12 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менска працягваецца парцэс над над мадэльерам Сашам Варламавым.
17:00 У працэсе аб’яўлены перапынак да чацьвярга 14 сакавіка.
Варламаў патрабуе працягу допыту пацярпелай, кажа, што ў яго да яе шмат пытаньняў, якія разаб’юць высновы сьледзтва.
Варламаў заявіў, што ў суд былі пададзеныя недакладныя зьветскі вынікаў магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Насамрэч у яго заблякаваныя 4 пазванкі, яму цяжка дыхаць. Але, нягдледзячы на кепскі стан, ён зьбіраецца трываць і ўдзельнічаць у працэсе надалей.
14:20 Паседжаньне аднавілася. Працягваецца допыт пацярпелай Саланевіч. Зачытваюць пратакол яе допыту на сьледзтве.
Пацярпелая паведаміла, што калі навучэнец курсаў паказу моды пажадаў далей не займацца, але ўжо аплаціў навучаньне наперад, яму вярталі грошы, якія ён выплаціў наперад за вылікам тых заняткаў, на якіх ён прысутнічаў. Калі выпускніка курсаў не адабралі на фэстываль, яму за курсы грошы не вярталі. «Гэта былі грошы за атрыманыя веды». Пацярпелая паведаміла, што сярод навучэнцаў было нямала тых, хто меў нейкія фізычныя праблемы — яны замаліся ў тым ліку дзеля таго, каб гэтыя праблемы выправіць ці адчуць сябе больш упэўнена. «Зразумела, на паказы мы такіх людзей не маглі адабраць, але яны былі задаволеныя й курсамі».
Яна пацьвердзіла выпадак пра мадэль з праблемай слуху, але зь яе маці таксама, як і зь іншых бацькоў, бралі грошы на паездку. Пракурор: «Хаця для яе суправаджэньня дзяржава выдзеліла грошы». Пацярпелая: «Пра гэта я ня ведала, але і зь яе, гэтак, як з усіх бацькоў, узялі грошы, калі яна паехала з дачкой на фэстываль».
Адвакат: Ці вы былі згодныя ехаць за мяжу на ўмовах, што Варламаў вам ня плаціць сутачныя?
Пацярпелая: Так. Ён меў права распараджацца гэтымі грашыма, бо грошы выдзяляліся на фэстываль. Варламаў заўсёды казаў, што грошы ідуць на аплату патрэб паездак і яна не лічыць гэта падманам: «Гэта патрабуе вялікіх выдаткаў».
Адвакат: Чаму вы так мяркуеце?
Пацярпелая: Бо я сама была ў гэтых паездках. Гэта дорага каштуе, ужо пачынаючы з таго, што трэба дамовіцца зь людзьмі, зацікавіць іх. Таксама транспартныя выдаткі большыя, чым плянуецца напярэдадні. Варламаў заўсёды траціў грошы на пачастунак, на платныя прыбіральні. Да яго мог зьвярнуцца кожны з удзельнікаў паездкі, і ён усім дапамагаў. У яго вялікае сэрца«.
Адвакат: Вы на допыце пра яго казалі, што ён «запальчывы і патрабуе выкананьня ўсіх ягоных загадаў». Што вы яшчэ можаце сказаць пра яго як пра кіраўніка?
Пацярпелая: Сьледчы пытаўся толькі пра адно, і яго не цікавілі іншыя, станоўчыя моманты. А збольшага Варламаў вельмі творчы чалавек, ён кожнаму дапамагаў, хваляваўся душоў і сэрцам за справу. Ён быў генэратарам ідэй і настойваў на тым, каб ягоныя ідэі выконваліся.
Ён кожнаму з удзельнікаў даваў кансультацыі. На адборачным туры ўдзельнічаў у кожнай калекцыі. Але некаторыя рашэньні мне не падабаліся, але што рабіць. Ён мог сказаць «не» без тлумачэньняў прычын, але быў і адыходлівы.
Пацярпелая: Са звычайнай калекыі ён мог зрабіць шэдэўр, мог дакладна на подыюме ўсё выправіць.
Адвакат: Як фармаваліся пляны на новыя паездкі?
Пацярпелая: Сам Варламаў езьдзіў па эўрапейскіх краінах, адкуль прывозіў заяўкі, казаў, што нас там чакаюць. Страты на туры фэстывалю па Беларусі браў на сябе Варламаў.
Варламаў пытаецца, ці ён калі-небудзь пагражаў ёй звальненьнем.
Пацярпелая: Н, але яна гэтага апасалася, бо такія выпадкі былі.
Варламаў: Аўтамабіль, які быў набыты — чый ён?
Пацярпелая: Хутчэй за ўсё, агенцтва.
13:00 У судзе перапынак да 14-й гадзіны.
10:20 Працэс аднавіўся. Пачалі з допыту пацярпелай Алены Саланевіч, якая працавала ў «Агенстве моды Сашы Варламава» выкладчыцай дэфіле.
Паводле Саланевіч, зарплату ёй заўсёды выдаваў Варламаў. Яна распісвалася за сумы, значна меншыя, і бухгальтар яе не выдаваў, а тое, што яна атрымлівала ад Варламава, было значна больш. Частка была ў рублях, частка ў далярах ці эўра. У апошнія часу яна распісвалася прыкладна за 200 тысяч, а на рукі атрымлівала каля 500 даляраў.
Варламаў у клетцы то сядзіць, то стаіць, абапіраючыся на мыліцу. Варламаў у клетцы то сядзіць, то стаіць, абапіраючыся на мыліцу.
Пацярпелая кажа, што бацькам паведамлялі, што яны мусяць самі аплаціць пражыцьцё, праезд, харчы, візу, страхоўку. Яна пра гэта сама абвяшчала бацькам.
Пракурор: Чаму Варламаў не сам абвяшчаў бацькам, колькі грошай ім давядзецца плаціць?
Пацярпелая: Ня ведаю. Ён імкнуўся гэтага не рабіць, гэта рабілі мы. Звычайна бацькі перад паездкай цягам дня прыносілі грошы за паездку. Калі я была ў офісе, то прымала я. Калі трэба была рэшта, я казала бацькам, каб зайшлі і Варламаў дасьць рэшту. Калі я адсутнічала, то грошы прымалі іншыя супрацоўнікі офісу. Грошы ад бацькоў клала ў скрыню стала. Калі Варламаў быў у офісе, усё роўна прымала грошы, а потым перадавала Варламаву: ён прасіў, каб гэта не было ў прысутнасьці бацькоў. Што да фінансаў, Аляксандар Леанідавіч — вельмі пільны чалавек, ён усё кантраляваў.
Пракурор: Згодна з паказаньнямі падчас сьледзтва, у адну тую ж паездку розныя бацькі здавалі розныя сумы грошай. Як гэта патлумачыць?
Пацярпелая: Не, сумы былі аднолькавыя, а чаму бацькі па-рознаму казалі на сьледзтве, ня ведаю. Мяркую, усё залежала ад таго, якія пытаньні задавалі сьледчыя«.
Пракурор: Ці вы паведамлялі бацькам, што сутачныя бясплатныя і што аўтобус ня трэба аплачваць?
Пацярпелая: Не, не паведамляла. Бо я пра гэта ня ведала.
Пракурор пытаецца пра сутачныя: як было зь імі?
Пацярпелая: Варламаў даводзіў, што калі ўзьнікае такое пытаньне, то трэба казаць, што гэтыя грошы выдзеленыя на фэстываль. Мне вядома, што гэтыя грошы ён атрымліваў, а як ён іх траціў, мне невядома.
Пракурор: Што паведамлялася пра сутачныя?
Пацярпелая: Калі чалавек пытаўся, яму адказвалі, што гэтыя грошы, за якія вы падпісваецеся, вы не атрымаеце, бо яны ідуць на фэстываль.
Сама яна падпісвалася, што нібыта атрымлівала сутачныя, калі езьдзіла за мяжу, але грошы не атрымлівала ніколі.
Подпісы свае на сьледзтве прызнала.
Пацярпелая: У апошні час мы стараліся гэта рабіць, каб дапамагчы з подпісамі. Калі ў дызайнэраў не было магчымасьці падпісаць, то мы за іх ставілі подпісы. Бывала, што і я ставіла подпіс за іншага.
Пацярпелая: Перад кожнай паездкай на арганізацыйным сходзе Варламаў казаў удзельнікам паездкі, што харчаваньне будзе за свой кошт, і прапаноўваў браць некаторыя харчы з сабой.
Пацярпелая: «Я і сёньня скажу, што грошы, якія лічыліся сутачнымі, я не атрымала, але лічу, што яны былі патрачаныя на фэстываль».
З паказаньняў Саланевіч на допытах: «Магу ахарактарызаваць Варламава як імпульсіўнага чалавека. Ён усім стараўся кіраваць».
З паказаньняў пацярпелай Саланевіч на сьледзтве:
«Лічу, што Варламаў рабіў несумленны ўчынак, калі зьбіраліся грошы з бацькоў, на якіх зь бюджэту выдзяляліся грошы».
Суд пытаецца, ці пацьвярджае яна паказаньні, якія давала на сьледзтве. Збольшага яна пацьвердзіла. Пра асобу Варламава дадала: «Ён быў творчы чалавек, генэратар ідэй. Дамагаўся заўсёды, каб гэтыя ідэі і пляны выконваліся».
Пацярпелая не зусім пагадзілася са сваімі словамі з пратаколу: «Не, мне было заўсёды вядома, што грошы, якія выдзялялі на фэстываль, траціліся на фэстываль (гаворка пра сутачныя). Але я пацьвярджаю, што тады, калі б я падняла пытаньне пра гэтыя грошы, мяне маглі б звольніць». Паводле пацярпелай, сьледчы на допыце ставіў пытаньне інакш, чым цяпер, і таму атрымаўся іншы тэкст.
Пацьвердзіла паказаньні, што ёй было сорамна браць грошы з бацькоў на паездкі.
Пацьвердзіла свае паказаньні, што «Варламаў рабіў бессаромны ўчынак, калі браў грошы з бацькоў».
Пацьвердзіла, што яна не адмовілася зьбіраць грошы з бацькоў, бо ёй гэта пагражала «непрыемнымі наступствамі».
Паводле паказаньняў пацярпелай на сьледзтве, Варламаў аднаасобна вырашаў, што сутачныя не павінны выдавацца ўдзельнікам паездак. «Калі людзі будуць цікавіцца, ім трэба было казаць, што грошы пойдуць на паездку, а больш падрабязна нічога не паведамлялася». Падчас першых паездак увогуле ўтойвалася, што людзям належаць і сутачныя, а потым казалі, што «на паездку». Таму яна не пыталася ў Варламава, чаму сутачныя не выплачваюцца. Куды ён траціў гэтыя грошы, ёй невядома. Ён шмат разоў казаў, што яму патрэбныя грошы на арганізацыйныя моманты: пабудову подыюму, сьвятло, гук ды іншыя. Яна разумела, што дзеяньні Варламава былі незаконнымі, але спыніць іх не магла.
Саланевіч пацьвердзіла свае паказаньні, што ніхто не пытаўся думкі бацькоў наконт таго, што ім ня будуць выдавацца сутачныя. Пацьвердзіла, што падпісвалі ведамасьці на сутачныя на загад Варламава, які казаў: «Вы што, хочаце мне паказ сарваць?» Пацьвердзіла паказаньні пра інструкцыі Варламава на выпадак, калі ўдзельнікі паездак будуць пытацца пра тое, чаму ім не выплачваюць сутачныя. Што трэба казаць, што гэтыя грошы пойдуць на арганізацыю паказаў моды.
Пацярпелая не пацьвердзіла свае паказаньні, што аўтобусы ў паездкі аплачваў БДУ. Сёньня яна кажа, што ёй дакладна было вядома толькі пра тое, што за аўтобус плацілі безнаяўнымі, але пэўна пра тое, што гэта робіць БДУ, ёй не магло быць вядома. «Тады я ня ведала, што гэта БДУ плаціць. Магчыма, сьледчы мне паказваў нейкія дакумэнты, таму я гэтак сказала», — патлумачыла пацярпелая тыя паказаньні на сьледзтве.
Паводле паказаньняў, якія пацярпелая Саланевіч дала на сьледзтве, быў канфлікт з удзелам супрацоўніцы Малібогі. Падчас адной з паездак Варламаў адабраў мадэляў для паказу бялізны. Сярод мадэляў былі і тыя, каму ня споўнілася 18 год. Супрацоўніца Малібога была супроць гэтага. Пацярпелай вядома, што Варламаў паказваў фатаздымкі паказаў і даводзіў, што ў такім паказе няма нічога дрэннага. Мадэлі пагадзіліся. Але пасьля паездкі Малібога звольнілася.
Допыт Хамічук пачаўся 7 сакавіка.
Тады яна прызналася: ведала, што ўдзельнікам замежных паездак на фэстывалі моды мусяць выплаціць сутачныя, але іх не плацілі. Яна сама не настойвала на тым, каб ёй выплачвалі сутачныя, калі яна езьдзіла ў замежныя камандзіроўкі. Такія паездкі бывалі прыкладна 3 разы на год. Спачатку двойчы яна падпісала паперы, нібыта атрымлівала сутачныя, але потым адмовілася.
Паводле былой намесьніцы дырэктара Цэнтру моды БДУ, яна зь іншымі супрацоўнікамі падыходзіла да Варламава з пытаньнем пра тое, што сутачныя трэба выдаваць хаця б сябрам аргкамітэту фэстывалю. «Ён адмовіў і сказаў: «Вы як ніхто мусіце ведаць, што выдаткі ў нас вялікія», — згадала словы Варламава Сьвятлана Хамічук. Пры гэтым пацярпелая кажа, што ня мела асабістых прэтэнзіяў да Аляксандра Варламава, бо «ведала на што ішла».
Сьвятлана Хамічук згадала, што былі выпадкі, калі езьдзілі і людзі, не датычныя да фэстываляў паказу моды. Прыкладам, прагучала прозьвішча Высоцкая — гэта дачка супрацоўніцы Мінадукацыі, якая курыравала фэстывалі. «Пра тое, каб уключыць яе ў сьпіс, сказаў Аляксандар Леанідавіч», — паведаміла Сьвятлана Хамічук. Пражываньне тых, хто ня меў непасрэднага дачыненьня да фэстывалю, аплачвалі з агульнага бюджэту паездкі. Пацярпелая прызнала, што ў адну з паездак брала і сваю дачку.
Бальшыня пацярпелых адмаўляюцца ад прэтэнзіяў да Варламава
Апошнія тыдні ў судзе дапытвалі пацярпелых. Бальшыня зь іх адмаўляецца ад фінансавых прэтэнзіяў да Варламава. Аднак ёсьць і такія, хто хоча атрымаць грошы, якія былі выдаткаваныя як сутачныя для замежных камандзіровак.
Шмат хто з тых, хто ўжо выступіў у судзе, казаў, што сьледчыя ціснулі на іх у часе допытаў, каб давалі паказаньні супраць Варламава.
Раней Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нясплаце падаткаў.
Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» абвінавацілі, між іншага, у крадзяжы ў вялікім памеры праз злоўжываньне службовым становішчам.
Сьведкамі і пацярпелымі ў справе праходзяць 800 чалавек.
Варламаў быў арыштаваны ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваецца пад вартай.
Справа разглядаецца судом Ленінскага раёну Менску.
Судзьдзя — Надзея Навіцкая.
Адвакат — Павал Піваварчык.
Адзін з пракурораў — Антон Загароўскі — той самы, які прадстаўляў бок абвінавачаньня ў працэсе над былым кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым.