У Літве выказваюцца меркаваньні, што жорсткае забойства аднаго зь лідэраў беларускай дыяспары Рамана Вайніцкага можа быць зьвязанае зь інтарэсамі ў Літве трэцяй краіны — Расеі.
У інтэрвію тэлеканалу LNK літоўскі парлямэнтар Арвідас Анушаўскас заявіў, што жорстка забіты ўначы 5 сакавіка ў Вільні Раман Вайніцкі мог замінаць Расеі ў спробах аб’яднаць нацыянальныя мяншыні супраць літоўскай дзяржавы і яе нацыянальнай палітыкі.
«Расея імкнецца аб’яднаць усе нацыянальныя супольнасьці ў Літве супраць „дрэнных літоўскіх законаў“, якія прымаліся апошнім часам ў сфэры культуры і адукацыі. Тут вельмі ясныя інтэрэсы трэцяй краіны. А ён вельмі канкрэтна выступаў ня раз супраць гэтых спробаў, пазыцыя Рамана Вайніцкага была выказаная заўсёды вельмі ясна», — адзначыў Арвідас Анушаўскас, сябра парлямэнцкага камітэту нацыянальнай бясьпекі Літвы, які ў часе папярэдняй кадэнцыі кіраваў гэтым камітэтам у Сойме.
Раман Вайніцкі быў прэзыдэнтам Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы і кіраўніком клюбу аматараў беларускай культуры «Сябрына», сёлета ён быў абраны віцэ-старшынём Рады нацыянальных супольнасьцяў Літвы пры Міністэрстве культуры Літвы. Цягам апошняга году ён ня раз выказваўся ў прэсе супраць спробаў далучыць беларускую дыяспару ў Літве да пратэстаў і грамадзкіх і палітычных акцыяў супраць законаў Літвы ў сфэры адукацыі і культурнай дзейнасьці нацыянальных мяншыняў.