Беларусь разам з Кубай і Іранам далучылася да жалобы па прэзыдэнце Вэнэсуэлы Уга Чавэсу. Жалоба доўжыцца тры дні, скасаваныя забаўляльныя перадачы на тэлеканалах, прыспушчаныя сьцягі на дзяржустановах, сарванае адзначэньне 8 сакавіка ў дзяржаўных арганізацыях.
У гісторыі незалежнай Беларусі не было прэцэдэнтаў, каб дзейнічала жалоба па памерлым замежным кіраўніку.
Найбольш крытыкі выклікала адмова кіраўніцтва Беларусі далучыцца да жалобы па ахвярах Смаленскай авіякатастрофы 2010 году, у якой загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і каля сотні прадстаўнікоў польскай эліты. Жалоба тады была абвешчаная ў Літве, Расеі, Латвіі, іншых краінах Эўропы. Аляксандар Лукашэнка на пахаваньне прэзыдэнта Качыньскага ў Кракаў не паляцеў. Ён толькі запаліў у менскім касьцёле сьвечку ў памяць ахвяр авіякатастрофы.
Не была абвешчаная ў Беларусі жалоба і пасьля сьмерці папы рымскага Яна Паўла другога ў 2005 годзе. Лукашэнка не паехаў на пахаваньне пантыфіка.
Ня езьдзіў Аляксандар Лукашэнка на пахаваньне былых прэзыдэнтаў Вацлава Гаўла ў Чэхію, Альгірдаса Бразаўскага ў Літву, Гейдара Аліева ў Азэрбайджан, Сапармурата Ніязава ў Туркмэністан. Лукашэнка езьдзіў толькі на пахаваньне былога прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына ў 2007 годзе.
У адрозьненьне ад трохдзённай жалобы па Чавэсу, агульнанацыянальная жалоба па ахвярах тэракту 2011 году ў менскім мэтро доўжылася адзін дзень, жалоба па ахвярах цісканіны ў падземным пераходзе мэтро «Няміга» ў 1999 годзе цягнулася два дні.
Нацыянальная жалоба не абвяшчалася па ахвярах выбуху на Пінскдрэве ў 2010 годзе, ахвярамі якога сталі 14 чалавек, і пажару ў Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце, пад час якога загінулі 30 чалавек.