Зьмена ўлады ў Вэнэсуэле пасьля сьмерці прэзыдэнта Уга Чавэса можа пайсьці драматычным шляхам.
Гэтага не выключаюць экспэрты, апытаныя расейскім агенцтвам «Прайм».
Перад ад’ездам на Кубу Чавэс назваў імя свайго магчымага пераемніка — віцэ-прэзыдэнта, кіраўніка МЗС Нікаласа Мадура.
Мадура яшчэ лявейшы, чым Чавэс, і ў выпадку яго прыходу да ўлады «асаблівых зрухаў чакаць ня варта», кажа намесьнік дырэктара Інстытуту Лацінскай Амэрыкі РАН Уладзімер Судараў. «Але і апазыцыя, і тыя, хто падтрымлівае Чавэса, агрэсіўныя адны да адных, кампраміс малаверагодны».
У аўтарытарных краінах, якія страцілі лідэра, звычайна падзеі разьвіваюцца ў залежнасьці ад наяўнасьці апазыцыі, адзначае кіраўнік Фонду нацыянальнай энэргабясьпекі Канстанцін Сіманаў: «Калі яе няма, як у Лібіі, краіна патанае ў хаосе. У Вэнэсуэле апазыцыя ёсьць, і яна цалкам канкурэнтаздольная». Ён не выключае, што апазыцыя можа лёгка прыйсьці да ўлады.
Гендырэктар расейскага Інстытуту нацыянальнай энэргетыкі Сяргей Правасудаў лічыць вельмі верагоднай барацьбу паміж прыхільнікамі антыамэрыканскай пазыцыі Чавэса і яго апанэнтамі. Ён лічыць, што «самым страшным варыянтам гэтай барацьбы можа стаць грамадзянская вайна».
Намесьнік дырэктара Інстытуту Лацінскай Амэрыкі Барыс Мартынаў у эфіры радыё «Коммерсант FM» адзначыў, што барацьба за прэзыдэнцкую пасаду будзе жорсткай. Апазыцыя назьбірала ўжо досыць сілы і змагла на апошніх выбарах вылучыць адзінага кандыдата. «То бок у апазыцыі заснавана пэўная аснова, і яна яе можа выкарыстаць».
Вялікая верагоднасьць, што новая ўлада абыдзецца з расейскімі інвэстарамі гэтаксама, як Чавэс калісьці з амэрыканскімі — выганіць з краіны без кампэнсацыі, мяркуе Канстанцін Сіманаў.