Ута Цапф, якая шмат гадоў ачольвае працоўную групу ў справах Беларусі ў парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, пакідае сваю пасаду.
Выказваньні Уты Цапф пра сытуацыю ў Беларусі.
Падтрымка Міколу Статкевічу
«Мы ведаем, што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны маральны, псыхічны і фізычны ціск. Глыбока закранулі нас два няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з табой у калёніі. Моцныя рэпрэсіі і ціск зазнаў ня толькі ты, але і твая сям’я. Тым ня менш ты стойка перанёс гэта і змог захаваць свае палітычныя перакананьні і пазыцыю для будучыні Беларусі. Гэта не зьмянілася нават пасьля таго, як у студзені гэтага года ты быў асуджаны на тры гады ўзмоцненага турэмнага рэжыму».
14.05.2012. Ліст да былога кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча
«Статкевіч асуджаны з надуманых прычынаў»
«Статкевіч асуджаны з надуманых прычынаў. (...) Абвінавачваньне аргумэнтавала гэта недастатковым выпраўленьнем і адсутнасьцю турэмнага нумару на вопратцы палітвязьня... Насамрэч на Статкевіча аказваецца далейшы ціск з-за таго, што ён адмаўляецца прызнаць сваю віну і накіраваць зварот да прэзыдэнта Лукашэнкі».
«Адносіны зь Беларусьсю практычна замарожаныя»
«Спыненьне дзейнасьці прадстаўніцтва — яшчэ адно сьведчаньне росту ізаляцыі краіны. Разам зь іншымі актуальнымі паведамленьнямі зь Беларусі гэты вельмі трывожны сыгнал пра далейшае абвастрэньне сытуацыі, якога мы так баяліся. (...) Мы мала што можам зрабіць у цяперашняй сытуацыі, бо адносіны зь Беларусьсю практычна замарожаныя».
«Менск паказаў, што ён аддае перавагу ізаляцыі перад дэмакратычным дыялёгам»
«Мы заклікаем улады ў Менску вызваліць усіх палітычных зьняволеных (...) Зьняволеньнем апазыцыянэраў і адмовай у выдачы візаў міжнародным экспэртам і праваабаронцам Менск паказаў, што ён аддае перавагу ізаляцыі перад дэмакратычным дыялёгам. Мы зь нецярпеньнем чакаем ад уладаў зьмены курсу».
Водгук на прысуды Статкевічу і Вусу
«Мы асуджаем несправядлівыя прысуды і патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі».
«Лукашэнка жорстка помсьціць»
«Лукашэнка жорстка помсьціць (...) Рэпрэсіі набылі нябачаныя дагэтуль маштабы. Ёсьць асьцярога, што многія людзі, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ці падтрымалі выбар апазыцыйных палітыкаў, страцяць працу, будуць выключаныя з унівэрсытэтаў і будуць адчуваць іншыя зьдзекі. (...) Ім і сем’ям палітзьняволеных мы абавязаныя дапамагчы. Важна міжнароднае назіраньне за працэсам».
Выступала за нэўтральнае расьсьледаваньне падзеяў 19 сьнежня 2010 году
«Мы сутыкаемся з жахлівымі абвінавачаньнямі, якія, на нашу думку, беспадстаўныя. Мы ня лічым прымальным тое, што там адбывалася і адбываецца: ператрусы працягваюцца, відаць, усе кандыдаты ў прэзыдэнты атрымаюць абвінавачаньні, іх прыхільнікаў кідаюць за краты і ім пагражаюць тэрміны ад 5 да 15 гадоў».
Пра ўдар па збліжэньні з Эўропай
Ператрусы, арышты, звальненьні з працы, пагрозы на адрас родных і блізкіх апазыцыянэраў — гэта «прамы ўдар па курсу на збліжэньне з Эўропай».
«У нас больш няма пугі, а пернікі яны ня хочуць браць, таму мы сёньня ў разгубленасьці».
«Ня трэба жывіць ілюзій»
«Беларусі ня трэба жывіць ілюзій. У бліжэйшай будучыні для Беларусі ня можа быць эканамічных перавагаў бяз важкіх рэформаў і іх ажыцьцяўленьня».
12.03.2009. Брыфінг па выніках візыту дэлегацыі АБСЭ ў Менск.
Жыцьцё апазыцыі «стала крыху лягчэйшым»
«Цягам апошніх двух гадоў дыялёг паміж Беларусьсю і АБСЭ быў крыху складаны. Але цяпер мы адчуваем, што справы ідуць значна лягчэй і прасьцей. А дыялёг з прадстаўнікамі парлямэнту і адміністрацыі ідзе больш жвава і карысна. І калі ўчора мы размаўлялі з прадстаўнікамі апазыцыі і недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў, то адчулі, што і іхнае жыцьцё стала крыху лягчэйшым. Хоць трэба адзначыць, што прагрэс мог быць і больш заўважны, натуральна. (...) Вядома, нельга сказаць, што адбываюцца радыкальныя зьмены да лепшага. На маю думку, гэта хутчэй невялікі поступ, крок за крокам, чым нешта радыкальнае. Але вельмі важна, што Беларусь пачала перамовы зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пра зьмяненьне выбарчага заканадаўства. І я спадзяюся, што зьмены зробяць ня толькі ў Выбарчым кодэксе, але і ў практыцы яго ўжываньня. Я думаю, гэта добрая прыкмета».
11.03.2009. Брыфінг па выніках візыту дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менск
У афіцыйнага Менску ня танга, а ча-ча-ча
«Наведаньне міністрам Мартынавым канфэрэнцыі па бясьпецы і ягоныя далейшыя перамовы ў Бэрліне прасыгналізавалі пра гатовасьць краіны да дыялёгу з Эўропай. (...) Мартынаў сказаў: „It takes two to tango“ („каб станцаваць танга, трэба двое“). Так, сапраўды. Аднак тое, што цяпер назіраецца паміж эўрапейскімі краінамі і Беларусьсю, нагадвае хутчэй ча-ча-ча ці нейкія скокі. (...) Аднак толькі дэмакратычныя рэформы ў гэтай краіне змогуць стварыць сапраўдныя падставы для супрацоўніцтва з Эўропай, для паляпшэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва і да выйсьця са стану ізаляцыі, у якую Беларусь сама ж сябе загнала. (...) Нямеччына, як і Эўразьвяз, хоча працягнуць руку Беларусі. Ініцыятыва Бундэстагу адносна зьніжэньня кошту візаў — свайго роду каменьчык у гэтым мазаічным працэсе. Гэта свайго роду галоўная заяўка на дыялёг, заяўка на танец, але на такі, як танга».
Пра кошты шэнгенскіх візаў
«Мы хочам, каб маладыя людзі, студэнты, мастакі, навукоўцы, журналісты, праваабаронцы, каб прадстаўнікі гэтых групаў, калі гэта магчыма, змаглі б наведваць эўрапейскія краіны не па такіх высокіх візавых коштах. Інакш людзі гэтай краіны ня будуць мець правільнага ўяўленьня пра тое, што адбываецца ў сьвеце».
У чаканьні дыялёгу ўладаў і грамадзянскай супольнасьці
«Мы чакаем ад беларускай адміністрацыі адкрытага дыялёгу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю... У якасьці наступных крокаў лічым неабходным вызваленьне палітычных вязьняў, лібэралізацыю цяперашняга рэпрэсіўнага заканадаўства ў дачыненьні да няўрадавых арганізацыяў, палітычных партыяў і СМІ».
Пра выбарчае заканадаўства — «вернемся да гэтай праблемы пазьней»
«Кожная дзяржава мае свой час для разьвязваньня сваіх пытаньняў — прынамсі, Выбарчага кодэксу. Я спадзяюся, што мы яшчэ вернемся да гэтай праблемы пазьней. З другога боку, нават калі б выбарчае заканадаўства не зьмянілася, але выконвалася ў поўным аб’ёме, дык і гэта было б вялікім прагрэсам у заканадаўчай сыстэме Беларусі й дапамагло б зрабіць працэс больш празрыстым і справядлівым. І вынік быў бы лепшы».
«Гэта можа азначаць пачатак дыялёгу»
«Нарэшце працоўная група па Беларусі і дэлегацыя Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ арганізавалі сэмінар. Прадстаўнікі дэлегацыі Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і рабочай групы па Беларусі, прадстаўнікі адміністрацыі, розных эўрапейскіх арганізацый і шэраг прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі возьмуць удзел у дыскусіі. Для мяне было нечакана, што нарэшце гэта атрымалася. І, я думаю, гэта можа азначаць пачатак дыялёгу паміж усімі грамадзкімі сіламі ў Беларусі і эўрапейцамі».
15.03.2007. Напярэдадні сэмінару «Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках эўрапейскай стратэгіі суседзтва»
«Мы гатовыя весьці крытычны дыялёг»
«У свой час быў распрацаваны плян стратэгіі „крок за крокам“. Гэта плян Эўразьвязу, і мы выклалі тады сваю пазыцыю: што можна прапанаваць Беларусі й на якіх умовах. Гэты плян прапанавалі беларускаму ўраду, але ён не зрабіў нейкіх канкрэтных крокаў. Таму ценявы плян можна разглядаць як другі этап. Ён вырас зь першага і быў дапрацаваны. (...) Мы гатовыя весьці — і будзем весьці далей — крытычны дыялёг. І тут нельга казаць, што мы пойдзем на нейкія саступкі, што будуць зьніжкі ў пытаньнях правоў чалавека ці прававой дзяржавы».
10.11.2006. Нямецкі-беларускі форум
«Прадстаўнікі афіцыйнага боку былі вельмі пухнатыя»
«Зыходзячы са свайго мандату, я прапанавала правесьці дыялёг паміж прадстаўнікамі палітычных партыяў і парлямэнтарамі ў Менску. Тэмы ўсё тыя ж, якія мы ўздымалі раней, — Выбарчы кодэкс, свабода мэдыяў (...) Ведаеце, прадстаўнікі афіцыйнага боку былі сёньня, так бы мовіць, вельмі пухнатыя. Сёньняшні круглы стол паказаў, што яны хочуць вярнуць сытуацыю назад да пазытыўных дачыненьняў. Хацелася б аптымістычна паставіцца да гэтага. Але, калі глядзець рэалістычна, то пазытыўныя зьмены могуць ісьці вельмі нялёгка й павольна».

12.01.2012. Камэнтар на новы прысуд экс-кандыдату на прэзыдэнта ў выглядзе трохгадовага ўзмоцненага рэжыму ва ўмовах крытай турмы.
«Адносіны зь Беларусьсю практычна замарожаныя»
«Спыненьне дзейнасьці прадстаўніцтва — яшчэ адно сьведчаньне росту ізаляцыі краіны. Разам зь іншымі актуальнымі паведамленьнямі зь Беларусі гэты вельмі трывожны сыгнал пра далейшае абвастрэньне сытуацыі, якога мы так баяліся. (...) Мы мала што можам зрабіць у цяперашняй сытуацыі, бо адносіны зь Беларусьсю практычна замарожаныя».
08.12.2011. Камэнтар на рашэньне беларускіх уладаў зачыніць менскае прадстаўніцтва Фонду Эбэрта.
«Менск паказаў, што ён аддае перавагу ізаляцыі перад дэмакратычным дыялёгам»
«Мы заклікаем улады ў Менску вызваліць усіх палітычных зьняволеных (...) Зьняволеньнем апазыцыянэраў і адмовай у выдачы візаў міжнародным экспэртам і праваабаронцам Менск паказаў, што ён аддае перавагу ізаляцыі перад дэмакратычным дыялёгам. Мы зь нецярпеньнем чакаем ад уладаў зьмены курсу».
16.01.2011 Сустрэча дэпутатаў парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ад Італіі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны
Водгук на прысуды Статкевічу і Вусу
«Мы асуджаем несправядлівыя прысуды і патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі».
27.05.2011.
«Лукашэнка жорстка помсьціць»
«Лукашэнка жорстка помсьціць (...) Рэпрэсіі набылі нябачаныя дагэтуль маштабы. Ёсьць асьцярога, што многія людзі, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ці падтрымалі выбар апазыцыйных палітыкаў, страцяць працу, будуць выключаныя з унівэрсытэтаў і будуць адчуваць іншыя зьдзекі. (...) Ім і сем’ям палітзьняволеных мы абавязаныя дапамагчы. Важна міжнароднае назіраньне за працэсам».
24.05.2011. З артыкула на сайце Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны
Выступала за нэўтральнае расьсьледаваньне падзеяў 19 сьнежня 2010 году
«Мы сутыкаемся з жахлівымі абвінавачаньнямі, якія, на нашу думку, беспадстаўныя. Мы ня лічым прымальным тое, што там адбывалася і адбываецца: ператрусы працягваюцца, відаць, усе кандыдаты ў прэзыдэнты атрымаюць абвінавачаньні, іх прыхільнікаў кідаюць за краты і ім пагражаюць тэрміны ад 5 да 15 гадоў».
24 лютага 2011
Пра ўдар па збліжэньні з Эўропай
Ператрусы, арышты, звальненьні з працы, пагрозы на адрас родных і блізкіх апазыцыянэраў — гэта «прамы ўдар па курсу на збліжэньне з Эўропай».
«У нас больш няма пугі, а пернікі яны ня хочуць браць, таму мы сёньня ў разгубленасьці».
22.01.2011. Дэбаты па Беларусі ў Бундэстагу
«Ня трэба жывіць ілюзій»
«Беларусі ня трэба жывіць ілюзій. У бліжэйшай будучыні для Беларусі ня можа быць эканамічных перавагаў бяз важкіх рэформаў і іх ажыцьцяўленьня».
12.03.2009. Брыфінг па выніках візыту дэлегацыі АБСЭ ў Менск.
Жыцьцё апазыцыі «стала крыху лягчэйшым»
«Цягам апошніх двух гадоў дыялёг паміж Беларусьсю і АБСЭ быў крыху складаны. Але цяпер мы адчуваем, што справы ідуць значна лягчэй і прасьцей. А дыялёг з прадстаўнікамі парлямэнту і адміністрацыі ідзе больш жвава і карысна. І калі ўчора мы размаўлялі з прадстаўнікамі апазыцыі і недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў, то адчулі, што і іхнае жыцьцё стала крыху лягчэйшым. Хоць трэба адзначыць, што прагрэс мог быць і больш заўважны, натуральна. (...) Вядома, нельга сказаць, што адбываюцца радыкальныя зьмены да лепшага. На маю думку, гэта хутчэй невялікі поступ, крок за крокам, чым нешта радыкальнае. Але вельмі важна, што Беларусь пачала перамовы зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пра зьмяненьне выбарчага заканадаўства. І я спадзяюся, што зьмены зробяць ня толькі ў Выбарчым кодэксе, але і ў практыцы яго ўжываньня. Я думаю, гэта добрая прыкмета».
11.03.2009. Брыфінг па выніках візыту дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менск
У афіцыйнага Менску ня танга, а ча-ча-ча
«Наведаньне міністрам Мартынавым канфэрэнцыі па бясьпецы і ягоныя далейшыя перамовы ў Бэрліне прасыгналізавалі пра гатовасьць краіны да дыялёгу з Эўропай. (...) Мартынаў сказаў: „It takes two to tango“ („каб станцаваць танга, трэба двое“). Так, сапраўды. Аднак тое, што цяпер назіраецца паміж эўрапейскімі краінамі і Беларусьсю, нагадвае хутчэй ча-ча-ча ці нейкія скокі. (...) Аднак толькі дэмакратычныя рэформы ў гэтай краіне змогуць стварыць сапраўдныя падставы для супрацоўніцтва з Эўропай, для паляпшэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва і да выйсьця са стану ізаляцыі, у якую Беларусь сама ж сябе загнала. (...) Нямеччына, як і Эўразьвяз, хоча працягнуць руку Беларусі. Ініцыятыва Бундэстагу адносна зьніжэньня кошту візаў — свайго роду каменьчык у гэтым мазаічным працэсе. Гэта свайго роду галоўная заяўка на дыялёг, заяўка на танец, але на такі, як танга».
22.02.2012. Пра сустрэчу міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам нямецкага МЗС
Пра кошты шэнгенскіх візаў
«Мы хочам, каб маладыя людзі, студэнты, мастакі, навукоўцы, журналісты, праваабаронцы, каб прадстаўнікі гэтых групаў, калі гэта магчыма, змаглі б наведваць эўрапейскія краіны не па такіх высокіх візавых коштах. Інакш людзі гэтай краіны ня будуць мець правільнага ўяўленьня пра тое, што адбываецца ў сьвеце».
15.02.2008. Абмеркаваньне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў
У чаканьні дыялёгу ўладаў і грамадзянскай супольнасьці
«Мы чакаем ад беларускай адміністрацыі адкрытага дыялёгу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю... У якасьці наступных крокаў лічым неабходным вызваленьне палітычных вязьняў, лібэралізацыю цяперашняга рэпрэсіўнага заканадаўства ў дачыненьні да няўрадавых арганізацыяў, палітычных партыяў і СМІ».
21.03.2007
Пра выбарчае заканадаўства — «вернемся да гэтай праблемы пазьней»
«Кожная дзяржава мае свой час для разьвязваньня сваіх пытаньняў — прынамсі, Выбарчага кодэксу. Я спадзяюся, што мы яшчэ вернемся да гэтай праблемы пазьней. З другога боку, нават калі б выбарчае заканадаўства не зьмянілася, але выконвалася ў поўным аб’ёме, дык і гэта было б вялікім прагрэсам у заканадаўчай сыстэме Беларусі й дапамагло б зрабіць працэс больш празрыстым і справядлівым. І вынік быў бы лепшы».
15.03.2007. Пра вынікі міжнароднага сэмінару «Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках эўрапейскай стратэгіі суседзтва», у якім удзельнічалі прадстаўнікі Рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і кіраўніцтва ПП НС
«Гэта можа азначаць пачатак дыялёгу»
«Нарэшце працоўная група па Беларусі і дэлегацыя Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ арганізавалі сэмінар. Прадстаўнікі дэлегацыі Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і рабочай групы па Беларусі, прадстаўнікі адміністрацыі, розных эўрапейскіх арганізацый і шэраг прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі возьмуць удзел у дыскусіі. Для мяне было нечакана, што нарэшце гэта атрымалася. І, я думаю, гэта можа азначаць пачатак дыялёгу паміж усімі грамадзкімі сіламі ў Беларусі і эўрапейцамі».
15.03.2007. Напярэдадні сэмінару «Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках эўрапейскай стратэгіі суседзтва»
«Мы гатовыя весьці крытычны дыялёг»
«У свой час быў распрацаваны плян стратэгіі „крок за крокам“. Гэта плян Эўразьвязу, і мы выклалі тады сваю пазыцыю: што можна прапанаваць Беларусі й на якіх умовах. Гэты плян прапанавалі беларускаму ўраду, але ён не зрабіў нейкіх канкрэтных крокаў. Таму ценявы плян можна разглядаць як другі этап. Ён вырас зь першага і быў дапрацаваны. (...) Мы гатовыя весьці — і будзем весьці далей — крытычны дыялёг. І тут нельга казаць, што мы пойдзем на нейкія саступкі, што будуць зьніжкі ў пытаньнях правоў чалавека ці прававой дзяржавы».
10.11.2006. Нямецкі-беларускі форум
«Прадстаўнікі афіцыйнага боку былі вельмі пухнатыя»
«Зыходзячы са свайго мандату, я прапанавала правесьці дыялёг паміж прадстаўнікамі палітычных партыяў і парлямэнтарамі ў Менску. Тэмы ўсё тыя ж, якія мы ўздымалі раней, — Выбарчы кодэкс, свабода мэдыяў (...) Ведаеце, прадстаўнікі афіцыйнага боку былі сёньня, так бы мовіць, вельмі пухнатыя. Сёньняшні круглы стол паказаў, што яны хочуць вярнуць сытуацыю назад да пазытыўных дачыненьняў. Хацелася б аптымістычна паставіцца да гэтага. Але, калі глядзець рэалістычна, то пазытыўныя зьмены могуць ісьці вельмі нялёгка й павольна».
05.07.2006. Круглы стол рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ