Сытуацыю ў пасёлку Дружным адсочваю пяты год. Зрэшты, яна выйшла далёка за межы Пухавіччыны пасьля шматтысячных леташніх экалягічных мітынгаў і чарнобыльскіх шляхоў.
Пасяленцы з забруджаных пасьля аварыі раёнаў, што складаюць ільвіную частку з 9 тысяч тутэйшых насельнікаў, выходзілі пад лёзунгам «Хімічны Чарнобыль побач зь Менскам!» Тут знаходзіцца беларуска-кітайскае прадпрыемства «Август-Бел» — афіцыйна «па вытворчасьці сродкаў абароны расьлінаў», ці, як кажуць мясцовыя, «ядахімікатаў». Але гэтым разам прыехаў у Дружны пасьля нядаўніх паведамленьняў пра выбух у 2 цэху тутэйшай ЦЭЦ-5. Афіцыйныя асобы інфармацыю пра выбух абверглі і заявілі, што ўжо ў сярэдзіне сакавіка цэх ізноў запрацуе. Ля заводакіраўніцтва мужчына яўна не ў працоўным адзеньні мне раздражнёна кінуў:
Спадар: «Адключыўся трансфарматар — якая праблема? І ўвогуле, у нас ёсьць Міністэрства энэргетыкі, Менскэнэрга — чаму вы да іх ня зьвернецеся? Навошта бударажыць, пытаньні ўздымаць?»
Пад’ехаў спадар Сяргей Абразоўскі, лідэр заснаванай ім грамадзкай арганізацыі «Экаліга». Паводле ягонай інфармацыі, у 2 цэху ЦЭЦ «паляцела» турбіна. І ня толькі:
Абразоўскі: «Аварыя ў блёку нумар адзін — выйшаў са строю трансфарматар. Як хутка адновяць, хто можа пракамэнтаваць, ня ведаю...»
Акурат зь менскімі камэнтарамі сытуацыі прыехаў я сам. Кажа спадар Віктар Талмачоў, кандыдат фізыка-матэматычных навук, які 30 гадоў адпрацаваў у сыстэме цеплазабесьпячэньня.
Карэспандэнт: «Чаму 2 цэх мадэрнізавалі кітайцы і ці былі яны патрэбныя?»
Талмачоў: «Нашы спэцыялісты цалкам маглі зрабіць з дапамогай расейскіх, у якіх вялізны вопыт вырабу падобнага абсталяваньня. Але быў перададзены кітайцам, які маюць усяго 15-гадовы вопыт эксплюатацыі такіх складаных аб’ектаў. Гэта было палітыка-эканамічнае рашэньне. ЦЭЦ-5 прапаноўвалі мадэрнізаваць сумесна БелЦІ — цеплаэнэргэтычны інстытут — і БелНІЦіэнэргапрам. Запатрабавана была вялікая сума — нашы спэцыялісты таксама хацелі атрымаць вялікія грошы. Кіраўніцтва краіны абурылася на айчынных вытворцаў і пагадзілася на паслугі кітайцаў па цане ўдвая меншай. Але аматар таннага плаціць утрая даражэй. Кітайскі бок ня можа забясьпечыць адпаведную якасьць. У выніку на ЦЭЦ-5 здарыліся дзьве аварыі на абедзьвюх турбінах, якія яны мадэрнізавалі. Аварыі з-за вялікай хуткасьці кручэньня вала турбіны прыводзяць да цяжкіх наступстваў...»
Нагадваю суразмоўцу: улады пасьпяшаліся паінфармаваць, што ўжо ў сярэдзіне сакавіка аварыя будзе ліквідаваная.
Талмачоў: «Малаверагодна. Узмоцненымі тэмпамі гэта мо й можна зрабіць, але гэта будзе суправаджацца зьніжэньнем якасьці...»
Карэспандэнт: «На які час могуць аказацца беспрацоўнымі некаторыя насельнікі Дружнага?»
Талмачоў: «Кітайцы ў закрытым рэжыме эксплюатуюць аб’ект, і кантраляваць гэты працэс даводзіцца з боем — чуеш у калідорах БелЦІ і БелНІЦІэнэргапрама. Зойме каля паўгода, калі якасна і з прыцягненьнем нашых спэцыялістаў...»
Фактычна сказанае пацьвердзіў галоўны інжынэр ЦЭЦ-5, спадар Вячаслаў Шаманоўскі, зь якім зьвязаўся напярэдадні эфіру.
Шаманоўскі: «Была наша дэлегацыя ў Кітаі, правялі перамовы, склалі графік аднаўленьня...»
Карэспандэнт: «Канкрэтных тэрмінаў называць ня будзем?»
Шаманоўскі: «Пакуль не, незразумела яшчэ. Улагоджаныя пытаньні па фінансах — кітайцы прызналі сваю віну. Дапушчаныя пралікі ў часе наладачных працаў, і яны цалкам за свой кошт будуць аднаўляць абсталяваньне...»
Карэспандэнт: «Па тэрмінах таксама не дамовіліся?»
Шаманоўскі: «Так. А першы цэх у плянавым рамонце знаходзіцца, паводле графіку. Няма ані пацярпелых, ані з заробкамі праблемаў, ані зь цеплаэнэргаспажываньнем — стабільна станцыя працуе...»
Літаральна за некалькі соцень мэтраў ад ЦЭЦ-5 — платы памянёнага «Август-Бела». Да іх падступаюць калгасныя палеткі і звалка на 4 га, дзе амаль 5 год таму мы са спадаром Абразоўскім знайшлі тры 30-літровыя бочачкі зь сіняватай вадкасьцю на дне. Разам узгадваем, як усё было.
Абразоўскі: «Напісана „фармікадаксід 85% канцэнтрацыі“. Гэта мурашыная кіслата — тут знакі, што пажаранебясьпечна, нельга, каб на рукі трапляла, і разьядае рэчывы — 3–8 катэгорыі небясьпекі...»
Карэспандэнт: «Во на этыкетках — «Made in China...»
Абразоўскі: «Гэтаz поскудзь усё патруціць у ваколіцы. Ты ж калі жука труціш — 1 грам дадаеш. А тут 30 літраў — жах! Звалка ў месцы, дзе выходзяць грунтовыя воды — бачыце, колькі сьмецьця ў іх плавае. Каністры былі на беразе. У іх каля 100 грам засталося. Мы знайшлі 3 каністры, рабочы сказаў, што іх было каля 300...»
Стукаем у вагончык, які адчыняе заспаны вартаўнік Васіль Бунякоў.
Карэспандэнт: «Колькі машын удзень цяпер прыходзіць на звалку?»
Бунякоў: «17–18. Ёсьць па 10 і па 16 тон грузаў — кантэйнэры, у гэтых мяхах цэляфанавых. Бульдозэр раўнуе штодзень, акрамя суботы і нядзелі — прывезьлі і адразу да бар’ера, напалову катлаван запоўнены. Мне плацяць паўтара мільёна, а дзяжуру з 8 раніцы да 9 вечара...»
Тут жа разам зь Сяргеем Абразоўскім падсумоўваем шматгадовае змаганьне за экалёгію Дружнага.
Абразоўскі: «Дасягнулі многага. На звалцы пасьля нашых выездаў навялі вонкавы парадак. Мы ня ведаем, наколькі ён дзейсны і кантралюецца, бо ўсё, што вывезьлі, засыпаецца тэхнікай. Купілі яны ачышчальныя збудаваньні, хоць і для нафтапрадуктаў, але адстойвацца будуць. Цягам гэтага часу кіраўніцтва заводу і мясцовая адміністрацыя былі ў напрузе, вымушаныя былі будаваць паводле сучасных тэхналёгіяў. Бо хто кантралюе прадпрыемства? Калі я спытаў пра гэта ў аблупраўленьні прыродаахоўным, мне сказалі, што кантралюе сама заводзкая лябараторыя — самі палім, самі кантралюем. Ёсьць падобнае хімічнае прадпрыемства „Франдэсса“ ў Бярозе, ёсьць у іншых гарадах. Яны павінны былі б самі выплаціць пэўныя сумы Міністэрству прыродааховы, каб яно арганізавала атэставаную лябараторыю, якая магла б праводзіць незалежную экспэртызу. А калі прадпрыемства само сябе кантралюе, што дырэктар загадае, тое і напіша лябараторыя...»
Карэспандэнт: «Спадар Сяргей, чаму прадпрыемства, якое, як заяўлена, нейкія ўгнаеньні вырабляе, было пераведзена на ўзроўні Саўміну ў рэжым сакрэтнасьці?»
Абразоўскі: «Таму што яны не маглі патлумачыць, якую шкоду прынясе прадпрыемства цяпер і ў будучыні. Напрыклад, зь Міністэрства прыродных рэсурсаў выступаў спадар Андрэеў, які сказаў, што „Август-Бел“ ніякіх выкідаў у атмасфэру рабіць ня будзе — 100 кіляграмаў попелу, і ўсё. Тут падземны вялікі вадаём, і, думаю, у яго прабіваюцца атручаныя грунтовыя воды. Прадпрыемства прылягае да платоў ЦЭЦ-5. І калі здарыцца аварыя, пад пагрозай апынецца тысячны калектыў. Я неаднаразова сыгналізаваў, у тым ліку ў Міністэрства аховы прыроды, што прадпрыемства скідае невядомую вадкасьць у мэліярацыйныя каналы ў месцах, дзе вада выходзіць на паверхню. Аднак, нягледзячы на дасланыя фатаздымкі, атрымаў адказ — „факт не пацьвердзіўся“. Тым ня менш прадпрыемства скідала вадкасьць праз пажарныя рукавы дыямэтрам 100 мілімэтраў. Гэта ўсё рабілася ноччу, драпежна. Я набраў ваду з крыніцы, паспрабаваў здаць на аналіз, заплаціў мільён васямсот, але сказалі, што павінны выехаць самі, зрабіць адбор пробаў. Ці езьдзілі сюды, невядома — усё спускаецца на тармазах. А вядома адно — нягледзячы на настроі насельнікаў, прэзыдэнт дазволіў пашырыць прадпрыемства. Непасрэдна да платоў падыходзяць тут палеткі. Улетку здымалі, як каласілася жыта, якім мо кормяць жывёлу, мо ідзе на хлеб, але калгас ня мае магчымасьці дасьледаваць. Прыяжджалі працаўнікі Пухавіцкага райвыканкаму і санстанцыі, якія бадзёра сказалі, што досьледы праводзіліся. На пытаньне, ці ёсьць у краіне лябараторыя на вызначэньне фуранаў ды дыяксінаў у паветры, мне прапанавалі застацца пасьля. Калі раней работнікі заводу давалі нам інфармацыю, дык цяпер у кантракце работніка заводу ёсьць пункт, што за выдачу інфармацыі аб працы заводу яны будуць звольненыя...»
* * *
Пра экалягічныя наступствы для здароўя дружненцаў неяк расказала мне адзіная абраная тут незалежна ад уладаў дэпутат пассавету, спадарыня Натальля Рычард.
Рычард: «Тыя, хто працуюць на „Август-Бел“ — у некаторых пачаліся праблемы са здароўем. У іх выпадаюць зубы, казалі, што будуць звальняцца. Ня думаю, што шалёныя мільёны маюць, а здароўя ні за якія грошы ня купіш! Ёсьць людзі, якім за 50 — пыхкаюць, нос закладзены. Часам на працу ідзем і не разумеем, адкуль гэты пах...»
За некалькі кілямэтраў ад пасёлку спыняемся ў мікрараёне Засьвятое — так называлася і старажытная вёска на яго месцы. Жылыя дамы будуюцца проста на дрыгве. За сотню мэтраў ад іх — завод камбікармоў і дзьве недабудаваныя двухпавярхоўкі. Хударлявы мужчына нэрвова смаліць ля пад’езду насупраць.
Карэспандэнт: «Чаму ён не жылы?»
Лапачоў: «Фінансаваньне перапынілася, грошай няма — ужо гадоў 12. Жыхарам давалі кватэры з умовай, каб самі зрабілі рамонт — пафарбавалі, паклеілі шпалеры. Жыхары не пагадзіліся, хоць усе кватэры разьмеркаваныя...»
Падзяліўся суразмоўца і сваімі ўражаньнямі ад жыцьця «на дрыгве».
Лапачоў: «Спыніцеся вы, дрыгва больш паветра выдзяляе, чым увесь Менск ваш! Дрыгва — гэта лёгкія, усе выдатна пачуваюцца. Я жыву і радуюся, грыбы, возера. Нікуды не зьбіраюся пераяжджаць...»
Карэспандэнт: «Вы ў нас дысануеце, бо я запісваў людзей, у якіх выпадаюць зубы і валасы...»
Лапачоў: «Панапісваюць ерунды ўсякай. Мне 53, тут 20 гадоў. Завуць Аляксандар Лапачоў...»
Дагэтуль я ўжо пагутарыў з былым вайскоўцам Мікалаем Мікалаевічам, вартаўніком заводу камбікармоў.
Мікалаевіч: «Вецер сюды — сьнег увесь чорны, на фільтрах не стаяць ачышчальнікі. Атамка б была — мо было б і лепш...»
Абразоўскі: «Ніколі на дрыгве не будавалі — гэта дрэнная энэргія. А тут даюць землі пры тым, што ў навакольлі ёсьць пустыя. Бо ўчасткі падзеленыя паміж начальнікамі — аформленыя на маму, тату, свата, брата. Быдла — у дрыгву! Пасёлку больш за 20 гадоў, а дрэвы не растуць, бо пабудавана на дрыгве, выбраны грунт і засыпана ўсё пяском...»
З другога паверху нашу размову, аказалася, уважліва слухала пажылая кабета — пэнсіянэрка, спадарыня Ніна Карняйчук.
Карняйчук: «Тут яшчэ асаблівай дрыгвы няма. Як атамную будавалі, пасушылі. Адзін раз падтапіла падвалы. Гароды не вырошчваем. Ад заводу камбікармоў калі нясе, дык пшаніцай...»
Карэспандэнт: «Ну, а пра экалёгію дрэнную ад „Август-Бела“ чулі?»
Карняйчук: «У нас у газэтах ня пішуць. А мы ўсе здаровыя, і дзеці...» (Сьмяецца.)
На плошчы, ля абэліску ў гонар заснаваньня Дружнага стаім разам зь Сяргеем Абразоўскім і яго паплечніцамі, спадарынямі Аленай Буткоўскай ды Аляксандрай Даніленкай.
Абразоўскі: «Няма новага мысьленьня, а ў барацьбе павінен быць запал!»
Карэспандэнт: «У Дружным актывісты экалягічнага руху стаміліся?»
Абразоўскі: «Так, людзі стаміліся ад бессэнсоўнасьці барацьбы з уладай, якая акупіравала гэту мясцовасьць і паводзіць сябе як захопнік. Ярмошына кажа, што на сёньняшні дзень трэба прыбраць мясцовыя саветы. Так, яны нічога не вырашаюць, не выбіраюцца, а прызначаюцца, уваходзяць туды людзі, якія здольныя толькі падпарадкоўвацца, ня здольныя ацаніць сытуацыю сёньня і на заўтра. Пры нармальных умовах гэтых людзей ніводзін жыхар ня выбраў бы. Можна сьмела аж да райсавету вымятаць усіх мятлой. Але сам Цэнтравыбаркам прызначаны і вядзе сабе пахабна!»
Карэспандэнт: «Што, на ваш погляд, будзе з Дружным ?»
Даніленка: «Нічога добрага нас не чакае, бо ніякага кантролю не існуе...»
Будкоўская: «Адзінае — ёсьць такая шалёная вера, што сьветам правяць ня тыя законы, што падпісваюць людзі, а ёсьць вышэйшыя, боскія. І што зямля — жывая істота, будзе рэагаваць, ня дай божа, узрывацца...»