Улады Паўночнай Карэі пашырылі тэрыторыю аднаго з лягераў для палітвязьняў.
Аналіз новых спадарожнікавых здымкаў лягеру для палітвязьняў № 14, які месьціцца за 70 кілямэтраў на поўнач ад Пхэньяну, сьведчыць, што да тэрыторыі лягеру далучылі прылеглую цясьніну.
Па пэрымэтру цясьніны зьвіліся збудаваньні, падобныя на вартавыя вежы і КПП.
На думку экспэртаў правабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя», такую актыўнасьць можна назваць пашырэньнем лягеру, які існуе ці стварэньнем новага лягеру.
«Узмацьненьне жорсткасьці кантролю на прылеглых да лягера тэрыторыях паказвае, да якой ступені рэпрэсіі і абмежаваньне свабоды перамяшчэньня ў КНДР сталі штодзённымі зьявамі», — паведамляецца на сайце Міжнароднай амністыі
Прадстаўнікі правабаронцай арганізацыі заклікаюць ААН стварыць незалежную камісію, каб расьследваць парушэньне правоў чалавека ў КНДР.
У студзені вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Нэві Пілэй заявіла, што ў лагерах КНДР ўтрымліваюцца каля 200 тысяч палітвязьняў.
Улады Паўночнай Карэі адмаўляюць наяўнасьць такіх лагераў, нагадвае РІА «Новости».