У бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе адбылася сустрэча з колішнім дысыдэнтам Уладзімерам Букоўскім, які ў савецкія часы правёў 12 гадоў у турмах і вар'ятнях, — у чэскім перакладзе Радкі Бзонкавай выйшла ягоная кніга «І вяртаецца вецер».
На пачатку сустрэчы чэскі пісьменьнік Яхім Топал зачытаў урывак зь перакладу, каб крыху пазнаёміць прысутных з кнігай, якая ўпершыню пабачыла сьвет яшчэ ў 1978 годзе, і ад таго часу выходзіла на шмат якіх мовах:
«Аднаго разу мне казачна пашанцавала — я знайшоў прыкладна паўпачка махоркі, акуратна схаванай ў шчыліну ў сьцяне. Паўпачка адсырэлай махоркі... Але лепей бы я яе не знаходзіў, гэтую чортаву махорку! Бо, з аднаго боку, не было дзе ўзяць запалак, з другога ж — нясьцерпна захацелася курыць. Сотні разоў я абшнарваў усю камэру, але запалак не знайшоў. Заставаўся толькі адзін спосаб прыкурыць — залезьці на сьцяну, пад самую столь, і шматок свайго адзеньня пры дапамозе нейкага прутка прасунуць праз краты ў нішу, а там акуратна пакласьці на лямпачку. Хвіліны праз тры анучка мае пачаць тлець, і тады ад яе можна будзе прыкурыць. Але як залезьці на трохмэтровую вышыню без аніводнага апірышча, ды яшчэ і згаладаламу, аслабламу чалавеку? Судзячы па некаторых плямах і драпінах, было ясна, што мае папярэднікі неяк ухітраліся. І ад гэтага жаданьне закурыць рабілася нясьцерпным. Палова наступнай ночы сышла ў мяне на тое, каб пазногцямі неяк адарваць трэску ад свайго шчыта, прычым трэску падаўжэй, каб яе хапіла ад кратаў нішы да лямпачкі. Потым ад раніцы наступнага дня пачаўся штурм сьцяны. Цалкам ідыёцкі занятак — наскокваць на абсалютна голую сьценку, ці то з разьбегу, ці то зь месца, чапляючыся за яе пазногцямі, і літаральна раўці ад бясьсільля і бездапаможнасьці. Можа быць мае папярэднікі былі вышэйшыя ростам, мацнейшыя ці лепш падрыхтаваныя. Можа быць яны былі альпіністы. Але ўжо нічога не магло мяне спыніць, я ні пра што іншае ня мог думаць, я цалкам азьвярэў і дайшоў да шаленства. Я пакляўся альбо дабіцца свайго, альбо разьбіць сабе галаву аб гэтую сьценку.
Першы дзень скончыўся безвынікова. Уначы я прыставіў шчыт да сьцяны, ускараскаўся пад столь і такі прыкурыў ад лямпачкі. Але гэта не магло супакоіць, гэта толькі дражніла мяне ўяўнай дасягальнасьцю, і з раніцы штурм аднавіўся. Так прайшлі яшчэ адзін дзень, яшчэ адна ноч, новы дзень і новая ноч. Я цалкам перастаў існаваць. Ува мне засталося толькі адно жаданьне — залезьці на сьценку. Пазногці паламаліся і крывавілі, пальцы распухлі, да ночы я звычайна змучваўся так, што ўжо і па шчыце ня мог залезьці зь першага разу. Я зрываўся, падаў, уставаў і зноўку лез да лямпачкі, як лезе на сьвятло жамяра. Я ужо нічога не адчуваў — ані болю, ані холаду, ані голаду, — было толькі адно жаданьне, якое існавала звонку мяне і па-за мной: залезьці на тую клятую сьценку, да гэтай чортавай лямпачкі. Я нават не разумеў ужо, нашто мне гэта трэба, і таму, калі на чацьверты дзень, цаною неверагодных намаганьняў, узмахаў, штуршкоў і скачкоў, я апынуўся раптам пад стольлю, учапіўшыся мёртвай хваткай у краты нішы, я зразумеў, што трэска з анучкай на канцы даўно выпала ў мяне з зубоў і валялася на падлозе. Гэтак і вісеў я, учапіўшыя ў тыя клятыя краты, за дзесяць сантымэнтаў ад лямпачкі, і плакаў.
Вядома ж, я ня мог успомніць, якая менавіта камбінацыя рухаў падкінула мяне на гэтую лямпачку. Галоўнае — мэта была дасягальнай. Для мяне, з маім ростам, сіламі і здольнасьцямі да альпінізму, гэта было дасяжна. А таму яшчэ два дні сышло на штурм. Так, да канца пятага дня я дабіўся перамогі, поўнай і канчатковай перамогі. І не было ў маім жыцьці большага дасягненьня, большай перамогі, якой мог бы я ганарыцца так, як гэтай. Штодня потым, па тры разы на дзень, караскаўся я на гэтую сьценку, каб прыкурыць маленькую самакрутку махоркі. І стала гэта ўжо настолькі звычайнай справай, што нават не магло парушыць манатоннасьці майго жыцьця — звычайнага павольнага пагружэньня ў пакутлівае, аднастайна паўтаральнае нішто».
Уладзімеру Букоўскаму цяпер 70 гадоў, зь якіх прыкладна палову ён правёў у Савецкім Саюзе, а палову ў эміграцыі. На пачатку 1990-х Букоўскі вярнуўся ў Расею, і выступаў сьведкам на слуханьнях у Канстытуцыйным судзе ў справе «КПСС супраць Ельцына». Рыхтуючыся да слуханьняў, Букоўскі атрымаў доступ да гэтак званай «асаблівай папкі» з архіву прэзыдэнта Расеі -- сакрэтных дакумэнтаў ЦК КПСС і савецкага КГБ. Некаторыя з гэтых дакумэнтаў Букоўскі скапіяваў і пазьней апублікаваў. Ён кажа, што сярод рэчаў, якія яго зьдзівілі у тых дакумэнтах, былі найперш паводзіны заходніх палітыкаў у стасунках з камуністычным кіраўніцтвам СССР:
«Мы нядаўна апублікавалі дакумэнт пра тое, як сэнатар Джо Байдэн, цяперашні віцэ-прэзыдэнт ЗША, прыяжджаў у Савецкі Саюз у 1979 годзе і ў прыватнай размове ў ЦК сказаў: «Вы не зьвяртайце ўвагі, што мы робім пратэсты з нагоды дысыдэнтаў, палітзьняволеных – гэта мы робім для публікі. Вы скажаце «не», і мы гэтае «не» прымем». Такая вось адкрытая крывадушнасьць амэрыканскага сэнатара. Навошта ён гэта казаў? Думаў, што савецкія яго будуць за гэта больш любіць? Не, яны такімі рэчамі пагарджалі і не любілі людзей без прынцыпаў. Мы апублікавалі гэты дакумэнт у ЗША, але, вядома ж, ніякага ўплыву на вынікі выбараў ён ня меў».
Букоўскі тлумачыць, што на ягонае рашэньне зьехаць ужо з постсавецкай Расеі найбольш паўплывала адмова тагачаснага расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына правесьці суд над кампартыяй, накшталт Нюрбэрскага працэсу над кіраўніцтвам нацыстоўскай Нямеччыны. Без такога суду людзі, адказныя за савецкія злачынствы, засталіся ва ўладзе і атрымалі магчымасьці кантраляваць расейскі бізнэс.
На выбарах 2008 году Букоўскі спрабаваў вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, але расейская ЦВК не зарэгістравала ягоную кандыдатуру. Сам ён тлумачыць, што спрабаваў такім чынам прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да новых спробаў расейскай улады выкарыстоўваць карную псыхіятрыю супраць іншадумцаў. Паводле яго, вяртаньне карнай псыхіятрыі ў Расеі дагэтуль магчымае і нават лягічнае, бо тыя людзі, якія некалі ставілі хлусьлівыя дыягназы савецкім дысыдэнтам, захавалі свае пасады і дыплёмы.
Наведнікі сустрэчы пыталіся ў Букоўскага, якія асноўныя памылкі ён бачыць у дзеяньнях цяперашняй расейскай апазыцыі. Сярод такіх памылак ён назваў захапленьне партыйнай барацьбой ва ўмовах, калі партыі рэальна ня могуць стаць уплывовымі.
«Яны ў выніку пачынаюць канкураваць між сабой. То бок энэргія гэтых партыяў сыходзіць на барацьбу між сабой, а не з рэжымам».
А вось меркаваньне Ўладзімера Букоўскага наконт беларускай апазыцыі:
«Вашая апазыцыя вельмі актыўная – яе цяжка ў нечым папракнуць. Іх чуваць і на Захадзе, яны і ўнутры краіны ладзяць сур'ёзныя пратэсты. Лукашэнка ў нейкі момант быў цалкам «фігурай нон грата» ў Эўропе, яго нідзе не прымалі, і гэта было вынікам працы апазыцыі, якая вяла шмат кампаніяў з нагоды палітычных рэпрэсіяў. Яны робяць сваю справу, але не заўсёды зразумела, што рабіць з рэжымамі такога кшталту».
Падчас свайго жыцьця ў Брытаніі, дзе Букоўскі атрымаў ступень доктара біялёгіі і апублікаваў шэраг навуковых працаў у галіне нэўрафізіялёгіі, ён стаўся адным з найбольш пасьлядоўных крытыкаў эўрапейскай бюракратыі. Менавіта ён ужыў для Эўразьвязу іранічную назву EUSSR – ЭЗССР, Эўрапейскі зьвяз савецкіх сацыялістычных рэспублік. Але на сустрэчы з чытачамі ў праскай бібліятэцы Вацлава Гаўла ён патлумачыў свой сыход з навукова-дасьледчыцкай працы якраз скарачэньнем дзяржаўнага фінансаваньня фундамэнтальнай навукі. Паводле Букоўскага, шмат хто зь ягоных калегаў таксама пакінуў навуку, не жадаючы значную частку часу выдаткоўваць на пошукі грантаў для дасьледаваньняў. Таму я спытаўся, ці варта падтрымліваць прынамсі некаторыя сацыялістычныя прынцыпы ў дзяржаўнай палітыцы і ці бачыць ён нешта добрае ў сацыялізме?
«Добрага мала. Агулам гэтая канцэпцыя заганная, і даведзена, што яна не працуе. Я разумею, што ўрадам даволі цяжка абысьціся бяз гэтага. У іх агромністая колькасьць разбэшчаных людзей, якія прызвычаіліся не працаваць і атрымоўваць грошы. Спыніць гэта цяпер вельмі цяжка. Але чым менш яны гэта будуць рабіць, тым лепш. Я разумею, што рэзка, радыкальна цяпер гэта спыніць немагчыма. Але трэба хаця б скарачаць ролю дзяржавы ў жыцьці асобнага чалавека».

Your browser doesn’t support HTML5