Вакол імя новага папы рымскага Franciscus аднавіліся мовазнаўчыя спрэчкі пра тое, як правільна падаваць гэтае імя па-беларуску: Францішак ці Францыск?
Зь беларускімі мовазнаўцамі на гэтую тэму пагутарыў Валер Каліноўскі.
Палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка адзначае, што імёны папаў, як і імёны сьвятых, заўсёды набываюць нацыянальную форму, адпаведна традыцыям і правілам нацыянальных моў:
«Новага папу англамоўныя людзі называюць Francis, італьянцы — Francesco, гішпанцы — Francisco, палякі кажуць Franciszek, чэхі — František, літоўцы — Pranciškus... Называць папу па-лацінску, па-італьянску ці па-гішпанску нам ня трэба, пагатоў, што ў новага папы падвойнае паходжаньне, ён этнічны італьянец, але народжаны і вырас у гішпанамоўнай Аргентыне».
Такім чынам, перакананы спадар Вячорка, папу трэба называць па-беларуску, а як менавіта — Францішак ці Францыск? Аналягічныя спрэчкі былі наконт імя беларускага асьветніка Скарыны:
«Дыскусія пра сапраўднае імя Скарыны адбывалася, і, на маю думку, яна збольшага вычарпаная, таму што ў старабеларускай традыцыі напісаньне магло адрозьнівацца і адрозьніваецца ад жывога вымаўленьня. У родным Полацку Скарыну маглі называць толькі Францішак, да нас дайшлі тысячы фіксацыяў імя Францішак у судовых дакумэнтах рознага кшталту, хроніках, фінансавых дакумэнтах. А чаму ён пісаў, што кніга надрукаваная „Францыскам Скарынаю“? Гэта адбывалася пад уплывам лацінскага напісаньня гэтага імя... Дарэчы, сам Скарына ў першых сваіх праскіх кнігах называў сябе Францішак, потым ён пераключыўся на форму Францыск ці Францыско. Але самае важнае, што ў беларускіх дакумэнтах Мэтрыкі ВКЛ ён таксама фігуруе ў розных справах, і там яго імя запісанае як Францішко. Трэба меркаваць, што гэта так бытавала ў тагачаснай мове».
Дарэчы, у гонар Скарыны і іншых выдатных беларускіх Францішкаў Вінцук назваў свайго сына.
Старшыня Таварыства беларускай мовы гісторык Алег Трусаў мяркуе, што імя папы лепей за ўсё не мяняць на беларускі лад, а перадаваць у беларускай транскрыпцыі тое імя, якім ён сябе назваў:
«Калі мы паважаем чалавека, мы не павінны называць яго на свой капыл. Але калі ўсе народы называюць папу па-свойму, то трэба называць Францыскам. Францішак — гэта больш мяккае, памяншальнае імя, як Ян і Янка. Але ж Яна Паўла Другога мы не называлі Янкам? Тут трэба больш строга падыходзіць. Як Скарына ў нас быў афіцыйна Францыск, так і папу трэба называць Францыскам».
Мовазнаўца Юрась Бушлякоў зазначае, што ў беларускай традыцыі існуе дзьве формы напісаньня імя, якое абраў новы папа: і Францішак, і Францыск:
«Тут ёсьць прастора для выбару. З аднаго боку, Скарына значна часьцей у сваіх творах пазначаў сваё імя як Францыск, з другога боку ёсьць адзін з бацькаў новага нацыянальнага руху Францішак Багушэвіч, і таму тут пытаньне выбару. Гэты выбар перадачы імя папы робяць людзі, для якіх гэтае імя важнае, істотнае, штодзённае. Я паглядзеў на старонцы Беларускага касьцёлу ў інтэрнэце, яны напісалі Францішак. Гэта аргумэнт. Калі сам касьцёл выбірае форму Францішак, то пратэставаць няма сэнсу».
Прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько даў кароткі адказ на нашае пытаньне:
«Касьцёл будзе афіцыйна ўжываць імя Францішак, не Францыск. І правільнае напісаньне будзе папа Францішак (бяз нумару)».
Вінцук Вячорка: Францішак
Палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка адзначае, што імёны папаў, як і імёны сьвятых, заўсёды набываюць нацыянальную форму, адпаведна традыцыям і правілам нацыянальных моў:
Такім чынам, перакананы спадар Вячорка, папу трэба называць па-беларуску, а як менавіта — Францішак ці Францыск? Аналягічныя спрэчкі былі наконт імя беларускага асьветніка Скарыны:
«Дыскусія пра сапраўднае імя Скарыны адбывалася, і, на маю думку, яна збольшага вычарпаная, таму што ў старабеларускай традыцыі напісаньне магло адрозьнівацца і адрозьніваецца ад жывога вымаўленьня. У родным Полацку Скарыну маглі называць толькі Францішак, да нас дайшлі тысячы фіксацыяў імя Францішак у судовых дакумэнтах рознага кшталту, хроніках, фінансавых дакумэнтах. А чаму ён пісаў, што кніга надрукаваная „Францыскам Скарынаю“? Гэта адбывалася пад уплывам лацінскага напісаньня гэтага імя... Дарэчы, сам Скарына ў першых сваіх праскіх кнігах называў сябе Францішак, потым ён пераключыўся на форму Францыск ці Францыско. Але самае важнае, што ў беларускіх дакумэнтах Мэтрыкі ВКЛ ён таксама фігуруе ў розных справах, і там яго імя запісанае як Францішко. Трэба меркаваць, што гэта так бытавала ў тагачаснай мове».
Дарэчы, у гонар Скарыны і іншых выдатных беларускіх Францішкаў Вінцук назваў свайго сына.
Алег Трусаў: Францыск
Старшыня Таварыства беларускай мовы гісторык Алег Трусаў мяркуе, што імя папы лепей за ўсё не мяняць на беларускі лад, а перадаваць у беларускай транскрыпцыі тое імя, якім ён сябе назваў:
Юрась Бушлякоў: Належыць вырашаць касьцёлу
Мовазнаўца Юрась Бушлякоў зазначае, што ў беларускай традыцыі існуе дзьве формы напісаньня імя, якое абраў новы папа: і Францішак, і Францыск:
Прадстаўнік касьцёла: Францішак