Чым кіраваўся Камітэт і якія наступствы гэта можа мець? Пра гэта — у перадачы «Свабода бяз гальштукаў» разважаюць старшыня БХК Алег Гулак, Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Камітэт правоў чалавека ААН адмовіў Сяргею Каваленку ў прызнаньні парушэньня яго грамадзянскіх і палітычных правоў.
Чым кіраваўся Камітэт і якія наступствы гэта можа мець?
Пра гэта — у перадачы «Свабода бяз гальштукаў» разважаюць старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, а таксама Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Навумчык: На сайце Свабоды шмат камэнтароў на гэтую тэму — і цяпер, калі ёсьць рашэньне Камітэту правоў чалавека ААН, і раней, калі «Міжнародная Амністыя» не прызнала Каваленку вязьнем сумленьня, бо ён аказваў супраціў міліцыі. Калі вярнуцца да гэтага прынцыпу «негвалтоўнага супраціву» — дык ці правільна я тады разумею, што калі міліцыя хапае нейкага актывіста, ён павінен, прабачце за выраз, «скласьці лапкі», ніяк не супраціўляцца, хай мяне бьюць, хай мяне галавой лупяць аб ашфальт, ня дай Бог пальцам дакрануцца да супрацоўніка міліцыі — бо інакш гэта «гвалтоўны супраціў». Так гэта?
Гулак: Разумееце, тут кожны выбірае тое, што яму рабіць. Праваабаронцы кажуць — і на гэтым пабудавана ідэя правоў чалавека — і тут я магу ўзгадаць Гандзі, і ягоныя прынцыпы, камусьці гэта можа падабацца, камусьці — не, але мы грунтуемся на гэтым: нельга адказваць сілай на сілу. Нельга станавіцца на адну дошку з тым, хто займаецца гвалтам. І канешне, вялікае пытаньне — у чым абвінавачваюць, і як даказваюць, і якім чынам гэта можна патлумачыць астатнім. Але пытаньне доказаў — асобная праблема.
Навумчык: Парушэньне нацыянальных правоў — скажам, права на адукацыю на роднай мове, ці права на нацыянальныя сымбалі, — такія правы Камітэт правоў чалавека ААЕН і праваабарончыя арганізацыі вызнаюць як фундамэнтальныя чалавечыя правы, альбо гэта імі адсякаецца?
Гулак: Тут трэба карыстацца тым каталёгам правоў, які замацаваны ў Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Нацыянальных правоў як такіх не існуе. Права карыстацца сваёй мовай — гэта ўжо са сфэры культурных правоў, гэта Пакт аб сацыяльна-эканамічных і культурных правах. У дадзеным выпадку гаворка ішла, што чалавек мае права на выказваньне свайго меркаваньня. І ў дадзеным выпадку для Камітэту няма розьніцы, гэта меркаваньне па нацыянальных перакананьнях альбо гэта выказваньне кшталту таго, як выказваліся «Pussy Riot».
Навумчык: Юры, глядзіце, цяпер Камітэт ААН прыняў рашэньне, раней «Міжнародная амністыя» не прызнала Каваленку (між іншым, і Аўтуховіча, здаецца, таксама ў свой час) — вязьнем сумленьня. У канкрэтнай беларускай сытуацыі: як гэта можа быць успрынята ў масавай сьвядомасьці, і ці не дае гэта афіцыйнай прапагандзе козыры кшталту: паглядзіце, Каваленка — не прызнаны. Альбо: вас калі будуць разганяць на Плошчы, вы не супраціўляйцеся! Не супраціўляйцеся работнікам міліцыі! Бо інакш вас «Міжнародная амністыя» нават вязьнем сумленьня не прызнае...
Дракахруст: На мой погляд, якраз моц і «Міжнароднай амністыі», і Камітэтe па правах чалавека ААН палягае ў тым, што яны не зьяўляюцца адвакатамі пэўных палітычных сілаў. Ці то апазыцыі, ці то ўлады. І якраз такія выпадкі, яны аслабляюць імпэт афіцыйнай прапаганды. Афіцыйная прапаганда кажа: ай, дык яны проста абараняюць апазыцыю, што б тая не рабіла, хоць там страляць будзе! Яны на баку апазыцыі заўсёды. А такія рашэньні паказваюць, што зусім не заўсёды. Парадокс якраз палягае ў тым, што моц такіх праваабарончых арганізацый менавіта ў фармальным падыходзе. Чалавек мае права. Што ён кажа, ці мае ён рацыю ў тым, што ён кажа, ці сьвятая справа, за якую ён выступае — гэта праваабаронцаў не цікавіць... Што тычыцца таго, што Вы сказалі наконт гвалту — ну, Алег, на мой погляд, правільна сказаў: гэта вырашаць самому чалавеку