5 сакавіка спаўняецца 60 гадоў з дня сьмерці савецкага дыктатара Ёсіфа Сталіна. Як ставяцца да яго беларусы, расейцы і ўкраінцы?
Імя Сталіна дагэтуль выклікае дыскусіі ў постсавецкіх грамадзтвах.
Паводле апытаньня Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, праведзенага ў лютым 2013 году, украінцы падзяліліся ў сваім стаўленьні да Сталіна.
Дасьледаваньне паказала, што больш за траціну насельніцтва Ўкраіны (37%) нэгатыўна ставіцца да асобы Сталіна, станоўча ставяцца 22% украінцаў, а абыякава — 28%.
Адказы на пытаньне «Як вы асабіста ў цэлым ставіцеся да Сталіна?» разьмеркаваліся наступным чынам.
З павагай ставяцца да Сталіна 16% апытаных украінцаў, з сымпатыяй — 5%, з захапленьнем — 2%; зь непрыязьзю, раздражненьнем, агідай і нянавісьцю — аднолькава па 16%, са страхам — 8%.
Пры гэтым больш пазытыўнае стаўленьне да Сталіна фіксуецца на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, нэгатыўнае — у цэнтры і на захадзе краіны.
У Расеі да Сталіна ставяцца больш пазытыўна. Паводле апытаньня «Лявада-цэнтру», праведзенага ў кастрычніку 2012 году, 42% расейцаў назвалі Сталіна «грамадзкім дзеячам, які аказаў найбольшы ўплыў на сусьветную гісторыю», а 28% сказалі, што ставяцца да яго станоўча. Гэтыя лічбы адлюстроўваюць «дзіўнае адраджэньне папулярнасьці Сталіна ў Расеі», — мяркуе дырэктар «Лявада-цэнтру» Леў Гудкоў.
На працягу 2000-х гадоў у Расеі больш чым у 2 разы (з 16% да 7%) зьменшылася колькасьць тых, хто ставіўся да Сталіна са страхам, а таксама зь нянавісьцю (з 9% да 5%). У 1,5 раза (з 18% да 12%) менш выяўляюцца такія пачуцьці, як непрыязь і раздражненьне ў дачыненьні да Сталіна. Пазытыўнае стаўленьне да Сталіна ў расейскім грамадзтве захавалася на ранейшым узроўні (23% маюць да яго павагу, 7% — сымпатыю, 2% — захапленьне). Нэгатыўныя пачуцьці расейцаў у дачыненьні да Сталіна саступілі месца абыякавасьці (з 12% да 38%), — такія высновы робіць «Лявада-цэнтар».
У Беларусі грамадзкая думка невысока ацэньвае асобу Сталіна, — сьведчыць сацыёляг Алег Манаеў. У 2012 годзе праводзілася апытаньне Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, у якім было зададзенае пытаньне пра найбольш сымпатычных і ідэальных палітыкаў.
Сталін заняў у ім 17 з 25 месцаў. Яго назвалі ідэалам палітыка 3,9 працэнта апытаных беларусаў. Пры гэтым пазытыўная ацэнка Сталіна імкліва падае: у 1996 годзе Сталіна называлі ідэалам палітыка 10,8 працэнта апытаных. Апытаньняў непасрэдна пра стаўленьне да Сталіна ў Беларусі апошнім часам не праводзілася.
Алег Манаеў кажа, што нельга наўпрост параўноўваць вынікі апытаньняў у Беларусі, Расеі і Ўкраіне, праведзеных рознымі лябараторыямі, бо шмат залежыць ад таго, як былі сфармуляваныя пытаньні. З другога боку, спадар Манаеў зазначае, што ў Беларусі з 90-х гадоў зьменшыліся сымпатыі ня толькі да Сталіна, а і да ўсёй савецкай спадчыны, за 20 гадоў незалежнага разьвіцьця Беларусі грамадзтва ў значнай ступені дэсаветызавалася.
«Спробы цяперашніх уладаў Беларусі запаволіць працэс дэсаветызацыі і дэкамунізацыі асуджаныя на правал, гэтая лінія беларускім грамадзтвам у цэлым не падтрымліваецца», — перакананы спадар Манаеў.
УКРАІНА
________________________Паводле апытаньня Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, праведзенага ў лютым 2013 году, украінцы падзяліліся ў сваім стаўленьні да Сталіна.
Дасьледаваньне паказала, што больш за траціну насельніцтва Ўкраіны (37%) нэгатыўна ставіцца да асобы Сталіна, станоўча ставяцца 22% украінцаў, а абыякава — 28%.
Адказы на пытаньне «Як вы асабіста ў цэлым ставіцеся да Сталіна?» разьмеркаваліся наступным чынам.
З павагай ставяцца да Сталіна 16% апытаных украінцаў, з сымпатыяй — 5%, з захапленьнем — 2%; зь непрыязьзю, раздражненьнем, агідай і нянавісьцю — аднолькава па 16%, са страхам — 8%.
Пры гэтым больш пазытыўнае стаўленьне да Сталіна фіксуецца на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, нэгатыўнае — у цэнтры і на захадзе краіны.
РАСЕЯ
_________________________У Расеі да Сталіна ставяцца больш пазытыўна. Паводле апытаньня «Лявада-цэнтру», праведзенага ў кастрычніку 2012 году, 42% расейцаў назвалі Сталіна «грамадзкім дзеячам, які аказаў найбольшы ўплыў на сусьветную гісторыю», а 28% сказалі, што ставяцца да яго станоўча. Гэтыя лічбы адлюстроўваюць «дзіўнае адраджэньне папулярнасьці Сталіна ў Расеі», — мяркуе дырэктар «Лявада-цэнтру» Леў Гудкоў.
На працягу 2000-х гадоў у Расеі больш чым у 2 разы (з 16% да 7%) зьменшылася колькасьць тых, хто ставіўся да Сталіна са страхам, а таксама зь нянавісьцю (з 9% да 5%). У 1,5 раза (з 18% да 12%) менш выяўляюцца такія пачуцьці, як непрыязь і раздражненьне ў дачыненьні да Сталіна. Пазытыўнае стаўленьне да Сталіна ў расейскім грамадзтве захавалася на ранейшым узроўні (23% маюць да яго павагу, 7% — сымпатыю, 2% — захапленьне). Нэгатыўныя пачуцьці расейцаў у дачыненьні да Сталіна саступілі месца абыякавасьці (з 12% да 38%), — такія высновы робіць «Лявада-цэнтар».
БЕЛАРУСЬ
__________________________У Беларусі грамадзкая думка невысока ацэньвае асобу Сталіна, — сьведчыць сацыёляг Алег Манаеў. У 2012 годзе праводзілася апытаньне Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, у якім было зададзенае пытаньне пра найбольш сымпатычных і ідэальных палітыкаў.