БХД распачала ў бязлюдным гарадзенскім парку «Румлёва» забаронены ўладамі пікет. Сябры БХД памылкова палічылі, што пікет дазволены, і вымушаныя былі разысьціся, бо міліцыянты папярэдзілі іх, што гэта несанкцыянаванае мерапрыемства.
Праз пікет хацелі праінфармаваць грамадзян пра сытуацыю з рэалізацыяй Дамовы аб малым памежным руху паміж Беларусьсю і Польшчай. Меркавалася таксама сабраць подпісы да міністра замежных спраў Беларусі з патрабаваньнем паскорыць адкрыцьцё памежнага руху.
Падалі заўякі на правядзеньне некалькіх пікетаў у Горадні. У людным месцы, побач з рынкам «Фарты», было адмоўлена адразу. Пра гэта заяўнік атрымаў пісьмовае рашэньне з гарвыканкама.
А да сталай сяброўкі БХД Галіны Котавай учора, 1 сакавіка, наведаўся міліцыянт. Ён, зь яе слоў, нібыта патлумачыў, што ўсюды пікеты забароненыя акрамя «Румлёва».
Сябры БХД зразумелі гэта так, нібыта ў парку «Румлёва» пікет сапраўды дазволены. Тым больш, што гэтае месца спэцыяльна адведзена гарвыканкамам для правядзеньня масавых мэрапрыемстваў.
Сёньня ж міліцыянты паказалі спадарыні Котавай пісьмовую забарону на пікет. Сталая жанчына пачала нават плакаць, але міліцыянты яе супакоілі і паабяцалі, што караць за гэта ня будуць.
Пікетоўцы прастаялі з паўгадзіны і разышліся, паразмаўляўшы пра памежны гандаль толькі самі з сабою.
Гарадзенскія ўлады на працягу апошніх дзесяці гадоў не далі ніводнага дазволу на правядзеньне акцый апазыцыі.

Your browser doesn’t support HTML5