіроўцы ўжо глядзяць не на дарогу, а на цябе!»
Даводзіцца быць вельмі ўважлівым, каб не ствараць аварыйную сытуацыю, — гаворыць Віктар. Але «вазочнікаў» у Лёзьне ня так шмат, усяго з дзесятак чалавек. А выяжджаюць з дому дык увогуле чалавек 5, у тым ліку Віктар і яго родная сястра. Ім пашанцавала, калі гэтае слова тут дарэчы: абодва маюць электрычныя вазкі, ды ў сям’і ёсьць спэцыяльны аўтамабіль, каб дабірацца на далёкія адлегласьці.
Іншыя часьцяком абмежаваныя плошчай уласнай кватэры — калі яна ў шматпавярховіку, ды без ліфта. І такая сытуацыя ня толькі ў Лёзьне.
Вераніка Бараноўская, дзяўчына з райцэнтру Сянно, жыве на другім паверсе. І пандус на ганках пад’езду — гэта мэта яе змаганьня з мясцовымі чыноўнікамі:
«Пытаньне з пандусам пакуль ня вырашана. Зараз сьнег ляжыць — і зрабіць пакуль нічога ня могуць. Ну, паглядзім-пачакаем... І я пакуль нікуды не выязжаю. Сьлізка на вазку і цяжка, пакуль сьнег, пад коламі каша такая... Добра, мне пандус зробяць. А калі чалавек жыве на 3-м ці вышэй паверсе? У нашым горадзе нават ліфтаў няма — у нас дамы не вышэй за пяць паверхаў. І як чалавеку на вазку спусьціцца з трэцяга ці пятага паверха?»
У месцы адпачынку трапіць і зусім неверагодна, працягвае Вераніка:
«У нас ёсьць рэстарацыя „Акропаль“, там шмат прыступак, і пандуса няма. Так што „вазочнікам“ туды ня трапіць. У доме культуры — тое самае, няма пандуса, як я памятаю. Днямі мы з мамай хадзілі ў пашпартны стол, каб памяняць мне пашпарт. Дык на вазку туды не даехаць — надта высокія бардзюры. Мама мяне перацягвае — неяк назад адкідвае, і вось такім чынам. А спакойна на вазку туды заехаць у прынцыпе немагчыма».
Вераніка Бараноўская пэрыядычна праходзіць курсы рэабілітацыі ва ўкраінскім санаторыі. Дарэчы сродкі на гэта зьбірае самастойна: праз уласны інтэрнэт-сайт
і за кошт падпрацовак на кампутары. Паводле ейных назіраньняў, ва Ўкраіне да патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ставяцца з большым разуменьнем:
«Я бываю ў Эўпаторыі, дык там з безбар’ерным асяродкам больш-менш добра. Там, напрыклад, ёсьць такія крамы, куды спакойна можна заехаць на вазку. Усё значна больш зручна і камфортна, чым у нас. А ў нас — інвалідаў «няма»!
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі паўмільёна інвалідаў. Зь іх больш за 20 тысяч — інваліды-вазочнікі.